Перайсьці да зьместу

Фарад

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Фара́д (пазначэньне: Ф, F) — адзінка вымярэньня электрычнай ёмістасьці ў сыстэме СІ (раней звалася фара́да).

Фарад роўны электрычнай ёмістасьці кандэнсатара, пры якой зарад 1 кулён стварае паміж абкладкамі кандэнсатара напругу 1 вольт.

Адзінка атрымала сваю назву ў гонар ангельскага фізыка Майкла Фарадэя.

Фарад — вельмі вялікая ёмістасьць. Кандэнсатары звычайна маюць наміналы, вымяраныя ў мікра- і пікафарадах.
Зрэшты, ёмістасьць т. зв. іяністараў (кандэнсатараў з падвойным электрычным плястом) можа дасягаць некалькіх кіляфарад. Для параўнаньня, ёмістасьць мэталічнага шара памерам зь Зямлю складае ўсяго каля 700 мікрафарад.

Кратныя й дзельныя адзінкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Дзесятковыя кратныя і дзельныя адзінкі ўтвараюць з дапамогай стандартных прыставак СІ.

Кратныя Дзельныя
велічыня назва пазначэньне велічыня назва пазначэньне
101 Ф дэкафараддаФdaF 10-1 Ф дэцыфараддФdF
102 Ф гэктафарадгФhF 10-2 Ф сантыфарадсФcF
103 Ф кіляфарадкФkF 10-3 Ф міліфарадмФmF
106 Ф мэгафарадМФMF 10-6 Ф мікрафарадмкФµF
109 Ф гігафарадГФGF 10-9 Ф нанафараднФnF
1012 Ф тэрафарадТФTF 10-12 Ф пікафарадпФpF
1015 Ф пэтафарадПФPF 10-15 Ф фэмтафарадфФfF
1018 Ф экзафарадЭФEF 10-18 Ф аттафарадаФaF
1021 Ф зэтафарадЗФZF 10-21 Ф зэптафарадзФzF
1024 Ф ётафарадІФYF 10-24 Ф ёктафарадіФyF
  • Таксама не рэкамэндуецца ўжываць міліфарад і нанафарад.

Глядзіце таксама

[рэдагаваць | рэдагаваць код]