Папілёма: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Rotondus (гутаркі | унёсак)
стыль
 
Радок 27: Радок 27:
Бывае на [[Скура|скуры]] і [[Сьлізьніца|сьлізьніцы]] поласьці рота і глоткі, галасавых зьвязак і мочавывадных шляхоў. Выклікаецца [[вірус]]ам папілёмы чалавека, які ёсьць дробным [[ДНК]]-зьмяшчальным вірусам. Паверхня папілёмы найчасьцей складаецца са смочкавых разрастаньняў ([[Бародаўка|бародавак]]). Складаецца са злучальнатканкавай стромы (рыхлай або шчыльнай) і эпітэлю. Можа нагнойвацца і крыватачыць. Лячэньне тэрапэўтычнае і хірургічнае<ref>{{Кніга|аўтар=[[Міхаіл Недзьведзь]].|частка=[http://knihi.com/server/preview/Knihi/Slounik/Bielaruskaja_encyklapedyja.djvu.zip/Bielaruskaja_encyklapedyja.12.djvu/63_866x9999.jpeg Папілёма]|загаловак=[[Беларуская энцыкляпэдыя]] ў 18 тамах|арыгінал=|спасылка=|адказны=гал.рэд. [[Генадзь Пашкоў]]|выданьне=|месца=Менск|выдавецтва=Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі|год=2001|том=[http://files.knihi.com/Knihi/Slounik/Bielaruskaja_encyklapedyja.djvu.zip/Bielaruskaja_encyklapedyja.12.djvu 12]|старонкі=63|старонак=560|сэрыя=|isbn=985-11-0198-2|наклад=10 000}}</ref>.
Бывае на [[Скура|скуры]] і [[Сьлізьніца|сьлізьніцы]] поласьці рота і глоткі, галасавых зьвязак і мочавывадных шляхоў. Выклікаецца [[вірус]]ам папілёмы чалавека, які ёсьць дробным [[ДНК]]-зьмяшчальным вірусам. Паверхня папілёмы найчасьцей складаецца са смочкавых разрастаньняў ([[Бародаўка|бародавак]]). Складаецца са злучальнатканкавай стромы (рыхлай або шчыльнай) і эпітэлю. Можа нагнойвацца і крыватачыць. Лячэньне тэрапэўтычнае і хірургічнае<ref>{{Кніга|аўтар=[[Міхаіл Недзьведзь]].|частка=[http://knihi.com/server/preview/Knihi/Slounik/Bielaruskaja_encyklapedyja.djvu.zip/Bielaruskaja_encyklapedyja.12.djvu/63_866x9999.jpeg Папілёма]|загаловак=[[Беларуская энцыкляпэдыя]] ў 18 тамах|арыгінал=|спасылка=|адказны=гал.рэд. [[Генадзь Пашкоў]]|выданьне=|месца=Менск|выдавецтва=Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі|год=2001|том=[http://files.knihi.com/Knihi/Slounik/Bielaruskaja_encyklapedyja.djvu.zip/Bielaruskaja_encyklapedyja.12.djvu 12]|старонкі=63|старонак=560|сэрыя=|isbn=985-11-0198-2|наклад=10 000}}</ref>.


Вірус папілёмы перадаецца плоцевым шляхам ад хворага або вірусаносьбіта. Пры родах дзіця можа заразіцца ад хворай маці. Таксама магчымы побытавы кантакт празь мікрапашкоджаньні скуры, бо вірус устойлівы да награваньня і захоўваецца ў адмерлых [[вуза]]х скуры. Укараненьне віруса ў ДНК вузы выклікае ў апошняй [[перадрак]]авыя зьмяненьні, што стварае пагрозу сьмяротнага захворваньня. [[Хвароба]] сустракаецца 10-кратна часьцей сярод гомасэксуалістаў. Схаваны пэрыяд пасьля заражэньня складае ад месяца да году, таму большасьць вірусаносьбітаў ня ведае пра заражэньне. Сярод каля 300 вядомых відаў [[папілёмавірус]]а звыш 30 пашкоджваюць плоцевыя органы. Зь іх 4 віды выклікаюць [[Рак (захворваньне)|рак]] — 16-ы, 18-ы, 39-ы і 45-ы. Таму папілёма ёсьць асноўнай прычынай [[Рак шыйкі маціцы|раку шыйкі маціцы]]. Яшчэ 4 віды віруса выклікаюць кандылёмы (бародаўкі) плоцевых органаў — 6-ы, 11-ы, 40-ы і 42-і<ref name="а"/>.
Вірус папілёмы перадаецца плоцевым шляхам ад хворага або вірусаносьбіта. Пры родах дзіця можа заразіцца ад хворай маці. Таксама магчымы побытавы кантакт празь мікрапашкоджаньні скуры, бо вірус устойлівы да награваньня і захоўваецца ў адмерлых [[вуза]]х скуры. Укараненьне віруса ў ДНК вузы выклікае ў апошняй [[перадрак]]авыя зьмяненьні, што стварае пагрозу сьмяротнага захворваньня. [[Хвароба]] сустракаецца 10-кратна часьцей сярод гомасэксуалаў. Схаваны пэрыяд пасьля заражэньня складае ад месяца да году, таму большасьць вірусаносьбітаў ня ведае пра заражэньне. Сярод каля 300 вядомых відаў [[папілёмавірус]]а звыш 30 пашкоджваюць плоцевыя органы. Зь іх 4 віды выклікаюць [[Рак (захворваньне)|рак]] — 16-ы, 18-ы, 39-ы і 45-ы. Таму папілёма ёсьць асноўнай прычынай [[Рак шыйкі маціцы|раку шыйкі маціцы]]. Яшчэ 4 віды віруса выклікаюць кандылёмы (бародаўкі) плоцевых органаў — 6-ы, 11-ы, 40-ы і 42-і<ref name="а"/>.


