Сылескае ваяводзтва (1920—1939)
Сылескае ваяводзтва | |
Województwo śląskie | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Польшча |
Статус | ваяводзтва |
Адміністрацыйны цэнтар | Катавіцы |
Найбуйнейшыя гарады | Каралеўская Гута, Сьвентахавіцы, Бельска, Рыбнік, Цешын, Тарноўске-Гуры |
Дата ўтварэньня | 15 ліпеня 1920 |
Дата скасаваньня | 3 верасьня 1939 |
Афіцыйныя мовы | польская, нямецкая |
Насельніцтва (1931) | 1 533 500 чалавек |
Шчыльнасьць | 299 чал./км² |
Плошча | 5122 км² |
Месцазнаходжаньне Сылескага ваяводзтва | |
Мапа Сылескага ваяводзтва | |
Код аўтам. нумароў | ŚL |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Сылескае ваяводзтва (па-польску: Województwo śląskie) — адміністрацыйная адзінка міжваеннай Польскай Рэспублікі. Утворанае 15 ліпеня 1920 году.
Сылезкае ваяводзтва было адзінаю аўтаномнаю адзінкай у складзе міжваеннай Польшчы.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ваяводзтва знаходзілася ў заходняй Польшчы, межавала з Чэхаславаччынай і Нямеччынай і ваяводзтвамі Келецкім і Кракаўскім. Сядзіба ваяводзкае ўлады — Катавіцы.
Аўтаномія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сылезыя атрымала аўтаномію ў выніку змаганьня Польшчы зь Нямеччынай за гэтыя землі. Да заканчэньня Першае сусьветнае вайны ў 1918 годзе тэрыторыя будучага ваяводзтва падзялялася між тэрыторыямі Прусіі ды Аўстра-Вугорскай імпэрыі, якім належалі цэнтар і поўнач ды Цешынскі рэгіён адпаведна; пруская частка складала правінцыю Сылезія, у той час як навакольле Цешыну ўваходзіла ў склад Сылезіі — адной з частак падначаленай Аўстра-Вугоршчыне Чэхіі. Польскі ўрад надаў аўтаномны статус Сылескаму ваяводзтву, каб прыцягнуць галасы жыхароў рэгіёну ў галасаваньні за дзяржаўную прыналежнасьць у сакавіку 1921 году. Сылескае ваяводзтва атрымлівала ўласны парлямэнт (Сылескі сойм) і ўласную казну. Адміністрацыя ваяводзтва падпарадкоўвалася ваяводзе, які быў вызначаны Варшавай, але на амаль усе рашэньні патрабаваў ён дазволу Ваяводзкай рады, у склад якой уваходзіў ён сам з сваім намесьнікам. Апошнімі чальцамі Рады былі людзі, якіх выбіраў Сылескі Сойм.
Адміністрацыйны падзел
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ваяводзтва складалася з 3 гарадзкіх паветаў (Катавіцы, Каралеўская Гута[a], Бельска) і 8 земскіх паветаў: Бельскага (цэнтар: Бельска), Цешынскага (Цешын), Катавіцага, Люблінецкага, Пшчынскага, Рыбніцкага, Тарнагорскага і Сьвентахавіцкага паветаў. Паветы былі дадаткова падзеленыя на 25 гарадзкіх і 463 сельскія гміны.
Ваяводы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Юзэф Рымэр (16 чэрвеня 1922 — 5 сьнежня 1922)
- Зыгмунт Жураўскі (15 сьнежня 1922 — 1 лютага 1923)
- Антоні Шульціс (1 лютага 1923 — 3 сакавіка 1924)
- Тадэвуш Концкі (15 кастрычніка 1923 — 2 траўня 1924)
- Мечыслаў Більскі (6 траўня 1924 — 3 верасьня 1926)
- Міхал Гражынскі (6 верасьня 1937 — 5 верасьня 1939)
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Каралеўская Гута была ў 1934 г. перайменаваная ў Хожаў.