Перайсьці да зьместу

Тамільская мова

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Тамільская
தமிழ்
Ужываецца ў Індыя, Шры-Ланка
Рэгіён Паўднёвая Азія
Колькасьць карыстальнікаў к. 70 млн
Клясыфікацыя Дравідыйская

 Паўднёвадравідыйская
  Тамільска-каннадзкая
   Тамільская

Афіцыйны статус
Афіцыйная мова ў Індыя, Шры-Ланка
Статус: 2 Правінцыйны[d][1]
Пісьмо тамільская пісьменнасць[d], Vatteluttu[d][2], Koleluttu[d][3] і арабскае пісьмо[d][4][5][6]
Коды мовы
ISO 639-1 ta
ISO 639-2(Б) tam
ISO 639-2(Т) tam
ISO 639-3 tam

Тамі́льская мова (па-тамільску: தமிழ்) — самая паўднёвая з дравідыйскіх моваў. Раней называлася малабарскай. Роднасныя ёй мовы: тэлугу, малайям, каннада, брагуі і інш.

На ёй размаўляе насельніцтва паўднёвай Індыі, пачынаючы ад паўночнай памежнай рысы (дзе сканчаецца тэлугу), якая праходзіць на некалькі крыху паўночней Чэнаі, і заканчваючы мысам Комарынам на поўдні, гэта значыць амаль увесь паўднёвы ўскраек Індыі, за выключэньнем нешырокай паласы на заходнім яе беразе, занятай роднаснай дравідыйскай мовай малаялам. Акрамя таго на тамільскай мове размаўляе насельніцтва паўночнай паловы Цэйлону.

Тамільская мова мае ўласную тамільскую пісьмовасьць. Кірунак пісьма — зьлева направа.

Папулярнасьць тамільскай узрасла за часы руху Бхакці. Стыль «маніправалам», які зьявіўся ў выніку некаторага зьмешваньня тамільскай і санскрыту, справакаваў рэакцыю ў форме руху ў абарону чыстай тамільшчыны пад кіраўніцтвам дравідзкіх партыяў у 1940-м годзе. У выніку ў індыйскім штаце Таміл Наду слоўнікавы запас тамільскай мовы быў «вычышчаны» ад большасьці некалі ўласьцівых ёй індаарыйскіх запазычаньняў і адрозьніваецца гэтым ад астатніх дравідыйскіх моваў.

Тамільская мова мае багатую 2300-гадовую літаратурную гісторыю і лічыцца клясычнай мовай.

Тамільская зьяўляецца афіцыйнай мовай у:

  • Індыі, перш за ўсё ў штаце Таміл-Наду, дзе на ёй размаўляе большасьць насельніцтва. 92% тых, хто гаворыць па-тамільску жывуць у Таміл Наду.
  • Шры-Ланцы (другая афіцыйная мова, разам з сынгальскай)
  • Сынгапуры, дзе на ёй размаўляе большасьць індускага насельніцтва.

У Малайзіі на тамільскай размаўляе частка індускага насельніцтва. Таксама на ёй размаўляюць на поўдні Кеніі.

У тамільскай мове вылучаюць: усходні, заходні, паўночны, паўднёвы, цэнтральны і шры-ланкійскі дыялекты. На Шры-Ланцы тамільская мова — адносна кансэрватыўная, тады як іншыя дыялекты моцна адрозьніваюцца ад першапачатковай тамільшчыны. Існуюць сацыяльныя дыялекты, у тым ліку брахманаў, шэрагу іншых кастаў і плямёнаў.

Запазычаньні ў беларускай мове

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У беларускай мове запазычаньнем з тамільскай зьяўляецца «катамаран» (கட்டு மரம), што ў даслоўным перакладзе азначае «зьвязаныя бярвёны».

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тамільская мовасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ Ethnologue (анг.) — 25, 19 — Dallas, Texas: SIL International, 1951. — ISSN 1946-9675
  2. ^ http://books.google.com/books?id=y3KdxBqjg5cC&pg=PA542&dq=Vatteluttu&lr=#PPA542,M1
  3. ^ http://books.google.co.uk/books?id=bHmwAAAAIAAJ&q=kolezhuthu+tamil&dq=kolezhuthu+tamil&hl=en&sa=X&ei=NCqtUdFHqJnRBczfgeAF&ved=0CF8Q6AEwCQ
  4. ^ Tschacher T. Islam in Tamilnadu: Varia. — 2001. — ISBN 3-86010-627-9
  5. ^ Kanaganayakam C., Cheran R., Ambalavanar D. History and Imagination: Tamil Culture in the Global Context.ISBN 978-1-894770-36-1
  6. ^ Islamic Cultural Values of Arwi