Унівэрсытэт Паўла Ёзэфа Шафарыка
| Унівэрсытэт імя Паўла Ёзэфа Шафарыка ў Кошыцах | |
| Univerzita Pavla Jozefa Šafárika v Košiciach | |
Мэдычны факультэт УПЁШ | |
| Заснаваны | 1959 |
|---|---|
| Тып | грамадзкі |
| Рэктар | Ладзіслаў Мірасай |
| Факультэтаў | 5 |
| Колькасьць пэрсаналу | 1250 |
| Колькасьць студэнтаў | 5700 |
| Месцазнаходжаньне | |
| Горад | Кошыцэ |
| Краіна | Славаччына |
| Знаходзіцца ў складзе | Асацыяцыя эўрапейскіх унівэрсытэтаў[d][1] і Кансорцыюм эўрапейскіх таксанамічных прадпрыемстваў[d][2] |
| Вэб-сайт | www.upjs.sk |
Унівэрсытэ́т імя́ Па́ўла Ё́зэфа Ша́фарыка ў Ко́шыцах — вышэйшая навучальная ўстанова Славаччыны. Знаходзіцца ў Кошыцах. Заснаваны ў 1959 годзе і носіць імя славацкага паэта, філёляга і гісторыка XIX стагодзьдзя Паўла Ёзэфа Шафарыка.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Створаны ў 1959 року шляхам злучэньня мэдычнага факультэту ўнівэрсытэту Коменскага ў Браціславе і філязофскага факультэту Вышэйшай пэдагагічнай школы ў Прэшаве. Уважаецца наступнікам езуіцкага Кошыцкага ўнівэрсытэту.
У 1963 року ў склад унівэрсытэту быў перададзены прыродазнаўчы факультэт. У 1964 да іх дадаўся пэдагагічны з Прэшава, а ў 1973 — і юрыдычны факультэт у Кошыцах.
У 1990 року ў склад унівэрсытэту былі ўлучаныя праваслаўны багаслоўскі ды грэка-каталіцкі багаслоўскі факультэты.
УПЁШ — другая пасьля браціслаўскага ўнівэрсытэту Коменскага найбольшая навучальная ўстанова ў Славаччыне.
Факультэты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Унівэрсытэт Паўла Ёзэфа Шафарыка — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйная бачына (славацк.) (анг.)
| Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |