Адам Дасюкевіч: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д афармленьне
Rescuing 4 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.8
Радок 21: Радок 21:
11 красавіка 1940 году ў віленскім Бэрнардынскім касьцёле браліся шлюбам зь [[Лідзія Сікора|Лідзіяй Сікорай]]. Празь цяжкасьці з працаю ў студзені 1941 сям’я выехала ў [[БССР]], у [[Малыя Алашкі]], да бацькі Лідзіі [[Іван Сікора|Івана Паўлавіча Сікоры]]. Там Адам дапамагаў цесьцю даглядаць ягоны вялікі й знакаміты сад.
11 красавіка 1940 году ў віленскім Бэрнардынскім касьцёле браліся шлюбам зь [[Лідзія Сікора|Лідзіяй Сікорай]]. Празь цяжкасьці з працаю ў студзені 1941 сям’я выехала ў [[БССР]], у [[Малыя Алашкі]], да бацькі Лідзіі [[Іван Сікора|Івана Паўлавіча Сікоры]]. Там Адам дапамагаў цесьцю даглядаць ягоны вялікі й знакаміты сад.


Пасьля пачатку [[ВАВ]] арыштаваны немцамі на [[Шаркаўшчына|Шаркаўшчыне]] паводле польскага даносу, але з дапамогай сваякоў, якія падкупілі за золата немцаў, Адама вызвалілі. Працаваў настаўнікам у [[Варапаева|Варапаеве]]. З 1942 — старшыня Пастаўскага павету, бурмістар [[Паставы|Паставаў]]. Сябра невядомай падпольнай беларускай арганізацыі<ref>[[Сяргей Ёрш]]. [http://autary.iig.pl/jorsz/vydanni_kambatant4.htm#3 Жыцьцё і сьмерць Адама Дасюкевіча] //[[Голас Камбатанта]] № 4, верасень-кастрычнік 2000 г.</ref>.
Пасьля пачатку [[ВАВ]] арыштаваны немцамі на [[Шаркаўшчына|Шаркаўшчыне]] паводле польскага даносу, але з дапамогай сваякоў, якія падкупілі за золата немцаў, Адама вызвалілі. Працаваў настаўнікам у [[Варапаева|Варапаеве]]. З 1942 — старшыня Пастаўскага павету, бурмістар [[Паставы|Паставаў]]. Сябра невядомай падпольнай беларускай арганізацыі<ref>[[Сяргей Ёрш]]. [https://web.archive.org/web/20070718134304/http://autary.iig.pl/jorsz/vydanni_kambatant4.htm#3 Жыцьцё і сьмерць Адама Дасюкевіча] //[[Голас Камбатанта]] № 4, верасень-кастрычнік 2000 г.</ref>.


Выратваў [[Барыс Кіт|Барыса Кіта]] ад сьмерці. Пасьля адмовы Кіта даць студэнтаў Пастаўскай сэмінарыі на зьбіраньне трупаў на вуліцах гораду немец дастаў пісталет і стрэліў у Барыса. Дасюкевіч выбіў пад час стрэлу пісталет <ref>[[Алег Гардзіенка]]. [http://www.nn.by/2000/08/15.htm Бурмістар] // [[Наша Ніва]] №08, 2000</ref>.
Выратваў [[Барыс Кіт|Барыса Кіта]] ад сьмерці. Пасьля адмовы Кіта даць студэнтаў Пастаўскай сэмінарыі на зьбіраньне трупаў на вуліцах гораду немец дастаў пісталет і стрэліў у Барыса. Дасюкевіч выбіў пад час стрэлу пісталет <ref>[[Алег Гардзіенка]]. [https://web.archive.org/web/20090407143720/http://nn.by/2000/08/15.htm Бурмістар] // [[Наша Ніва]] №08, 2000</ref>.


=== Сьмерць ===
=== Сьмерць ===
Дасюкевіч быў забіты немцамі 31 кастрычніка 1943.
Дасюкевіч быў забіты немцамі 31 кастрычніка 1943.


