Тайра Бэнкс
Тайра Лін Бэнкс | |
Тайра Лін Бэнкс | |
Дата нараджэньня | 4 сьнежня 1973 (50 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | Лос-Анджэлес, ЗША |
Рост | 180 см |
Грудзі | 89 см |
Стан | 60 см |
Сьцёгны | 92 см |
Колер валасоў | брунэтка |
Вочы | гнядыя |
TyraBanks.com |
Тайра Лін Бэнкс (па-ангельску: Tyra Linn Banks; нарадзілася 4 сьнежня 1973 году, Лос-Анджэлес, Каліфорнія, ЗША) — амэрыканская супэрмадэль, акторка і тэлевядучая.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Яе бацькі — Каралін Бэнкс і Дональд Бэнкс, брат — Дэвін Бэнкс.
У 17 гадоў яна скончыла Immaculate Heart High School і вызначылася з наступнай кар’ерай, падпісаўшы кантракт з мадэльным агенцтвам Elite. Тайра плянавала паступіць у каледж Loyola Maramount у Лос-Анджэлесе.
Пасьля заключэньня кантракту Тайра адпраўляецца ў Парыж, дзе ёй прапаноўвае працу цэлы шэраг агенцтваў, уключаючы Ralph Lauren і Chanel. Тайра была першай чарнаскурай дзяўчынай, трапіўшай на вокладкі такіх часопісаў як Sports Illustrated Swimsuit Edition, GQ і каталёга Victoria`s Secret.
Тайра была адной з мадэляў, якія зьняліся ў Playboy у траўні 1997 году з Кляўдыяй Шыфэр на вокладцы. У гэтым выпуску часопіса можна ўбачыць Наомі Кэмпбэл, Сіндзі Кроўфард, Ева Херцыгава, Іман, Эль Макфэрсан, Кэйт Мос і Стэфані Сэймур.
У сярэдзіне 2005 году Тайра заявіла аб сыходзе з мадэльнага бізнэсу і засяродзіла свае сілы ў кар’еры на тэлебачаньні.
У 2008 годзе ўвайшла ў пяцёрку самых сэксуальных мадэляў. Уваходзіла ў дзясятку самых высокааплатных топ-мадэляў сьвету.
Дадатковыя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- У 2004 годзе Тайра выпусьціла свой дэбютны сынгл «Shake Ya Body», відэа якога ўключала фінал шоў America’s Next Top Model.
- Тайра двойчы ўвайшла ў сьпіс самых прыгожых людзей плянэты часопіса People Magazine і напісала кнігу «Тайра: вонкавая і ўнутраная прыгажосьць» (Tyra’s Beauty Inside & Out).
- Тайра прадусыруе і вядзе рэаліці-шоў America’s Next Top Model з 2003 году.
- Таксама Тайру можна ўбачыць у музычных кліпах Майкла Джэксана «Black or White», Тыны Торнэр «Love Thing», Mobb Deep «Trife Life» і Джорджа Майкла «Too Funky».
Фільмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вышэйшая адукацыя — 1995
- Пракляты дом — 1999
- Бар Гадкі каёт — 2000 [DVD]
- Каханьне і баскетбол — 2000
- Хэлоўін: Уваскрашэньне — 2002
- Салдаты няўдачы — 2008
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Тайра Бэнкс — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- TyraBanks.com (анг.)
- http://www.fashionmodeldirectory.com/models/Tyra_Banks
- Тайра Бэнкс (анг.) на сайце IMDb