Перайсьці да зьместу

Уладзімер Андрэйчанка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Уладзімер Андрэйчанка
па-беларуску: Уладзімeр Паўлавіч Андрэйчанка
2019
2019
Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
27 кастрычніка 2008 — 22 сакавіка 2024
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Сяргей Сідорскі
Наступнік: Ігар Сергеенка
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 1949(1949)
Мар’янова, Лёзьненскі раён, Віцебская вобласьць БССР
Партыя:
Дзеці: Уладзіслаў Андрэйчанка[d]
Адукацыя:
Узнагароды:
Ордэн Айчыны 2 ступені (Беларусь)
Ордэн Айчыны 2 ступені (Беларусь)
Ордэн Айчыны 3 ступені (Беларусь)
Ордэн Айчыны 3 ступені (Беларусь)

Уладзі́мер Па́ўлавіч Андрэ́йчанка (нар. у 1949 годзе ў Мар’янове ў Лёзьненскім раёне Віцебскай вобласьці) — беларускі палітык, шматгадовы дэпутат.

Выпускнік Вялікалуцкага сельскагаспадарчага інстытуту (1977) й Менскай вышэйшай партыйнай школы (1988). Працаваў аграномам, пасьля знаходзіўся на камсамольскай і партыйнай працы. У 1985—1987 гадох быў старшынём Выканаўчага камітэту Віцебскай вобласьці.

Зьяўляецца дэпутатам з 1990 году. Быў дэпутатам Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь 12-га скліканьня, дэпутатам Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га, 2-га, 3-га скліканьняў (1996—2008).

У 2008 годзе абраны старшынём Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га скліканьня. З 18 кастрычніка 2012 году — Старшыня Палаты Прадстаўнікоў пятага скліканьня. 11 кастрычніка 2016 году абраны Старшынём Палаты Прадстаўнікоў шостага скліканьня. З 6 сьнежня 2019 году — Старшыня Палаты Прадстаўнікоў сёмага скліканьня[3].

З 1994 да 2008 году быў старшынём Віцебскага абласнога выканаўчага камітэту.

У снежні 2022 году трапіў пад санкцыі Канады[4].

Заслужаны працаўнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]