Перайсьці да зьместу

Джордж Майкл

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Джордж Майкл
па-ангельску: George Michael
Дата нараджэньня 25 чэрвеня 1963(1963-06-25)[1][2][3][…]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 25 сьнежня 2016(2016-12-25)[6][1][2][…] (53 гады)
Месца сьмерці
Прычына сьмерці дылатацыйная кардыёміяпатыя[d][7] і тлушчавы гепатоз[d][7]
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак аўтар-выканаўца, мультыінструмэнталіст, музычны прадусар, сьпявак, аўтар-кампазытар, пясьняр, кампазытар, выканаўца-запісвальнік, тэлеактор, кінарэжысэр
Псэўданімы George Michael[8]
Сябра ў Wham![d] і Young Communist League[d][9][10][11]
Жанры поп[12][13][14], танцавальная музыка[d], соўл[d][15], сучасны рытм-н-блюз[d][16][17], сынці-поп[18], фанк[d], данс-поп[d][19], софт-рок[d][20][21], пост-дыска[d], сучасная музыка для дарослых[d][22][23][24], блакітнавокі соўл[d][25], рытм-н-блюз[d][26][25], поп-рок[27] і джаз[28]
Вакал тэнар[d] і лірычны тэнар[d]
Інструмэнты голас[d]
Псэўданімы George Michael[8]
Лэйблы Epic Records[d], Virgin Records[d], DreamWorks Records[d], Columbia Records[d], Sony Music[d], Polydor[d] і Innervision Records[d]
Бацька Kyriacos Panayiotou[d]
Маці Lezli Angold Panayiotou[d]
Узнагароды
Сайт georgemichael.com (анг.)
Подпіс Выява аўтографу

Джордж Майкл (па-ангельску: George Michael, сапраўднае імя Ёргас Карыякас Панаёту па-грэцку: Γεώργιος Κυριάκος Παναγιώτου; 25 чэрвеня 1963 — 25 сьнежня 2016) — брытанскі сьпявак, аўтар песень і прадусар кіпрскага паходжаньня. Лічыцца адным з самых значных дзеячаў культуры эпохі MTV у галіне вытворчасьці музыкі, напісаньні песень, вакальнага выкананьня і візуальнай прэзэнтацыі[29][30][31][32][33][34][35][36].

Папулярнасьць набыў як удзельнік музычнага дуэту Wham! а пазьней распачаў сольную кар’еру. За часам гурта з Эндру Рыджлі, сьпевакі выпусьцілі два альбомы «Fantastic» (1983) і «Make It Big» (1984), якія занялі першае месца ў брытанскім чарце альбомаў і ў амэрыканскім сьпісе Billboard 200. Іхныя гіты-сынглы «Wake Me Up Before You Go-Go» і «Last Christmas» набылі неверагодную папулярнасьць. У красавіку 1985 году музыкі нават наведалі з гастролямі Кітай, што сталася першым візытам выканаўцаў заходняе папулярнае музыкі ў гэтую краіну[37][38]. Першы сольны сынгл Майкла, «Careless Whisper», заняў першае месца ў больш чым 20 краінах, улучаючы Вялікабрытанію і ЗША[39]. Перш чым прыступіць да вытворчасьці свайго першага сольнага альбому, Майкл выпусьціў яшчэ два сынглы, як то «A Different Corner» і «I Knew You Were Waiting (For Me)». Дэбютны сольны альбом «Faith» пабачыў сьвет у 1987 годзе, ачоліўшы брытанскі чарт альбомаў і застаючыся на першым месцы ў Billboard 200 на працягу 12 тыдняў. У сьвеце было прададзена 25 мільёнаў асобнікаў, а чатыры сынглы з альбому, як то «Faith», «Father Figure», «One More Try» і «Monkey», дасягнулі першага месца ў Billboard Hot 100. Майкл стаў самым прадаваным музыкам 1988 году, а «Faith» была нарачоная альбомам году на ўручэньні прэміі Грэмі ў 1989 годзе. Ягоны другі сольны альбом «Listen Without Prejudice Vol. 1» 1990 году таксама меў добрыя продажы, аднак, колькасьць набытых слухачамі асобнікаў скарацілася да 8 мільёнаў. Тым ня менш, альбом заняў першы радок у чарце Вялікабрытаніі.

