Перайсьці да зьместу

Умань

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Умань
укр. Умань
Мікалаеўскі сабор
Мікалаеўскі сабор
Герб Умані Сьцяг Умані
Першыя згадкі: 1616
Горад з: 1795
Краіна: Украіна
Вобласьць: Чаркаская
Плошча: 41 км²
Вышыня: 166 м н. у. м.
Насельніцтва (2022)
колькасьць: 81 525 чал.[1]
шчыльнасьць: 1988,41 чал./км²
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Паштовы індэкс: 20300–23019
КОАТУУ: 7110800000
Геаграфічныя каардынаты: 48°45′0″ пн. ш. 30°13′0″ у. д. / 48.75° пн. ш. 30.21667° у. д. / 48.75; 30.21667Каардынаты: 48°45′0″ пн. ш. 30°13′0″ у. д. / 48.75° пн. ш. 30.21667° у. д. / 48.75; 30.21667
Умань на мапе Ўкраіны
Умань
Умань
Умань
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://uman-rada.gov.ua/

У́мань — горад у Чаркаскай вобласьці Ўкраіны. Разьмешчаны на рацэ Уманцы. Насельніцтва на 2022 год — 81 525 чалавекі. Чыгуначная станцыя. Прадпрыемствы машынабудаваньня, лёгкай прамысловасьці, вытворчасьць будаўнічых матэрыялаў. 2 ВНУ.

Дакладная дата заснаваньня Ўмані невядома. Упершыню згадваецца ў 1616 годзе. У 1629 годзе — 1064 дымы. У 1648—1667 гадох — у складзе казацка-гетманскай дзяржавы. У 1672 годзе горад узяты гетманам Пятром Дарашэнкам. У наступным годзе ўманцы ўзьнялі паўстаньне супраць Дарашэнкі, але ўжо ў 1674 годзе той, разам з татарамі і туркамі ўзялі горад. Апошнія выразалі большую частку насельніцтва, і горад прыходзіць у заняпад.

У 1711—1712 гадох, па загадзе расейскіх уладаў, большая частка насельніцтва была пераселена на Левабярэжжа. У 1760 годзе горад атрымаў Магдэбурскае права. У 1768 годзе адбылася г. зв. уманьская разьня, зьдзейсьненая гайдамакамі, калі былі зьнішчаны мясцовыя габрэі, украінцы-ўніяты ды польская шляхта. Па прыдушэньні гайдамацкага паўстаньня, горад зноў прыйшоў у заняпад. З 1793 году — у складзе Расейскай імпэрыі.

У пачатку ХІХ стагодзьдзя Ўмань становіцца цэнтрам габрэйскага рэлігійнага руху — хасідызму. У 1890 годзе чыгунка злучыла Ўмань з Кіевам, а ў 1891 г. — з Адэсай, што паспрыяла росту гораду (на 1860 год ягонае насельніцтва складала 10 тысячаў чалавек, а на 1914 год — ужо каля 50 тысячаў).

З 1 жніўня 1941 да 10 сакавіка 1944 году горад знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй. Фашыстоўцы ўтварылі тут канцлягер Уманская Яма, у якім знаходзілася каля 50 тысячаў савецкіх ваеннапалонных. На ўскрайку гораду немцы расстралялі больш за 13 тысячаў габрэяў.

Пасьля вайны Ўмань становіцца раённым цэнтрам і вядомы найперш, сваім паркам.

Парк Сафіеўка
  1. ^ Статистичний збірник «Чисельність наявного населення України на 1 січня 2022 року», — Київ, Державна служба статистики України, 2022 zip (укр.)