Градус Цэльсія: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д «Жывая мова» Ю. Бушлякова (суаўтар БКП), стар. 196
Rescuing 1 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.8
Радок 10: Радок 10:


== Вонкавыя спасылкі ==
== Вонкавыя спасылкі ==
* [http://www.bipm.org/en/si/si_brochure/chapter2/2-1/2-1-1/kelvin.html SI brochure, section 2.1.1.5]{{ref-en}}
* [https://web.archive.org/web/20070523105455/http://www1.bipm.org/en/si/si_brochure/chapter2/2-1/2-1-1/kelvin.html SI brochure, section 2.1.1.5]{{ref-en}}
* [http://www.dvgu.ru/meteo/book/ctof.htm Пераўтварэньне тэмпэратур]{{ref-ru}}
* [http://www.dvgu.ru/meteo/book/ctof.htm Пераўтварэньне тэмпэратур]{{ref-ru}}



Вэрсія ад 07:53, 23 студзеня 2021

Гра́дус Цэ́льсія (пазначэньне: °C) — шырока распаўсюджаная адзінка вымярэньня тэмпэратуры, ужываецца ў СІ, нараўне з кэльвінам.

Градус Цэльсія названы ў гонар швэцкага навукоўца Андэрса Цэльсіюса, які прапанаваў у 1742 годзе новую шкалу для вымярэньня тэмпэратуры. За нуль па шкале Цэльсія прымалася пункт плаўленьня лёду, а за 100° — пункт кіпеньня вады пры стандартным атмасфэрным ціску. (Першапачаткова Цэльсій за 100° прыняў тэмпеэратуру раставаньня лёду, а за 0° — тэмпэратуру кіпеньня вады. І толькі пазьней яго суайчыньнік М. Штрэмэр «перавярнуў» гэтую шкалу). Гэтая шкала лінейная ў інтэрвале 0—100° і гэтак жа лінейна працягваецца ў вобласьці ніжэй 0° і вышэй 100°. Лінейнасьць зьяўляецца асноўнай праблемай пры дакладных вымярэньнях тэмпэратуры. Досыць згадаць, што клясычны тэрмомэтар, запоўнены вадой, немагчыма разьмеціць для тэмпэратур ніжэй 4 градусаў цэльсія, бо ў гэтым дыяпазоне вада пачынае зноў пашырацца.

Першапачатковае азначэньне градусу Цэльсія залежыла ад азначэньня стандартнага атмасфэрнага ціску, таму што і тэмпеэратура кіпеньня вады і тэмпэратура раставаньня лёду залежаць ад ціску. Гэта ня вельмі зручна для стандартызацыі адзінкі вымярэньня. Таму пасьля прыняцьця кэльвіна, у якасьці асноўнай адзінкі вымярэньня тэмпэратуры, азначэньне градусу Цэльсія было перагледжана.

Паводле сучаснага азначэньня, градус Цэльсія роўны аднаму кэльвіну, а нуль шкалы Цэльсія ўсталяваны такім чынам, што тэмпэратура патроенаша пункту вады роўная 0,01 °C. У выніку, шкалы Цэльсія і Кэльвіна ссунутыя на 273,15:

°C = K — 273,15

Вонкавыя спасылкі

Градус Цэльсіясховішча мультымэдыйных матэрыялаў