Перайсьці да зьместу

Транспартная міліцыя (Беларусь)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Транспартная міліцыя[1][2][3][4][5][6][7][8] — частка міліцыі Беларусі. Транспартная міліцыя вырашае задачы барацьбы са злачыннасьцю, аховы грамадзкага парадку на транспарце, захаванасьці грузаў і іншыя задачы, якія вынікаюць з абавязкаў міліцыі.

У склад транспартнае міліцыі ўваходзяць:

  • крымінальная міліцыя (падраздзяленьні крымінальнага вышуку, па барацьбе са злачыннымі замахамі на грузы, па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі, экспэртна-крыміналістычныя, а таксама іншыя падраздзяленьні і ўстановы, неабходныя для ажыцьцяўленьня апэратыўна-вышуковае дзейнасьці);
  • міліцыя грамадзкай бясьпекі (дзяжурныя часьці, падраздзяленьні патрульна-паставой і прафілактычнай службы, службы спэцкантролю авіяпасажыраў у аэрапортах, іншыя падраздзяленьні, неабходныя для ажыцьцяўленьня дзейнасьці транспартнае міліцыі).

Начальнікі крымінальнай міліцыі і міліцыі грамадзкай бясьпекі на транспарце зьяўляюцца па пасадзе намесьнікамі начальнікаў органаў унутраных спраў на транспарце, падпарадкоўваюцца ім і адпаведна начальнікам крымінальнай міліцыі і міліцыі грамадзкай бяспекі вышэйстаячых органаў унутраных спраў на транспарце.

Начальнікі крымінальнай міліцыі і міліцыі грамадзкай бясьпекі на транспарце прызначаюцца ў парадку, які вызначаецца Міністрам унутраных спраў Рэспублікі Беларусь.