Перайсьці да зьместу

Грэй (адзінка вымярэньня)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Грэй (пазначэньне: Гр, Gy) — адзінка вымярэньня паглынутай дозы іянізавальнага выпраменьваньня ў сыстэме СІ.

Паглынутая доза роўная аднаму грэю, калі, у выніку паглынаньня іянізавальнага выпраменьваньня, рэчыва атрымала адзін джоўль энэргіі ў разьліку на адзін кіляграм масы. Празь іншыя адзінкі вымярэньня СІ грэй выяўляецца наступным чынам:

Гр = Дж / кг = м2 / с2

Адзінка названая ў гонар брытанскага навукоўца Люіса Грэя ў 1975 г.

Раней шырока выкарыстоўвалася (а часам выкарыстоўваецца і дагэтуль) пазасыстэмная адзінка паглынутай дозы «рад».

1 Гр = 100 рад

Кратныя і дзельныя адзінкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Дзесятковыя кратныя і дзельныя адзінкі ўтвораюць з дапамогай стандартных прыставак СІ.

Кратныя Дзельныя
велічыня назва пазначэньне велічыня назва пазначэньне
101 Гр дэкагрэйдаГрdaGy 10-1 Гр дэцыгрэйдГрdGy
102 Гр гэктагрэйгГрhGy 10-2 Гр сантыгрэйсГрcGy
103 Гр кілягрэйкГрkGy 10-3 Гр мілігрэймГрmGy
106 Гр мэгагрэйМГрMGy 10-6 Гр мікрагрэймкГрµGy
109 Гр гігагрэйГГрGGy 10-9 Гр нанагрэйнГрnGy
1012 Гр тэрагрэйТГрTGy 10-12 Гр пікагрэйпГрpGy
1015 Гр пэтагрэйПГрPGy 10-15 Гр фэмтагрэйфГрfGy
1018 Гр экзагрэйЭГрEGy 10-18 Гр аттагрэйаГрaGy
1021 Гр зэтагрэйЗГрZGy 10-21 Гр зэптагрэйзГрzGy
1024 Гр ётагрэйІГрYGy 10-24 Гр ёктагрэйіГрyGy

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]