Дысномія (спадарожнік)
| Дысномія | |
| Адкрыцьцё | |
|---|---|
| Адкрывальнік | Майкл Эдвардз Браўн[d], Чэд Трухільё[d] і Дэйвід Лінкальн Рабіновіц[d] |
| Дата | 10 верасьня 2005 |
| Абазначэньні | |
| Названа ў гонар | Дысномія[d] |
| Парамэтры арбіты | |
| Эпоха {{{эпоха}}} | |
| Вялікая паўвось | 37 430 км |
| Эксцэнтрысытэт | 0,01 |
| Сыдэрычны пэрыяд | 15,772 содні |
| Нахіленьне | 0,79 радыян |
| Даўгата ўзыходнага кута | 2,2 радыян |
| Аргумэнт пэрыцэнтра | 3,2 радыян |
| Ёсьць спадарожнікам | Эрыс |
| Фізычныя характарыстыкі | |
| Сярэдні радыюс | 257 ± 110,5 км |
| Сярэдняя шчыльнасьць | 0,7 ± 0,5 g/cm³[1] |
| Абсалютная зорная велічыня (H) | 5,6 |
Дысно́мія ((136199) Eris I Dysnomia) — спадарожнік карлікавай плянэты Эрыс, першапачаткова названы S/2005 (2003 UB313) 1. Адкрыты 10 верасьня 2005 году Майкам Браўнам і супрацоўнікамі ў Абсэрваторыі імя Кека, Гаваі.
Уласьцівасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Радыюс спадарожніка 75 км. Ён зьдзяйсьняе поўнае абарачэньне вакол Эрыс за 15,772 дня па арбіце, блізкай да кругавой (эксцэнтрысытэт <0,01). Радыюс арбіты 37 430 км. Вымярэньне парамэтраў арбіты спадарожніка дазволіла вызначыць масу Эрыс, якая апынулася на 27% больш, чым маса Плютона.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Першаадкрывальнікі прапаноўвалі для спадарожніка назву Габрыэла (Gabrielle) у гонар спадарожніцы Зэны — галоўнага пэрсанажа сэрыяла «Зена — каралева ваяроў» (паколькі саму Эрыс прапаноўвалася назваць Зэнай). Зацьверджаную назву абралі ў гонар Дысноміі, у старажытнагрэцкай міталёгіі — дух беззаконьня (так перакладаецца грэцкае слова Δυσνομία), дачка Эрыс, багіні помсты. Аднак гэтая назва было прапанавана ня толькі таму, што Дысномія зьяўляецца дачкой Эрыс, але і ў сувязі з тым, што прозьвішча новазэляндзкай акторкі Люсі Лоўлес (Lowless), якая згуляла Зэну ў сэрыяле, таксама перакладаецца як «Беззаконная».
- ↑ Brown M. E., Butler B. J. Masses and Densities of Dwarf Planet Satellites Measured with ALMA (анг.) // The planetary science journal — 2023. — Vol. 4, Iss. 10. — P. 193. — ISSN 2632-3338 — doi:10.3847/PSJ/ACE52A — arXiv:2307.04848