Жэшаўскі замак
Славутасьць | |
Жэшаўскі замак
| |
Краіна | |
Месцазнаходжаньне | Жэшаў |
Аўтар праекту | Тыльман ван Гамэрэн |
Дата заснаваньня | 1600 |
Статус | нерухомая славутасьць[d] і гмінны рэестар помнікаў[d] |
Жэшаўскі замак на Вікісховішчы |
Жэшаўскі замак (па-польску: Zamek w Rzeszowie) — замак у польскім горадзе Жэшаве, адна з галоўных яго славутасьцяў, які быў пабудаваны ў 1902—1906 гадох на месцы старажытнага замку Любамірскіх.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ужо ў XVI стагодзьдзі на месцы сучаснага замку існавала абарончае збудаваньне, а напрыканцы XVI стагодзьдзя ўяўляла сабою ўмацаваную сядзібу Мікалая Спытэк Лігежа. З 1637 замак пераходзіць да сям’і Любамірскіх.
Асноўнае будаўніцтва замку ажыцьцяўлялася пад кіраўніцтвам Тыльмана ван Гамэрэна і Карла Генрыха Відэмана. У 1820 комплекс быў перабудаваны аўстрыйскімі ўладамі і адаптаваны для судовых мэтаў. Напачатку XX стагодзьдзя стары замак быў разбураны, бо яго канструкцыі былі ў нядбайным стане. Пасяродку замкавых сьценаў знаходзіцца Летні палац Любамірскіх.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Czapczyńska D. i Janczykowski J., Zamek w Rzeszowie w: Dzieje Rzeszowa, Tom I, Rzeszów 1994 (пол.)
- Malczewski J. Zamek w Rzeszowie, jego otoczenie i właściciele, Wyd. Libri Ressovienses, Rzeszów 1995 (пол.)
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |