Галоўная ўправа па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Rotondus (гутаркі | унёсак)
→‎Санкцыі: дапаўненьне
Rotondus (гутаркі | унёсак)
д →‎Санкцыі: артаграфія
Радок 54: Радок 54:
21 чэрвеня 2021 году ГУБАЗіК дадалі ў [[Сьпіс спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў]] [[Злучаныя Штаты Амэрыкі|ЗША]] за разгортваньне спэцыялізаванае падразьдзяленьняў для зьдзяйсьненьня гвалту супраць пратэстоўцаў, у тым ліку за рэйд на сядзібу апазыцыйнага кандыдата ў прэзыдэнты, выкраданьне [[Марыя Калесьнікава|Марыі Калесьнікавай]] і ўзяцьце пад варту [[Раман Пратасевіч|Рамана Пратасевіча]]. У санкцыйны спіс быў дададзены і былы начальнік ўправы [[Мікалай Карпянкоў]]<ref>{{cite web|url=https://home.treasury.gov/news/press-releases/jy0237 |title=Treasury and International Partners Condemn Ongoing Human Rights Abuses and Erosion of Democracy in Belarus|publisher={{нп|Міністэрства фінансаў ЗША|Міністэрства фінансаў ЗША|en|United States Department of the Treasury}}|date=2021-06-21|accessdate=2021-09-18|language=en}}</ref>.
21 чэрвеня 2021 году ГУБАЗіК дадалі ў [[Сьпіс спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў]] [[Злучаныя Штаты Амэрыкі|ЗША]] за разгортваньне спэцыялізаванае падразьдзяленьняў для зьдзяйсьненьня гвалту супраць пратэстоўцаў, у тым ліку за рэйд на сядзібу апазыцыйнага кандыдата ў прэзыдэнты, выкраданьне [[Марыя Калесьнікава|Марыі Калесьнікавай]] і ўзяцьце пад варту [[Раман Пратасевіч|Рамана Пратасевіча]]. У санкцыйны спіс быў дададзены і былы начальнік ўправы [[Мікалай Карпянкоў]]<ref>{{cite web|url=https://home.treasury.gov/news/press-releases/jy0237 |title=Treasury and International Partners Condemn Ongoing Human Rights Abuses and Erosion of Democracy in Belarus|publisher={{нп|Міністэрства фінансаў ЗША|Міністэрства фінансаў ЗША|en|United States Department of the Treasury}}|date=2021-06-21|accessdate=2021-09-18|language=en}}</ref>.


