Тыльман ван Гамэрэн
Тыльман ван Гамэрэн, Тыльман Гамэрскі | |
Tylman van Gameren | |
Аўтапартрэт | |
Род дзейнасьці | архітэктар |
---|---|
Дата нараджэньня | 3 ліпеня 1632 |
Месца нараджэньня | Утрэхт |
Дата сьмерці | 1706 |
Месца сьмерці | Варшава, Карона Каралеўства Польскага, Рэч Паспалітая |
Месца пахаваньня | |
Занятак | архітэктар |
Навуковая сфэра | архітэктура |
Узнагароды | |
Ты́льман ван Га́мэрэн, таксама Тыльман Гамэрскі, Тыльман з Гамэрну (па-нідэрляндзку: Tylman van Gameren, па-польску: Tylman z Gameren, Tylman Gamerski; 1632 год, Утрэхт — 1706 год, Варшава) — нідэрляндзкі архітэктар, які працаваў у Польшчы.
Стаў польскім шляхціцам па ўказе Сойму ў 1685-м годзе пад прозьвішчам Тыльман Гамэрскі. Выкарыстоўваў шмат іншых вэрсіяў прозьвішча.
Быў архітэктарам караля Міхала Карыбута Вішнявецкага, будаваў Уяздоўскі замак. Працаваў і для польскіх магнатаў; у тым ліку спраектаваў касьцёлы ў Варшаве, Кракаве, Гданьску, палацы: Асалінскіх, Глінскіх, Радзівілаў, Красіньскіх, Чапскіх у Варшаве, Любамірскіх у Варшаве, Любартаве, Пулавах і Жэшаве, Браніцкіх у Беластоку, Астроскіх у Любліне, надмагільны помнік Сафіі зь Любамірскіх Апалінскай у Канскаволі.
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Палац Астроскіх у Варшаве
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- M. Karpowicz Barok w Polsce, Warszawa 1988.
- Stanisław Mossakowski Tylman z Gameren, architekt polskiego baroku, Wrocław 1973.
- Tylman z Gameren — architekt Warszawy, Holender z pochodzenia, Polak z wyboru / aut. esejów Konrad Ottenheym [et al.]; katalog rysunków Tylmana z Gameren Marta Topińska. (katalog wystawy). Warszawa: Zamek Królewski, 2003, s. 227. ISBN 8370221327.