Менская вышэйшая партыйная школа

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Менская вышэйшая партыйная школа
Партыйная школа пры ЦК КП(б)Б, Рэспубліканская партыйная школа пры ЦК КП(б)Б, Рэспубліканская партыйная школа пры ЦК КПБ, Мінская чатырохгадавая партыйная школа пры ЦК КПБ, Мінская вышэйшая партыйная школа пры ЦК КПБ, Інстытут паліталогіі і сацыяльнага кіравання КПБ
Функцыянаваў 19561991 годы
Месцазнаходжаньне
Горад Менск, вул. Карла Маркса, 31
Вобласьць Менская
Краіна БССР

Менская вышэйшая партыйная школавышэйшая навучальная ўстанова ў Менску, якая займалася падрыхтоўкай і перападрыхтоўкай партыйных, савецкіх і камсамольскіх працаўнікоў, працаўнікоў друку, радыё і тэлебачаньня.

Створаная ў 1956 годзе на базе Рэспубліканскай партыйнай школыпры ЦК КПБ. У 1991 годзе праца школы спыненая ў сувязі з забаронай Вярхоўнага савету БССР дзейнасьці КПСС-КПБ на тэрыторыі Беларусі.

Сярод пастаянных навучальных дысцыплінаў, у школе важнае месца адводзілася выкладаньню эканамічных навук, асабліва ў вобласьці палітэканоміі, эканомікі прамысловасьці і сельскай гаспадаркі, кіраваньня і эканомікі СССР. Гэтыя дысцыпліны выкладаліся ў адпаведнасьці з устаноўкамі, уласьцівымі партыйнай адукацыі, указаньнямі КПСС і КПБ[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]