У той жа дзень Карпянкоў таксама трапіў пад санкцыі ЭЗ<ref>{{Cite web|language=be|url=https://belsat.eu/news/21-06-2021-eurazvyaz-zatsverdziu-novy-paket-sanktsyyau-suprats-pradstaunikou-belarusi-hto-u-spise/|title=Еўразвяз зацвердзіў новы пакет санкцыяў супраць прадстаўнікоў Беларусі. Хто ў спісе?|date=2021-06-21|publisher=[[Белсат]]|archiveurl=https://archive.ph/7aQyp|archivedate=2021-06-27|accessdate=2021-06-27|url-status=live}}</ref><ref>[https://eur-lex.europa.eu/legal-content/EN/TXT/PDF/?uri=CELEX:32021R0997&from=EN COUNCIL IMPLEMENTING REGULATION (EU) 2021/997] — {{нп|EUR-Lex|EUR-Lex|en|EUR-Lex}}, 21.06.2021</ref>, Вялікабрытаніі<ref>{{Cite web|language=en|url=https://assets.publishing.service.gov.uk/government/uploads/system/uploads/attachment_data/file/996772/Belarus.pdf|title=CONSOLIDATED LIST OF FINANCIAL SANCTIONS TARGETS IN THE UK|website=Office of Financial Sanctions Implementation HM Treasury|date=2021-06-25}}</ref>, Канады<ref>{{Cite web|url=https://www.international.gc.ca/world-monde/international_relations-relations_internationales/sanctions/consolidated-consolide.aspx?lang=eng|title=Consolidated Canadian Autonomous Sanctions List|publisher={{нп|Міністэрства міжнародных спраў Канады|Міністэрства міжнародных спраў Канады|en|Global Affairs Canada}}|date=2015-10-19|accessdate=2021-06-29|language=en}}</ref>. 7 ліпеня да санкцый супраць Карпянкова далучылася Швейцарыя<ref>[https://www.seco.admin.ch/seco/en/home/Aussenwirtschaftspolitik_Wirtschaftliche_Zusammenarbeit/Wirtschaftsbeziehungen/exportkontrollen-und-sanktionen/sanktionen-embargos/sanktionsmassnahmen/suche_sanktionsadressaten.html Searching for subjects of sanctions]</ref>.
У той жа дзень Карпянкоў таксама трапіў пад санкцыі ЭЗ<ref>{{Cite web|language=be|url=https://belsat.eu/news/21-06-2021-eurazvyaz-zatsverdziu-novy-paket-sanktsyyau-suprats-pradstaunikou-belarusi-hto-u-spise/|title=Еўразвяз зацвердзіў новы пакет санкцыяў супраць прадстаўнікоў Беларусі. Хто ў спісе?|date=2021-06-21|publisher=[[Белсат]]|archiveurl=https://archive.ph/7aQyp|archivedate=2021-06-27|accessdate=2021-06-27|url-status=live}}</ref><ref>[https://eur-lex.europa.eu/legal-content/EN/TXT/PDF/?uri=CELEX:32021R0997&from=EN COUNCIL IMPLEMENTING REGULATION (EU) 2021/997] — {{нп|EUR-Lex|EUR-Lex|en|EUR-Lex}}, 21.06.2021</ref>, Вялікабрытаніі<ref>{{Cite web|language=en|url=https://assets.publishing.service.gov.uk/government/uploads/system/uploads/attachment_data/file/996772/Belarus.pdf|title=CONSOLIDATED LIST OF FINANCIAL SANCTIONS TARGETS IN THE UK|website=Office of Financial Sanctions Implementation HM Treasury|date=2021-06-25}}</ref>, Канады<ref>{{Cite web|url=https://www.international.gc.ca/world-monde/international_relations-relations_internationales/sanctions/consolidated-consolide.aspx?lang=eng|title=Consolidated Canadian Autonomous Sanctions List|publisher={{нп|Міністэрства міжнародных справаў Канады|Міністэрства міжнародных справаў Канады|en|Global Affairs Canada}}|date=2015-10-19|accessdate=2021-06-29|language=en}}</ref>. 7 ліпеня да санкцый супраць Карпянкова далучылася Швейцарыя<ref>[https://www.seco.admin.ch/seco/en/home/Aussenwirtschaftspolitik_Wirtschaftliche_Zusammenarbeit/Wirtschaftsbeziehungen/exportkontrollen-und-sanktionen/sanktionen-embargos/sanktionsmassnahmen/suche_sanktionsadressaten.html Searching for subjects of sanctions]</ref>.


== Крыніцы ==
== Крыніцы ==

Вэрсія ад 14:33, 22 верасьня 2021

Галоўная ўправа па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй

Гало́ўная ўпра́ва па барацьбе́ з арганізава́най злачы́ннасьцю і кару́пцыяй (ГУБАЗіК) — управа Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі.

Зь верасьня 2014 року пасаду начальніка ГУБАЗіК займае Мікалай Карпянкоў.

У лістападзе 2020 року Сьвятлана Ціханоўская абвясьціла пра запуск працэсу міжнароднага прызнаньня структураў ГУБАЗіК і АМАП тэрарыстычнымі арганізацыямі ў зьвязку з учыненымі імі злачынствамі ў час здушэньня пратэстаў супраць фальсыфікацыі выбараў і гвалту з боку рэжыму Лукашэнкі[1].

Назва

Паводле сьведчаньня палітычнага вязьня Міколы Дзядка[прыбраць шаблён], агучанага 1 ліпеня 2021 року ў Менскім судзе, супрацоўнікі ГУБАЗіКа называюць уласную менскую ўправу Гестапа[2].

Асноўныя функцыі

  • супрацьдзеяньне карупцыі ў органах дзяржаўнай улады і прыярытэтных галінах эканомікі;
  • барацьба з арганізаванай злачыннасьцю, у тым ліку транснацыянальнага і міжнароднага характару;
  • прадухіленьне і раскрыцьцё цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў агульнакрымінальнай і эканамічнай накіраванасьці, якія зьдзяйсьняюцца арганізаванымі групамі;
  • прадухіленьне тэрарыстычных і экстрэмісцкіх праяваў;
  • усталяваньне і ліквідацыя каналаў незаконнай міграцыі, а таксама выяўленьне і прадухіленьне іншых злачынстваў, якія зьдзяйсьняюцца ўдзельнікамі арганізаваных груповак, сфармаваных паводле нацыянальнай ці этнічнай прыкметы, альбо якія дзейнічаюць у арганізацыях дыяспараў.

Мінуўшчына

28 сакавіка 1991 року ў цэнтральным апараце МУС СССР была заснаваная галоўная ўправа па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю[3]. У ейную структуру ўвайшла міжрэгіянальная ўправа па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю №1, якая базавалася ў Менску й знаходзілася ў апэратыўным падпарадкаваньні кіраўніцтва МУС БССР.

30 сьнежня 2003 року Камітэт па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй пры МУС Беларусі быў скасаваны. Паўнамоцтвы камітэту і падпарадкаваных яму тэрытарыяльных і на транспарце спэцыяльных падразьдзяленьняў па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй былі перададзены Міністэрству ўнутраных справаў, галоўнай управе ўнутраных справаў Менгарвыканкаму, управам унутраных справаў аблвыканкамаў, управе ўнутраных справаў на транспарце[4]. У МУС Беларусі была створаная галоўная ўправа па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй.

Структура

  • Першая ўправа (па барацьбе з карупцыяй)
    • Першы аддзел (па прадухіленьні супрацьпраўнай дзейнасьці ў органах дзяржаўнай улады і кіраваньня)
    • Другі аддзел (па супрацьдзеяньні ўсталяваньню кантроля арганізаванай злачыннасьці над эканомікай)
    • Трэці аддзел (па прадухіленьні легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам)
    • Чацьверты аддзел (па супрацьдзеяньні незаконнай трансплянтацыі органаў і тканак чалавека й іншым карупцыйным правапарушэньням у сумежных галінах мэдычнай дзейнасьці)
  • Другая ўправа (па прадухіленьні і раскрыцьці злачынстваў, якія носяць заказны й арганізаваны характар)
    • Першы аддзел (па раскрыцьці злачынстваў, якія носяць заказны й арганізаваны характар)
    • Другі аддзел (па прадухіленьні супрацьпраўнай дзейнасьці «крымінальных аўтарытэтаў» і лідэраў крымінальнага асяродзьдзя)
    • Трэці аддзел (па вышуку ўдзельнікаў арганізаваных груп, якія ўцяклі ад органаў крымінальнага перасьледу)
    • Чацьверты аддзел (па супрацьдзеяньні агульнакрымінальнаму экстрэмізму)
  • Трэцяя ўправа (па супрацьдзеяньні экстрэмізму)
    • Першы аддзел (па супрацьдзеяньні экстрэмізму ў радыкальных грамадзкіх і іншых фармаваньнях)
    • Другі аддзел (па супрацьдзеяньні экстрэмізму ў этнічных, рэлігійных утварэньнях і незаконнай міграцыі)
  • Чацьвертая ўправа (агентурна-апэратыўнай работы і арганізацыі апэратыўна-вышуковай дзейнасьці)
    • Першы аддзел (агентурна-апэратыўнай работы і апэратыўна-тэхнічных мерапрыемстваў)
    • Другі аддзел (арганізацыі апэратыўна-вышуковай дзейнасьці і апэратыўнага аналізу)
    • Трэці аддзел (апэратыўна-прафіляктычных мерапрыемстваў)
    • Чацьверты аддзел (апэратыўна-дзяжурнай службы)
    • Аддзел па абароне дзяржаўных сакрэтаў
  • Пятая ўправа (па м. Менску)
  • Шостая ўправа (па Берасьцейскай вобласьці)
  • Сёмая ўправа (па Віцебскай вобласьці)
  • Восьмая ўправа (па Гомельскай вобласьці)
  • Дзявятая ўправа (па Гарадзенскай вобласьці)
  • Дзясятая ўправа (па Менскай вобласьці)
  • Адзінаццатая ўправа (па Магілёўскай вобласьці)

У структуру ўсіх тэрытарыяльных управаў уваходзяць: першы аддзел (па барацьбе з карупцыяй), другі аддзел (па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю), трэці аддзел (па супрацьдзеяньні экстрэмізму), чацьверты аддзел (агентурна-апэратыўнай работы і апэратыўнага аналізу).

Санкцыі

21 чэрвеня 2021 году ГУБАЗіК дадалі ў Сьпіс спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў ЗША за разгортваньне спэцыялізаванае падразьдзяленьняў для зьдзяйсьненьня гвалту супраць пратэстоўцаў, у тым ліку за рэйд на сядзібу апазыцыйнага кандыдата ў прэзыдэнты, выкраданьне Марыі Калесьнікавай і ўзяцьце пад варту Рамана Пратасевіча. У санкцыйны спіс быў дададзены і былы начальнік ўправы Мікалай Карпянкоў[5].

У той жа дзень Карпянкоў таксама трапіў пад санкцыі ЭЗ[6][7], Вялікабрытаніі[8], Канады[9]. 7 ліпеня да санкцый супраць Карпянкова далучылася Швейцарыя[10].

Крыніцы

  1. ^ Сьвятлана Ціханоўская запускае працэс прызнаньня ГУБАЗіК і АМАП тэрарыстычнымі арганізацыямі, Радыё Свабода, 20 лістапада 2020 р.
  2. ^ Страшныя паказанні палітвязня Дзядка ў судзе: Выдаў паролі пасля таго, як душылі падушкай, Наша Ніва, 1 ліпеня 2021 г.
  3. ^ Приказ Министерства внутренних дел СССР от 28 марта 1991 года № 026 «О создании межрегиональных (региональных) управлений по борьбе с организованной преступностью МВД СССР»
  4. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 30 декабря 2003 года № 603 «О некоторых мерах по совершенствованию системы органов и подразделений внутренних дел Республики Беларусь»
  5. ^ Treasury and International Partners Condemn Ongoing Human Rights Abuses and Erosion of Democracy in Belarus (анг.). Міністэрства фінансаў ЗША[прыбраць шаблён] (2021-06-21). Праверана 2021-09-18 г.
  6. ^ Еўразвяз зацвердзіў новы пакет санкцыяў супраць прадстаўнікоў Беларусі. Хто ў спісе? (бел.). Белсат (2021-06-21). Праверана 2021-06-27 г. Архіўная копія ад 2021-06-27 г.
  7. ^ COUNCIL IMPLEMENTING REGULATION (EU) 2021/997EUR-Lex(en), 21.06.2021
  8. ^ CONSOLIDATED LIST OF FINANCIAL SANCTIONS TARGETS IN THE UK (анг.)
  9. ^ Consolidated Canadian Autonomous Sanctions List (анг.). Міністэрства міжнародных справаў Канады(en) (2015-10-19). Праверана 2021-06-29 г.
  10. ^ Searching for subjects of sanctions