Фабіян Пачобут-Адляніцкі
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Пачобут-Адляніцкі.
Фабіян Пачобут-Адляніцкі | |
Адукацыя | |
---|---|
Дзейнасьць | каталіцкі сьвятар |
Нарадзіўся | 1897 |
Памёр | 4 ліпеня 1944 |
Пахаваны |
Фабія́н Пачо́бут-Адляні́цкі (1897 — 4 ліпеня 1944, Казьлякевічы, Берасьцейская вобласьць) — беларускі каталіцкі сьвятар. Верагодна, брат сьвятара Юрыя Пачобута-Адляніцкага.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Скончыў Пінскую (?) духоўную сэмінарыю. У 1921 року прыняў сакрамэнт сьвятарства. У 1926—1928 роках вікарый парафіі Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі ў Пружане. Ад 1931 — пробашч касьцёлу сьв. Апосталаў Пятра і Паўла ў в. Сьлядзянаў Цеханавецкага дэканату (Бельска-Падляскі павет). У 1936 року служыў у Бярозе-Картускай[1].
Ад 1937 року служыў у парафіі сьв. Юзэфа ў Лунінцы, дэкан аднайменнага дэканату. У нататках кіраўніка Прадстаўніцтва прэзыдэнцкага бюро (польск. Biuro Prezydialne Delegatury) Стэфана Паўлоўскага ў 1944 року Пачобут-Адляніцкі названы дэлегатам ураду на тэрыторыі ўсходняга Палесься(pl)[2]. Таго ж року арыштаваны нацыстамі за дапамогу жыдам і партызанам. Расстраляны ў вёсцы Казьлякевічы (цяпер у Баранавіцкім раёне). Пахаваны на могілках у Пінску.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ О состоянии и охране руин Картузианского монастыря в межвоенной Польше // Гістарычная брама. — 2008. — № 1 (23).
- ^ Polska Podziemna Okręgowa Delegatura Rządu Polesie. Kryptonimy: "Błota", "Bobry", "Siano" (пол.). Radosław «Butryk» Butryński (24 верасьня 2010). Праверана 18 студзеня 2012 г.