Паводле адной з вэрсіяў, немец застрэліў яго на вуліцы зь пісталету падчас збору падаткаў, калі Дасюкевіч тлумачыў, што людзі аддалі ўсё, немагчыма ад іх яшчэ вымагаць, бо нічога ня маюць<ref>А. Катковіч, В. Катковіч-Клентак. Успаміны. — Беласток, 1999, б. 39, 107</ref>. Паводле іншай вэрсіі, Дасюкевіча эсэсавец расстраляў з аўтамата «''за трыццаць куль выпусьцілі''»<ref>Тацяна Сьнітко. [http://www.nn.by/2000/19/16.htm Доўгая вайна Віктара Сікоры] // [[Наша Ніва]] №19, 2000</ref> .
Паводле адной з вэрсіяў, немец застрэліў яго на вуліцы зь пісталету падчас збору падаткаў, калі Дасюкевіч тлумачыў, што людзі аддалі ўсё, немагчыма ад іх яшчэ вымагаць, бо нічога ня маюць<ref>А. Катковіч, В. Катковіч-Клентак. Успаміны. — Беласток, 1999, б. 39, 107</ref>. Паводле іншай вэрсіі, Дасюкевіча эсэсавец расстраляў з аўтамата «''за трыццаць куль выпусьцілі''»<ref>Тацяна Сьнітко. [https://web.archive.org/web/20090407130809/http://nn.by/2000/19/16.htm Доўгая вайна Віктара Сікоры] // [[Наша Ніва]] №19, 2000</ref> .


[[Язэп Малецкі]] ў сваіх успамінах піша: «''Дасюкевіч — ціхі, працавіты патрыёт… займаў становішча старшыні Пастаўскага павету. Застрэлены зондэрфюрэрам за тое, што ў вызначаны дзень ня прыбылі ўсе сялянскія падводы з пастаўкай збожжа на высылку ў Нямеччыну''»<ref>Язэп Малецкі. Пад знакам Пагоні (успаміны). — Таронта, 1976, б. 58.</ref>.
[[Язэп Малецкі]] ў сваіх успамінах піша: «''Дасюкевіч — ціхі, працавіты патрыёт… займаў становішча старшыні Пастаўскага павету. Застрэлены зондэрфюрэрам за тое, што ў вызначаны дзень ня прыбылі ўсе сялянскія падводы з пастаўкай збожжа на высылку ў Нямеччыну''»<ref>Язэп Малецкі. Пад знакам Пагоні (успаміны). — Таронта, 1976, б. 58.</ref>.
Радок 40: Радок 40:


== Літаратура ==
== Літаратура ==
* [[Сяргей Ёрш]]. [http://autary.iig.pl/jorsz/vydanni_kambatant4.htm#3 Жыцьцё і сьмерць Адама Дасюкевіча] // [[Голас Камбатанта]] № 4, верасень-кастрычнік 2000 г.
* [[Сяргей Ёрш]]. [https://web.archive.org/web/20070718134304/http://autary.iig.pl/jorsz/vydanni_kambatant4.htm#3 Жыцьцё і сьмерць Адама Дасюкевіча] // [[Голас Камбатанта]] № 4, верасень-кастрычнік 2000 г.
* [http://bielarusnp.blogspot.com/2007/11/blog-post.html Памяці Адама Дасюкевіча] // Беларуская нацыянальная памяць
* [http://bielarusnp.blogspot.com/2007/11/blog-post.html Памяці Адама Дасюкевіча] // Беларуская нацыянальная памяць
* [http://www.marakou.by/by/davedniki/represavanyya-litaratary/tom-i?id=19417 ДАСЮКЕВІЧ Адам] // {{Літаратура/Даведнік Маракова|РЛ|1|0|РЛ1-3|РЛ1-3}}
* [http://www.marakou.by/by/davedniki/represavanyya-litaratary/tom-i?id=19417 ДАСЮКЕВІЧ Адам] // {{Літаратура/Даведнік Маракова|РЛ|1|0|РЛ1-3|РЛ1-3}}

Вэрсія ад 03:13, 23 студзеня 2021

Адам Дасюкевіч (5 чэрвеня 1911, в. Копцевічы, Ашмянскі павет, цяпер Смаргонскі раён — 31 кастрычніка 1943, Паставы) — беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, журналіст, пэдагог.

Жыцьцяпіс

Дзяцінства

Падчас Першай сусьветнай вайны, пакуль бацька быў у войску, загінула маці Адама (сястра кс. Адама Станкевіча) і дзьве сястры. Яго з братам прытулілі чужыя людзі. Бацька Ян пасьля вяртаньня з вайны адшукаў сваіх сыноў.

У 1933 скончыў Віленскую беларускую гімназію. Ужо тады пачаў друкавацца ў беларускім друку. Часопіс «Шлях моладзі» пісаў у верасьні 1933: «…15-га верасьня с. г. атрымалі матуру гадунцы Беларускай Філіі Дзяржаўнай гімназіі імя Славацкага ў Вільні А. Марцінчык і А. Дасюкевіч»[1].

