Сьпіс прэзыдэнтаў Украіны
Выгляд
Прэзыдэнт Украіны ёсьць ґарантам дзяржаўнага сувэрэнітэту ды тэрытарыяльнае цэласнасьці Ўкраіны. Ягоныя паўнамоцтвы вызначаныя арт. 102 Канстытуцыі Ўкраіны ды ўскладаюць на Прэзыдэнта абавязак прымаць рашэньні й выконваць дзеі, накіраваныя на абарону і ўзмацненьне дзяржаўнага сувэрэнітэту, захаваньне цэласнасьці ды недатыкальнасьці тэрыторыі Ўкраіны ў існуючых межах.
Статус Прэзыдэнта Ўкраіны вызначаны ў разьдзеле V Канстытуцыі Ўкраіны, дзе сфармуляваныя правы ды абавязкі Прэзыдэнта як Кіраўніка дзяржавы, парадак яго абраньня, а таксама магчымасьць зрушэньня з пасады і спыненьне яго паўнамоцтваў.
Сьпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]№ | Фота | Імя | Пачатак кіраваньня | Канец кіраваньня | Пэрыяд, дзён | Партыя[1] | Падтрымка на выбарах | |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | Леанід Краўчук (1934—2022) |
5 сьнежня 1991 | 19 ліпеня 1994 | 957 | Беспартыйны | Выбары 1991: 61,59 % (у першым туры) | ||
2 | Леанід Кучма (нар. 1938) |
19 ліпеня 1994 | 23 студзеня 2005 | 3841 | Беспартыйны | Выбары 1994: 52,14 % (у другім туры)
Выбары 1999: 56,25 % (у другім туры) | ||
3 | Віктар Юшчанка (нар. 1954) |
23 студзеня 2005 | 25 лютага 2010 | 1859 | Беспартыйны | Выбары 2004: 51.99 % (у паўторным другім туры) | ||
4 | Віктар Януковіч[2] (нар. 1950) |
25 лютага 2010 | 22 лютага 2014 | 1458 | Партыя рэґіёнаў | Выбары 2010: 48,95 % (у другім туры) | ||
в.а. | Аляксандар Турчынаў (нар. 1964) (выконваючы абавязкі) |
23 лютага 2014 | 7 чэрвеня 2014 | 104 | Бацькаўшчына | Прызначаны Вярхоўнаю Радаю Ўкраіны (285 «за»[3]) | ||
5 | Пятро Парашэнка (нар. 1965) |
7 чэрвеня 2014 | 20 траўня 2019 | 1808 | Беспартыйны | Выбары 2014: 54,70 % (у першым туры) | ||
6 | Уладзімер Зяленскі (нар. 1978) |
20 траўня 2019 | на пасадзе | 1992 | Слуга народу | Выбары 2019: 73,22 % (у другім туры) |
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Партыя, ад якой быў вылучаны
- ^ 4 лютага 2015 року Вярхоўная Рада Ўкраіны прагаласавала Віктара Януковіча званьня Прэзыдэнта Ўкраіны, гэтае рашэньне падтрымаў 281 дэпутат
- ^ Рада призначила Турчинова виконуючим обов’язки Президента