У 1998 годзе Майкл абвесьціў пра сваю нетрадыцыйную сэксуальную арыентацыю. Ён быў актыўным борцам за правы ЛГБТ і дабрачынныя зборы сродкаў на ВІЧ/СНІД. Асабістае жыцьцё Майкла, ужываньне наркотыкаў і юрыдычныя праблемы сталіся тэмамі, якія аьвятляліся ў часопісах і газэтах у канцы 1990-х і 2000-х гадох. У 1998 годзе сьпявак быў арыштаваны за публічную распусту, апасьля таксама не абыходзілася без арышту за некалькі злачынстваў, зьвязаных з наркотыкамі. 25 сьнежня 2016 году Майкл быў знойдзены мёртвым у сваім доме ў горадзе Горынг-он-Тэмз у графстве Оксфардшыр.

  1. 1 2 Ostberg R. George Michael // Encyclopædia Britannica (анг.)
  2. 1 2 George Michael // Nederlandse Top 40
  3. George Michael // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
  4. The Guardian (анг.)United Kingdom, London: GMG, 1821. — ed. size: 107899 — ISSN 0261-3077
  5. http://www.maniadb.com/artist/122005?o=d&d=s
  6. 1 2 Ex-Wham singer George Michael dies (брыт. анг.) — 2016.
  7. 1 2 http://www.bbc.co.uk/news/entertainment-arts-39193367
  8. 1 2 https://www.bbc.co.uk/news/uk-38432862
  9. https://www.theguardian.com/music/2023/jul/18/real-club-tropicana-wham-soho
  10. ціўт — 2006.
  11. https://www.facebook.com/rob.griffiths.77736/posts/10210705389167184
  12. http://www.upi.com/Entertainment_News/Music/2009/12/04/George-Michael-concert-to-air-on-HDNet/88291259984154/
  13. http://www.upi.com/Entertainment_News/Music/2010/10/04/George-Michael-denies-bullying-claim/46941286201942/
  14. http://www.upi.com/Entertainment_News/Music/2011/08/23/George-Michael-announces-breakup/85111314118322/
  15. http://www.huffingtonpost.com/2012/07/17/kate-moss-george-michael-video-white-light_n_1679577.html
  16. http://attitude.co.uk/george-michael-announces-new-album-symphonica/
  17. http://attitude.co.uk/bbc-announce-george-michael-documentary-concert-special/
  18. http://www.cdbaby.com/cd/marcellomusarra
  19. http://www.india.com/showbiz/singer-george-michael-hints-at-wham-reunion-105873/
  20. http://countrylicious.com/united-kingdom/images/94f5985f4837
  21. http://www.cdbaby.com/cd/commisso2
  22. http://buycdnow.ca/products/I'M-Your-Baby-Tonight-%252d-Whitney-Houston-(Audio-CD)-UPC%3A-886975418121.html
  23. http://tunein.com/artist/George-Michael-m383903/
  24. http://abcnewsradio.squarespace.com/music-news/2013/5/17/george-michael-injured-in-car-crash.html
  25. 1 2 http://www.duduki.net/cgi-bin/performer?id=P_7afc5c065c04a123&s=p
  26. https://myspace.com/georgemichael/music/album/faith-17283877
  27. http://www.mtv.com/artists/george-michael/
  28. http://www.musicweek.com/news/read/george-michael-s-former-pa-passes-away/057345
  29. Rubiner, Julia (1993). «Contemporary Musicians: Profiles of the People in Music, Volume 9». Gale Research, Incorporated. — С. 169.
  30. «The 20 best male singers of all time, ranked in order of pure vocal ability». Smooth Radio.
  31. «George Michael’s Style: Remembering His Top 5 Iconic Looks». Billboard.
  32. «Pop icon George Michael was a music video master». Mashable.
  33. «Mark Ronson: „George Michael was one of pop’s all-time greats“». The Big Issue.
  34. «Why George Michael was the greatest pop star of the MTV era». The Guardian.
  35. «10 songs that prove George Michael was one of the greatest artists of all time». Metro.
  36. «George Michael: Chart topper and cultural icon dead at 53». CNN.
  37. «When China woke up to Wham!». BBC.
  38. «East meets Wham!, and another great wall comes down». Chicago Tribune.
  39. «George Michael Album & Song Chart History». Billboard.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]