Юнацтва

Затым вучыўся ў Віленскім унівэрсытэце, быў сябрам Беларускага студэнцкага саюзу (БСС). У сакавіку 1936 — намесьнік старшыні БСС, сябра рэдкалегіі часопісу «Студэнцкая думка». У 1937—1939 — старшыня БСС.

Зь верасьня 1936 да 1938 рэдактар газэты «Беларуская крыніца» (з 39-га нумару) — органа Беларускай хрысціянскай дэмакратыі.

Напрыканцы 1937 году памёр бацька Адама. Часопіс «Шлях моладзі» пісаў: «7 сьнежня 1937 г. у в. Копцевічы, Ашмянскага пав., памёр сьв. п. Ян Дасюкевіч, бацька старшыні Беларускага Студэнцкага Саюзу ў Вільні студэнта Адама Дасюкевіча»[2].

За вострыя артыкулы ў газэце Дасюкевіч неаднаразова трапляў пад суд. 19 красавіка 1938 асуджаны на 6 месяцаў турмы з адтэрміноўкай на 2 гады. Сябра Беларускага нацыянальнага камітэту ў Вільні.

15 сьнежня 1939 атрымаў дыплём інжынэра аграноміі. У 1940 віцэ-старшыня беларускай групы пры Літоўскім Чырвоным крыжы.

11 красавіка 1940 году ў віленскім Бэрнардынскім касьцёле браліся шлюбам зь Лідзіяй Сікорай. Празь цяжкасьці з працаю ў студзені 1941 сям’я выехала ў БССР, у Малыя Алашкі, да бацькі Лідзіі Івана Паўлавіча Сікоры. Там Адам дапамагаў цесьцю даглядаць ягоны вялікі й знакаміты сад.

Пасьля пачатку ВАВ арыштаваны немцамі на Шаркаўшчыне паводле польскага даносу, але з дапамогай сваякоў, якія падкупілі за золата немцаў, Адама вызвалілі. Працаваў настаўнікам у Варапаеве. З 1942 — старшыня Пастаўскага павету, бурмістар Паставаў. Сябра невядомай падпольнай беларускай арганізацыі[3].

Выратваў Барыса Кіта ад сьмерці. Пасьля адмовы Кіта даць студэнтаў Пастаўскай сэмінарыі на зьбіраньне трупаў на вуліцах гораду немец дастаў пісталет і стрэліў у Барыса. Дасюкевіч выбіў пад час стрэлу пісталет [4].

Сьмерць

Дасюкевіч быў забіты немцамі 31 кастрычніка 1943.

Паводле адной з вэрсіяў, немец застрэліў яго на вуліцы зь пісталету падчас збору падаткаў, калі Дасюкевіч тлумачыў, што людзі аддалі ўсё, немагчыма ад іх яшчэ вымагаць, бо нічога ня маюць[5]. Паводле іншай вэрсіі, Дасюкевіча эсэсавец расстраляў з аўтамата «за трыццаць куль выпусьцілі»[6] .

Язэп Малецкі ў сваіх успамінах піша: «Дасюкевіч — ціхі, працавіты патрыёт… займаў становішча старшыні Пастаўскага павету. Застрэлены зондэрфюрэрам за тое, што ў вызначаны дзень ня прыбылі ўсе сялянскія падводы з пастаўкай збожжа на высылку ў Нямеччыну»[7].

На пахаваньне Дасюкевіча выйшлі сотні людзей. Яго ўрачыста пахавалі, і на ягонай магіле было шмат вянкоў зь бел-чырвона-белымі стужкамі. Немцы пабаяліся разагнаць шматлюдную пахавальную працэсію.

У 1944 годзе памерла трохгадовая дачка Дасюкевічаў.

Крыніцы

  1. ^ Шлях моладзі (Вільня), № 9 (56), верасень 1933. С. 15.
  2. ^ Шлях моладзі, № 17 (116), 16 сьнежня 1937. С. 16
  3. ^ Сяргей Ёрш. Жыцьцё і сьмерць Адама Дасюкевіча //Голас Камбатанта № 4, верасень-кастрычнік 2000 г.
  4. ^ Алег Гардзіенка. Бурмістар // Наша Ніва №08, 2000
  5. ^ А. Катковіч, В. Катковіч-Клентак. Успаміны. — Беласток, 1999, б. 39, 107
  6. ^ Тацяна Сьнітко. Доўгая вайна Віктара Сікоры // Наша Ніва №19, 2000
  7. ^ Язэп Малецкі. Пад знакам Пагоні (успаміны). — Таронта, 1976, б. 58.

Літаратура