Амэрыканскі даляр: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д робат дадаў: yo:United States dollar
д робат зьмяніў: yo:Dọ́là Orílẹ̀-èdè Amẹ́ríkà
Радок 158: Радок 158:
[[wuu:美元]]
[[wuu:美元]]
[[yi:אמעריקאנער דאלאר]]
[[yi:אמעריקאנער דאלאר]]
[[yo:Dọ́là Orílẹ̀-èdè Amẹ́ríkà]]
[[yo:United States dollar]]
[[zh:美元]]
[[zh:美元]]
[[zh-classical:美金]]
[[zh-classical:美金]]

Вэрсія ад 17:03, 6 красавіка 2010

Банкнота наміналам у 1 амэрыканскі даляр сэрыі ад 1995 г., з партрэтам прэзыдэнта Джорджа Ўошынґтана.

Амэрыканскі даляр, даляр ЗША (Код валюты: USD) - гэта афіцыйная валюта Злучаных Штатаў Амэрыкі. Звычайна ён таксама абрывіюецца знакамітым значкам $, альбо US$, каб адрозьніць ад іншых валютаў з назваю "даляр". Амэрыканскі даляр дзеліцца на 100 цэнтаў (скарачэньне - ¢). У абароце ёсьць манэты наміналам у 1, 5, 10, 25 і 50 цэнтаў і 1 даляр, а таксама банкноты наміналам у 1, 2, 5, 10, 20, 50 і 100 даляраў.

На сёньняшні дзень даляр ЗША - найбольш распаўсюджаная і часта выкарыстаная валюта ў сусьветнай эканоміцы. У некаторых краінах даляр уведзены ў якасьці афіцыйнай валюты, амаль усе ўрады захоўваюць частку ці ўсе золата-валютныя рэзэрвы ў амэрыканскіх далярах. На 2005 год у сьвеце ў звароце было 760 мільярдаў даляраў, зь якіх толькі адна траціна прыходзілася на Злучаныя Штаты Амэрыкі. За дзесяць год з 1995 г. гэтая лічба вырасла ўдвая.

Гісторыя

Назва даляру ЗША паходзіць ад гішпанскай срэбнай манэты ў 8 рэаляў, што важыла адну вунцыю. Манэта была вельмі папулярнаю сярод амэрыканскіх каляністаў, якія называлі яе "гішпанскім далярам", назва якога пайшла ад нямецкай манэты падобнага памеру і вагі - талера.

Банкнота ў 1 даляр (1862 г.)

З 1775 у амэрыканскіх штатах пачала выпускацца "кантынэнтальная валюта", дэнамінаваная ў "гішпанскіх далярах" і ў валютах асобных штатаў. Кантытэнтальны даляр цярпеў моцную інфляцыю і быў заменены на срэдны даляр па курсе 1 срэбны даляр = 1000 кантынэнтальных даляраў.

Даляр быў абвешчаны афіцыйнаю валютай Амэрыкі Кангрэсам канфэдэрацыі Злучаных Штатаў 6 ліпеня 1785 г. Першыя даляравыя манэты былі выпушчаныя Манэтным дваром ЗША пасьля вайны за незалежнасьць. Пэўны час гішпанскія і амэрыканскія срэбныя даляры хадзілі паралельна ў краіне.

Пасьля Першай і Другой Сусьветных войнаў ЗША ператварыліся ў вядучую эканоміку сьвету. Адпаведна, амэрыканскі даляр здабыў сваю сучасную вагу ў якасьці сусьветнай валюты.

Міжнародная роля даляру

манэта ў чвэрць даляру - "quarter"

Некаторыя краіны добраахвотна перайшлі на амэрыканскі даляр у якасьці афіцыйнай валюты. Гэткі працэс звычайна завеца далярызацыяй. Гэтыя краіны:

Таксама ў якасьці нацыянальнай валюты амэрыканскі даляр мае хаджэньне ў былых амэрыканскіх пратэктаратах у Ціхім акіяне, якія ня сталі ўвадзіць уласныя нацыянальныя валюты пасьля атрыманьня незалежнасьці:

Панама таксама выкарыстоўвае даляр ЗША з 1904, хаця мае і ўласную валюту.

Дзьве брытанскія залежныя тэрыторыі таксама выкарыстоўваюць амэрыканскі даляр:

Валюты некаторых краінаў прывязаныя да даляру ЗША па пэўным курсе:

Аргентына ўжывала фіксаваны абменны курс пэса да даляру як 1:1 з 1991 па 2002 гг.

Да амэрыканскага даляру быў з 1983 прымацаваны курс Ганг-Конскага даляру як HK$7.8/USD. Курс патакі, валюты Макао, быў прымацаваны да курсу Ганг-Конскага даляру як MOP1.03/HKD, і такім чынам празь яго пасярэдніцтва таксама быў прымацаваны да даляру ЗША.

Валюты некаторых краінаў Пэрсыдзкай затокі, як Савудаўскае Арабіі і Кувэйту, прымацаваныя да даляру з той прычыны, што даляр пераважна выкарыстоўваецца ў міжнародным гандлю нафтаю.

Кітайскі юань рэнмінбі нефармальна быў прымацаваны да даляру ў сярэдзіне 1990-х гадоў па курсе Y8.28/USD. Аналягічна, Маляйзія прымацавала свой рынгіт да даляру па курсе RM3.8/USD in 1997. 21 ліпеня 2005 г. абедзьве краіны замянілі прывязку да даляру прывязкаю да кошыка валютаў.

Вонкавыя спасылкі

Амэрыканскі далярсховішча мультымэдыйных матэрыялаў