Перайсьці да зьместу

Хамяковыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Хамяковыя
Хамяк звычайны (Cricetus cricetus) — тыповы від
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы (Animalia)
ТыпХордавыя (Chordata)
ПадтыпХрыбетныя (Vertebrata)
НадклясаЧатырохногія (Tetrapoda)
КлясаСысуны (Mammalia)
ПадклясаЗьвяры (Theria)
ІнфраклясаПляцэнтарныя (Placentalia)
АтрадГрызуны (Rodentia)
ПадатрадMyomorpha
СямействаХамяковыя
Бінамінальная намэнклятура
Cricetidae
Fischer von Waldheim, 1817

Хамяковыя (Cricetidae) — сямейства клясы сысуноў, якое ўключае 144 сучасныя роды і 808 сучасных відаў[1]. Яны насяляюць Паўночную Амэрыку, Паўднёвую Амэрыку, Эўропу і большую частку Азіі з поўдня Кітая далей на поўнач. Яны займаюць шырокі спэктр асяродзьдзяў пражываньня, які ахоплівае сухі, вільготны, цёплы і халодны клімат — лугі, сельскагаспадарчыя і гарадзкія ляндшафты, лясы, камяністыя горныя ляндшафты, пустэльні, пляжы, азёры, ручаі, балоты… Хамяковыя ўпершыню зьявіліся ў Старым Сьвеце падчас раньняга алігацэну[2].

Хамяковыя ў асноўным маюць мышападобны альбо пацукападобны выгляд — невялікія, некалькі выцягнутыя, шэрыя ці карычневыя целы з доўгімі хвастамі, вялікімі вачыма і віднымі вушамі і вусамі. Аднак формы цела ў гэтай разнастайнай групе адрозьніваюцца. Валасяны полаг можа быць ад мяккага да калючага. Хвост можа быць пучкова альбо добра апушаным альбо амаль голым. Плоцевы дымарфізм вар’іруецца ў залежнасьці ад віда. У гэтай групе ёсьць розныя спэцыялізацыі для розных стыляў жыцьця, напрыклад, доўгія, магутныя кіпцюры для капаньня (Geoxus), альбо часткова перапончатыя заднія лапы андатры для плаваньня. Вага складае ад 8 г (Baiomys) да амаль 2 кг (Ondatra zibethicus). Зубная формула: 1/1, 0/0, 0/0, 3/3 = 16 зубоў[2].

Хамяковыя разнастайныя ў сваіх паводзінах. Некаторыя віды жывуць на дрэвах, іншыя рэдка пакідаюць зямлю, некаторыя праводзяць большую частку часу, рыючыся пад ёй, а некаторыя прыстасаваныя для воднага ладу жыцьця. Большасьць, але ня ўсе, ночныя. Многія будуюць гнёзды ці норы. Некаторыя віды адзінкавыя і вельмі тэрытарыяльныя, а іншыя жывуць у невялікіх сацыяльных групах альбо ў вялікіх калёніях. Хамяковыя могуць быць драпежнымі, усяеднымі альбо траваеднымі[2].

Сямейства хамяковыя (Cricetidae)

  • падсямейства Arvicolinae
  • падсямейства Cricetinae
  • падсямейства Neotominae
  • падсямейства Sigmodontinae
  • падсямейства Tylomyinae
  • выкапныя падсямействы †Baranomyinae, †Cricetodontinae, †Democricetodontinae, †Eucricetodontinae, †Eumyinae
  1. ^ The Mammal Diversity Database (анг.). American Society of Mammalogists. Праверана 04.07.2021 г.
  2. ^ а б в Myers, P. (2000) Cricetidae (анг.). Animal Diversity Web. Праверана 04.07.2021 г.