Васіль IV Шуйскі: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д робат дадаў: eo:Bazilo la 4-a Ŝujskij (Rusio)
Радок 58: Радок 58:
[[el:Βασίλειος Δ' της Ρωσίας]]
[[el:Βασίλειος Δ' της Ρωσίας]]
[[en:Vasili IV of Russia]]
[[en:Vasili IV of Russia]]
[[eo:Bazilo la 4-a Ŝujskij (Rusio)]]
[[et:Vassili IV]]
[[et:Vassili IV]]
[[fi:Vasili Šuiski]]
[[fi:Vasili Šuiski]]

Вэрсія ад 00:31, 16 сьнежня 2008

Васіль IV Іаанавіч

Васі́ль IV Шу́йскі (155212 верасьня 1612) — маскоўскі князь, цар c 1606 па 1610. З роду князёў Шуйскіх, сын князя Івана Андрэевіча Шуйскага.

Біяграфія да ўзыходжаньня на царства

Баярын і кіраўнік Маскоўскай суднай палаты з 1584. Рында зь вялікім саадакам у паходах 1574, 1576, 1577 і 1579. Ваявода Вялікага палка у паходзе да Серпухава летам 1581. Ваявода Вялікага палка ў паходзе да Ноўгарада ў ліпені 1582 пры браце Андрэі. Ваявода палка правай рукі ў паходзе да Серпухава ў красавіку 1583. Ваявода смаленскі ў 1585-1587. Па невядомых чыньніках быў у недоўгачасовай ссылцы ў 1586.

Падчас перасьледу Шуйскіх Гадуновым з 1587 знаходзіўся ў ссылцы ў Галічы. У 1591 Гадуноў, ужо ня бачачы небясьпекі ад Шуйскіх, вяртае іх у Маскву. З тых часоў Шуйскія ў цэлым паводзілі сябе лаяльна.

У 1591 вёў сьледзтва па справе царэвіча Дзьмітрыя. Быўшы пад строгім наглядам Гадунова, Шуйскі прызнаў чыньнікам сьмерці царэвіча самазабойства, няшчасны выпадак. З гэтага жа года ізноў уведзены ў Баярскую думу. Пасьля гэтага быў ваяводай наўгародзкім. Першы ваявода палка правай рукі ў войску Мсьціслаўскага ў Крымскім паходзе да Серпухава 1598.

Са студзеня 1605 прызначаны ваяводам палка правай рукі ў паходзе супраць Ілжэдзмітрыя і ў бітве пад Дабрынічамі атрымаў перамогу. Аднак, не моцна жадаючы перамогі Гадунова, бязьдзейнасьцю даў узмацніцца самазванцу.

Пасьля падзеньня Гадунова спрабаваў ажыцьцявіць пераварот, аднак быў арыштаваны й сасланы разам з братамі. Але Лжэдзьмітрыю неабходна была баярская падтрымка, і ў канцы 1605 Шуйскія вярнуліся ў Маскву.

Падчас паўстаньня 17 траўня 1606 Ілжэдзьмітрый I быў забіты, а 19 траўня група прыхільнікаў Васіля Іванавіча абвясьціла Шуйскага царом. Быў каранаваны 1 чэрвеня Наўгародзкім мітрапалітам Ісідарам. Васіль Іванавіч даў крыжацалавальны запіс, які абмяжоўваў яго ўладу. У пачатку чэрвеня ўрад Шуйскага абвясьціў Барыса Гадунова забойцам царэвіча Дзьмітрыя.

Кіраваньне

Прадстаўленьне палоннага цара Васіля Шуйскага Сэнату і Жыгімонту III у Варшаве 1611

Прыход Шуйскага да ўлады ўзмацніў барацьбу сярод баярства і паміж паўднёвым і сталічным дваранствам, што прывяло да паўстаньня пад кіраўніцтвам І.Балотнікава. У барацьбе зь ім Шуйскі высунуў праграму кансалідацыі ўсіх пластоў класа фэадалаў, улічваючы іх інтарэсы ў палітыцы па сялянскім (Укладаньне 9 сакавіка 1607), халопскім (загады 16071608), зямельным і фінансавым пытаньням.

Асобныя саступкі ў заканадаўстве аб халопах былі накіраваныя на раскол лягеру паўстанцаў. Згуртаваньне клясы фэадалаў да вясны 1607 і падтрымка найбуйнейшых гарадоў Паволжа і поўначы дазволілі Шуйскаму ў кастрычніку 1607 разграміць паўстаньне. Але ўжо ў жніўні 1607 пачаўся новы этап інтэрвэнцыі Рэчы Паспалітай у Расею (Лжэдзьмітрый II). Пасля паразы пад Волхавам (1 траўня 1608), урад Шуйскага быў абложаны ў Маскве. Да канца 1608 шматлікія раёны краіны апынуліся пад уладай Ілжэдзьмітрыя II. У лютым 1609 урад Шуйскага склаў дамову са Швэцыяй, па якім за найманьне швэдзкіх войскаў саступаў частку расейскае тэрыторыі.

З канца 1608 пачаўся стыхійны народны рух супраць інтэрвэнтаў, узначаліць які ўрад Шуйскага (у асобе камандуючага расейска-швэдзкім войскам князя Міхаіла Скопіна-Шуйскага) здолеў толькі з канца зімы 1609. Да сакавіка 1610 Масква і вялікая частка краіны былі вызваленыя. Але яшчэ ў верасьні 1609 пачалася адкрытая інтэрвэнцыя Рэчы Паспалітай.

Параза войскаў Дзьмітрыя Шуйскага пад Клушынам ад войска Жыгімонта III 24 чэрвеня 1610 і паўстаньне ў Маскве прывялі да падзеньня Шуйскага. 27 ліпеня 1610 часткай баярства, сталічнага і правінцыйнага дваранства Васіль IV Іванавіч быў зрынуты з пасады й гвалтоўна пастрыжаны ў манахі. У верасьні 1610 ён быў выдадзены гетману Жалкеўскаму, які вывёз яго ў кастрычніку пад Смаленск, а пазьней у Рэч Паспалітаю. Памёр у зьняволеньні ў Гастынском замку, у 130 вёрстах ад Варшавы.

Шлюбы і дзеці

  • князёўна Алена Міхайлаўна Рапніна (?-1592), дачка баярына князя Міхаіла Пятровіча Рапніна
  • (з 1608) князёўна Марыя Пятроўна Буйносава-Растоўская (?-1626), дачка князя Пятра Іванавіча Буйносава-Растоўскага
    • Ганна Шуйская (1609 - памерла ў маленстве)
    • Настасься Шуйская (1610 - памерла ў маленстве)

Вонкавыя спасылкі

Шаблён:Start box Шаблён:Succession box Шаблён:End box