Перайсьці да зьместу

Унівэрсытэт Коменскага (Браціслава)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Унівэрсытэт Коменскага
Univerzita Komenského
Будынак Коменскага ўнівэрсытэту ў цэнтры Браціславы
Будынак Коменскага ўнівэрсытэту ў цэнтры Браціславы
па-лацінску: Universitas Comeniana
Заснаваны 1919
Рэктар Францішак Гагер
Факультэтаў 13
Колькасьць студэнтаў 30 000 (2006/2007)
Месцазнаходжаньне
Геаграфічныя каардынаты 48°09′56.69″ пн. ш. 17°07′32.05″ у. д. / 48.1657472° пн. ш. 17.1255694° у. д. / 48.1657472; 17.1255694Каардынаты: 48°09′56.69″ пн. ш. 17°07′32.05″ у. д. / 48.1657472° пн. ш. 17.1255694° у. д. / 48.1657472; 17.1255694
Горад Браціслава
Краіна Славаччына
Знаходзіцца ў складзе Утрэхцкая сетка[d], Асацыяцыя эўрапейскіх унівэрсытэтаў[d][1], Унівэрсытэцкая агенцыя франкафоніі[d][2], Кааліцыя па паляпшэньні ацэнкі дасьледаваньняў[d][3] і ASEAN European Academic University Network[d][4]
Вэб-сайт uniba.sk
Унівэрсытэт Коменскага на мапе Славаччыны
Унівэрсытэт Коменскага
Унівэрсытэт Коменскага
Унівэрсытэт Коменскага

Брацісла́ўскі ўнівэрсытэ́т імя́ Ко́менскага (па-славацку: Univerzita Komenského) — найбуйнейшы ўнівэрсытэт Славаччыны. Названы ў гонар выбітнага чэскага пэдагога Яна Амаса Коменскага. Унівэрсытэт уваходзіць у асацыяцыю ўнівэрсытэтаў Эўропы Утрэхцкая сетка.

Унівэрсытэт быў заснаваны неўзабаве пасьля стварэньня незалежнай Чэхаславаччыны ў 1919 годзе з дапамогай Карлава ўнівэрсытэта ў Празе, у выніку чаго доўгі час значную частку прафэсарска-выкладчыцкага складу складалі чэхі. Першапачаткова ва ўнівэрсытэце быў толькі адзін факультэт — мэдычны, аднак ужо ў 1921 годзе былі адчыненыя філязофскі і юрыдычны факультэты. У 19391954 унівэрсытэт называўся Славацкім унівэрсытэтам. Адкрываліся новыя факультэты:

  • 1940 — факультэт натуральных навук
  • 1941 — каталіцкі тэалягічны факультэт;
  • 1947 — пэдагагічны факультэт;
  • 1952 — фармацэўтычны факультэт;
  • 1960 — факультэт фізычнай культуры і спорта;
  • 1969 — мэдычны факультэт у Мартыне;
  • 1980 — фізыка-матэматычны фалькутэт;
  • 1990 — эвангелісцкі тэалягічны факультэт;
  • 1991 — факультэт мэнэджмэнта;
  • 2002 — факультэт сацыяльных і эканамічных навук;