Нахіл восі вярчэньня
Выгляд

Нахіл восі вярчэньня — вугал адхіленьня восі вярчэньня нябеснага цела ад пэрпэндыкуляру да плоскасьці ягонай арбіты. Гэтую велічыню таксама можна вызначыць як вугал паміж плоскасьцямі экватару нябеснага цела й ягонай арбіты.
Нахіл восі вярчэньня Зямлі зьяўляецца асноўнай прычынай сэзонных кліматычных зьменаў, як то зьмены пор году.
Нахіл восі вярчэньня найважнейшых нябесных целаў
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Цела | Нахіл восі (°) |
|---|---|
| Сонца | 7,25 |
| Мэркурый | ~0,01 |
| Вэнэра | 177,36 |
| Зямля | 23,439281 |
| Месяц | 1,5424 |
| Марс | 25,19 |
| Юпітэр | 3,13 |
| Сатурн | 26,73 |
| Уран | 97,77 |
| Нэптун | 28,32 |
| Плютон | 119,61 |
| Цэрэра | ~4 |
| Палада | ~60 |