Хамяк звычайны
Выгляд
| Хамяк звычайны | |
Хамяк звычайны | |
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Царства | Жывёлы |
| Тып | Хордавыя |
| Кляса | Сысуны |
| Атрад | Грызуны |
| Сямейства | Хамяковыя |
| Від | Хамяк звычайны |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Cricetus cricetus | |
| Арэал | |
| Арэал | |
Хамяк звычайны (Cricetus cricetus) — від грызуноў зь сямейства хамяковых.
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Параўнальна буйны грызун, велічынёй з пацука, але з кароткім хвастом. Цела шчыльнае, галава і задняя частка тулава круглявых формаў. Даўжыня цела 180—300 мм, хваста 30—80 мм, ступня 30—45 мм. Маса 150—450 г, зрэдку больш. Вушы круглявыя, невялікія, зь белым аблямоўваньнем. Поўсьць кароткая, густая і мяккая. Афарбоўка рудая, розных адценьняў. Ніжняя частка цела заўсёды чорная. Па баках галавы, шыі, лап — белыя плямы.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь і ахоўваецца законам. |