Ігар Тур: розьніца паміж вэрсіямі
стыль, выпраўленьне спасылак |
|||
Радок 10: | Радок 10: | ||
|узнагароды = [[Файл:Medal_of_Francis_Skorina_rib.png|50пкс]] [[Мэдаль Францішка Скарыны]] (2021) і іншыя |
|узнагароды = [[Файл:Medal_of_Francis_Skorina_rib.png|50пкс]] [[Мэдаль Францішка Скарыны]] (2021) і іншыя |
||
}} |
}} |
||
'''Ігар Тур''' — [[Беларусь|беларускі]] журналіст, прапагандыст |
'''Ігар Тур''' — [[Беларусь|беларускі]] журналіст, прапагандыст [[рэжым Лукашэнкі|рэжыму Аляксандра Лукашэнкі]]. |
||
== |
== Біяграфія == |
||
Вырас у пасёлку [[Першамайскі (Лідзкі раён)|Першамайскі]] [[Лідзкі раён|Лідзкага раёна]]. |
Вырас у пасёлку [[Першамайскі (Лідзкі раён)|Першамайскі]] [[Лідзкі раён|Лідзкага раёна]]. |
Вэрсія ад 11:10, 11 жніўня 2021
Ігар Тур | |
Род дзейнасьці | журналіст, прапагандыст |
---|---|
Дата нараджэньня | 26 сакавіка 1989 (35 гадоў) |
Месца нараджэньня | Горадня |
Месца вучобы | |
Занятак | журналіст |
Месца працы | |
Узнагароды | Мэдаль Францішка Скарыны (2021) і іншыя |
Ігар Тур — беларускі журналіст, прапагандыст рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
Біяграфія
Вырас у пасёлку Першамайскі Лідзкага раёна.
Скончыў Інстытут журналістыкі БДУ.
Працаваў на Беларускім радыё і Радыё «Бі-Эй»[1].
З 2014 г. працуе на тэлеканале АНТ. Асьвятляў дзеі з удзелам А. Лукашэнкі.
Прапагандысцкая дзейнасьць
Здымаў сюжэты з ачарненьнем дэмакратычнай апазыцыі[2][3][4][5].
Пасьля масавых пратэстаў у 2020 годзе, якія суправаджаліся арыштамі, катаваньнямі і сьмерцямі пратэстоўцаў, а таксама звальненьня шматлікіх супрацоўнікаў тэлевізіі, нязгодных з інфармацыйнай палітыкай рэжыму А. Лукашэнкі, стаў адной з цэнтральных фігураў афіцыйнае прапаганды[5][6].
Дэманстраваў у перадачах матар’ялы тэлефоннай праслушкі няяснага паходжаньня[7].
Сям’я
Бацька — інжынэр-энэргетык, маці — дырэктар Палацу культуры г. Ліды[8].
Узнагароды
Пераможца XIII нацыянальнага конкурсу «Тэлевяршына» ў намінацыі «Найлепшы рэпартэр» (2017)[1].
11 студзеня 2021 А. Лукашэнка ўзнагародзіў Тура Мэдалём Францішка Скарыны «за прафесіяналізм і асабісты ўнёсак у развіццё дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі і нацыянальнай журналістыкі». Разам зь ім розныя ўзнагароды таксама атрымалі прапагандысты Рыгор Азаронак, Андрэй Мукавозчык і іншыя[9].
Зноскі
- ^ а б Біяграфія на сайце АНТ (па-расейску)
- ^ Вядучы АНТ Ігар Тур: Яўген Афнагель — хто гэта? - Наша Ніва, 18.11.2019
- ^ «Ложь беглых»: Кого финансировал Андрей Стрижак — себя или белорусские протесты? Рубрика «Будет дополнено» [«Хлусьня зьбеглых»: Каго фінансаваў Андрэй Стрыжак — сябе ці беларускія пратэсты? Рубрыка «Будзе дапоўнена»] — АНТ, афіцыйны сайт (па-расейску)
- ^ Вядучы АНТ Тур: Жэст Ціханоўскай і яе сябровак — кахаць, біць, рэзаць — Наша Ніва. 25.07.2020
- ^ а б «Нацистский мятеж в Беларуси». Яркие цитаты госСМИ [«Нацыстоўскі мяцеж у Беларусі». Яскравыя цытаты дзяржаўных СМІ] — MediaIQ, 18.12.2020 (па-расейску)
- ^ Як пасля выбараў змянілася рэдакцыйная палітыка дзяржаўных СМІ і кім замянілі звольненых журналістаў — Наша Ніва, 04.11.2020
- ^ На гостелеканале показали первый эпизод «расследования ОНТ» о «создателях „Страны для жизни“» [На дзяржаўным тэлеканале паказалі першы эпізод «рассьледваньня АНТ» пра «стваральнікаў „Краіны для жыцьця“»] — Onliner, 11.01.2021 (па-расейску)
- ^ Игорь Тур, политический обозреватель ОНТ: «Первую свою практику я проходил в „Лідскай газеце“» [Ігар Тур, палітычны аглядальнік АНТ: «Першую сваю практыку я праходзіў у „Лідскай газеце“»] — Лідская газета, 28.05.2020
- ^ Каго Лукашэнка ўзнагароджвае ордэнамі і медалямі? Топ-7 недарэчных выпадкаў — Белсат, 12.01.2021