Тамільская мова: розьніца паміж вэрсіямі
д робат дадаў: gu:તમિલ ભાષા |
Luckas-bot (гутаркі | унёсак) д r2.7.1) (робат дадаў: oc:Tamil |
||
Радок 118: | Радок 118: | ||
[[no:Tamilsk]] |
[[no:Tamilsk]] |
||
[[nn:Tamil]] |
[[nn:Tamil]] |
||
[[oc:Tamil]] |
|||
[[pnb:تامل]] |
[[pnb:تامل]] |
||
[[pl:Język tamilski]] |
[[pl:Język tamilski]] |
Вэрсія ад 23:31, 23 сакавіка 2011
Тамільская | |
தமிழ | |
Ужываецца ў | Індыя, Шры-Ланка |
---|---|
Рэгіён | Паўднёвая Азія |
Колькасьць карыстальнікаў | к. 70 млн |
Клясыфікацыя | Дравідыйская Паўднёвадравідыйская |
Афіцыйны статус | |
Афіцыйная мова ў | Індыя/Шры-Ланка |
Статус: | 2 Правінцыйны[d][1] |
Пісьмо | Тамільская пісьменнасць[d], Vatteluttu[d][2], Koleluttu[d][3] і арабскае пісьмо[d][4][5][6] |
Коды мовы | |
ISO 639-1 | ta |
ISO 639-2(Б) | tam |
ISO 639-2(Т) | tam |
ISO 639-3 | tam |
Тамі́льская мова (па-тамільску: தமிழ்) — самая паўднёвая з дравідыйскіх моваў. Раней называлася малабарскай. Роднасныя ёй мовы: тэлугу, малайям, каннада, брагуі і інш.
На ёй размаўляе насельніцтва паўднёвай Індыі, пачынаючы ад паўночнай памежнай рысы (дзе сканчаецца тэлугу), якая праходзіць на некалькі крыху паўночней Чэннаі, і заканчваючы мысам Коморыном на поўдні, гэта значыць амаль увесь паўднёвы ўскраек Індыі, за выключэньнем нешырокай паласы на заходнім яе беразе, занятай роднаснай дравідыйскай мовай малаялам. Акрамя таго на тамільскай мове размаўляе насельніцтва паўночнай паловы Цэйлона.
Т.м. мае ўласную тамільскую пісьмовасьць. Напрамак пісьма - зьлева направа.
Папулярнасьць тамільскай узрасла за часы руху Бхакці. Стыль "маніправалам", які зьявіўся ў выніку некаторага зьмешваньня тамільскай і санскрыта, справакаваў рэакцыю ў форме руху ў абарону чыстай тамільшчыны пад кіраўніцтвам дравідзкіх партыяў у 1940-м годзе. У выніку ў індыйскім штаце Таміл Наду слоўнікавы запас тамільскай мовы быў «вычышчаны» ад большасьці некалі ўласьцівых ёй індаарыйскіх запазычаньняў і адрозьніваецца гэтым ад астатніх дравідыйскіх моў.
Тамільская мова мае багатую 2300-гадовую літаратурную гісторыю і лічыцца клясычнай мовай.
Тамільская зьяўляецца афіцыйнай мовай у:
- Індыі, перш за ўсё ў штаце Таміл-Наду, дзе на ёй размаўляе большасьць насельніцтва. 92% тых, хто гаворыць па-тамільску жывуць у Таміл Наду.
- Шры-Ланцы (другая афіцыйная мова, разам з сынгальскай)
- Сынгапуры, дзе на ёй размаўляе большасьць індускага насельніцтва.
У Маляйзіі на тамільскай размаўляе частка індускага насельніцтва. Таксама на ёй размаўляюць на поўдні Кеніі.
У тамільскай мове вылучаюць: усходні, заходні, паўночны, паўднёвы, цэнтральны і шры-ланкійскі дыялекты. На Шры-Ланцы Т.м. — адносна кансэрватыўная, тады як іншыя дыялекты моцна адрозьніваюцца ад першапачатковай тамільшчыны. Існуюць сацыяльныя дыялекты, у тым ліку брахманаў, шэрагу іншых кастаў і плямёнаў.
У беларускай мове запазычаньнем з тамільскай зьяўляецца «катамаран» (கட்டு மரம), што ў даслоўным перакладзе азначае «зьвязаныя бярвёны».
Крыніцы
- "Тамильский язык" // Большая Советская Энциклопедия
- Андронов М. С., Разговорный тамильский язык и его диалекты, М., 1962
Глядзіце таксама
Вонкавыя спасылкі
Тамільская мова — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Вікіпэдыя мае вэрсію тамільскай мовай |
- ^ Ethnologue (анг.) — 25, 19 — Dallas, Texas: SIL International, 1951. — ISSN 1946-9675
- ^ http://books.google.com/books?id=y3KdxBqjg5cC&pg=PA542&dq=Vatteluttu&lr=#PPA542,M1
- ^ http://books.google.co.uk/books?id=bHmwAAAAIAAJ&q=kolezhuthu+tamil&dq=kolezhuthu+tamil&hl=en&sa=X&ei=NCqtUdFHqJnRBczfgeAF&ved=0CF8Q6AEwCQ
- ^ Tschacher T. Islam in Tamilnadu: Varia. — 2001. — ISBN 3-86010-627-9
- ^ Kanaganayakam C., Cheran R., Ambalavanar D. History and Imagination: Tamil Culture in the Global Context. — ISBN 978-1-894770-36-1
- ^ Islamic Cultural Values of Arwi