Перайсьці да зьместу

Уяздоўскі замак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
замак
Уяздоўскі замак
польск. Zamek Ujazdowski
Від на замак з парку
Від на замак з парку
КраінаПольшча
МесцазнаходжаньнеВаршава
Каардынаты52°13′10″ пн. ш. 21°01′50″ у. д.HGЯO
Архітэктурны стыльбарока
Аўтар праектуМатэа Кастэльлі, Станіслаў Завадзкі
БудаўнікМатэа Кастэльлі
ЗаснавальнікЖыгімонт III
Дата заснаваньня1624
Будаваньне16591665 гады
Статуснерухомая славутасьць[d][1], provincial register of monuments[d] і гмінны рэестар помнікаў[d]
Сайтu-jazdowski.pl
Уяздоўскі замак на мапе Польшчы
Уяздоўскі замак
Уяздоўскі замак
Уяздоўскі замак
Уяздоўскі замак на Вікісховішчы

Уяздоўскі замак (па-польску: Zamek Ujazdowski) — варшаўская рэзыдэнцыя польскага караля Аўгуста II, якая займае ўчастак паміж Уяздоўскім і Лазянкоўскім паркамі. Яго гісторыя ўзыходзіць да XVI стагодзьдзя, аднак цяперашні будынак быў галоўным чынам збудаваны ў канцы XVII стагодзьдзя па праекце Тыльмана Гамэрскага.

Станіслаў Панятоўскі надбудаваў палац яшчэ адным паверхам, але пасьля падзелаў Рэчы Паспалітай ён быў перабудаваны пад казармы і вайсковы шпіталь. Падчас фашысцкай акупацыі замак быў спалены, а яго муры ў 1954 годзе вырашана было зьнесьці, нягледзячы на пратэсты архітэктараў і гісторыкаў мастацтва, каб па загадзе галоўнакамандуючага польскай арміі, Канстанціна Ракасоўскага, пабудаваць будынак тэатру польскай арміі.

У 1975 годзе, аднак, замак быў ізноў адбудаваны ў тым выглядзе, які ён павінен быў мець у часы Аўгуста II. У наш час у ім разьмешчаны цэнтар сучаснага мастацтва.

Глядзіце таксама

[рэдагаваць | рэдагаваць код]