== Чыньнікі ==
== Чыньнікі ==

Цяперашняя вэрсія на 20:12, 12 студзеня 2021

Папілёма
На скуры (2009 г.)
На скуры (2009 г.)
Спэцыяльнасьць гісталёгія
Сымптомы бародаўкі на скуры і сьлізьніцы
Ускладненьні рак плоцевых органаў, рота або задняга праходу
Працягласьць 1,5 гады
Віды каля 300
Прычыны плоцевая сувязь з хворым
Фактары рызыкі бязладныя плоцевыя сувязі, запаленьне плоцевых органаў
Мэтад дыягностыкі дасьледаваньне ДНК мазка
Прафіляктыка прышчэпка
Лячэньне хірургічнае ўмяшаньне
Частасьць 1% людзей (2010 г.)
Папілёма ў Вікісховішчы

Папілёма (лац. papilla + грэц. -ωμα — смочка + дзея) — дабраякасная пухліна, якая разьвіваецца з покрыўнага эпітэлю.

Бывае на скуры і сьлізьніцы поласьці рота і глоткі, галасавых зьвязак і мочавывадных шляхоў. Выклікаецца вірусам папілёмы чалавека, які ёсьць дробным ДНК-зьмяшчальным вірусам. Паверхня папілёмы найчасьцей складаецца са смочкавых разрастаньняў (бародавак). Складаецца са злучальнатканкавай стромы (рыхлай або шчыльнай) і эпітэлю. Можа нагнойвацца і крыватачыць. Лячэньне тэрапэўтычнае і хірургічнае[1].

Вірус папілёмы перадаецца плоцевым шляхам ад хворага або вірусаносьбіта. Пры родах дзіця можа заразіцца ад хворай маці. Таксама магчымы побытавы кантакт празь мікрапашкоджаньні скуры, бо вірус устойлівы да награваньня і захоўваецца ў адмерлых вузах скуры. Укараненьне віруса ў ДНК вузы выклікае ў апошняй перадракавыя зьмяненьні, што стварае пагрозу сьмяротнага захворваньня. Хвароба сустракаецца 10-кратна часьцей сярод гомасэксуалаў. Схаваны пэрыяд пасьля заражэньня складае ад месяца да году, таму большасьць вірусаносьбітаў ня ведае пра заражэньне. Сярод каля 300 вядомых відаў папілёмавіруса звыш 30 пашкоджваюць плоцевыя органы. Зь іх 4 віды выклікаюць рак — 16-ы, 18-ы, 39-ы і 45-ы. Таму папілёма ёсьць асноўнай прычынай раку шыйкі маціцы. Яшчэ 4 віды віруса выклікаюць кандылёмы (бародаўкі) плоцевых органаў — 6-ы, 11-ы, 40-ы і 42-і[2].

Чыньнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Узьнікненьню хваробы спрыяе наяўнасьць больш чым аднаго плоцевага сукупленца (бязладныя плоцевыя сувязі), штучнае перарываньне цяжарнасьці (аборт), запаленьне і заражэньне плоцевых органаў, зьніжэньне імунітэту, паленьне, ужываньне алькаголю, пераахаладжэньне і гарманальныя парушэньні[2].

Беларусь[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На 2013 год у Беларусі выкарыстоўвалі 4-валентную прышчэпку супраць віруса папілёмы чалавека, што абараняла ад 4 ракатворных відаў віруса — 6-га, 11-га, 16-га і 18-га. Прышчэпку ўводзілі 3-разова на платнай аснове да пачатку плоцевага жыцьця (з 9 гадоў)[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Міхаіл Недзьведзь. Папілёма // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2001. — Т. 12. — С. 63. — 560 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0198-2
  2. ^ а б в Сьвятлана Барысенка. Папілёмавірусы з канцэрагенным эфэктам // Зьвязда : газэта. — 10 ліпеня 2013. — № 125 (27490). — С. 7. — ISSN 1990-763x.