Вістычы: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (гутаркі | унёсак)
д Bot: Migrating 1 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q4112257 (translate me)
д дапаўненьне
Радок 31: Радок 31:
}}
}}


'''Вістычы''' — [[вёска]] ў [[Берасьцейскі раён|Берасьцейскім раёне]] [[Берасьцейская вобласьць|Берасьцейскай вобласьці]]. Вістычы ўваходзяць у склад [[Чарнаўчыцкі сельсавет|Чарнаўчыцкага сельсавету]].
'''Вістычы''', '''Выстычы''' — [[вёска]] ў [[Берасьцейскі раён|Берасьцейскім раёне]] [[Берасьцейская вобласьць|Берасьцейскай вобласьці]]. Вістычы ўваходзяць у склад [[Чарнаўчыцкі сельсавет|Чарнаўчыцкага сельсавету]].


Упершыню згадваецца ў 1471 годзе. У Вістычах месьцілася сядзіба роду Ягмінаў (створана ў XVIII ст.), якая ўключала сядзібны дом, капліцу-пахавальню і парк. Сядзіба была зьнішчана пасьля 1939.
Упершыню згадваецца ў 1471 годзе. У Вістычах месьцілася сядзіба роду Ягмінаў (створана ў XVIII ст.), якая ўключала сядзібны дом, капліцу-пахавальню і парк. Сядзіба была зьнішчана пасьля 1939.
Радок 51: Радок 51:
* [http://www.archive.org/stream/Cc1-4#page/n117/mode/2up Die Cistercienser in Lithauen // Cistercienser Chronic Nro 12. 1 Februar 1890. 2 Jahrg. P. 17-18]
* [http://www.archive.org/stream/Cc1-4#page/n117/mode/2up Die Cistercienser in Lithauen // Cistercienser Chronic Nro 12. 1 Februar 1890. 2 Jahrg. P. 17-18]
* [http://www.archive.org/stream/Cc1-4#page/n277/mode/2up Mittheilungen über das Kloster Wistycze // Cistercienser Chronik Nro 22. 1 December 1890. 2 Jahrg. P. 177-181.]
* [http://www.archive.org/stream/Cc1-4#page/n277/mode/2up Mittheilungen über das Kloster Wistycze // Cistercienser Chronik Nro 22. 1 December 1890. 2 Jahrg. P. 177-181.]
* [https://www.youtube.com/watch?v=kQJ2EjV4lvo Прыгоды Дылетанта: Выстычы]


{{Чарнаўчыцкі сельсавет}}
{{Чарнаўчыцкі сельсавет}}

Вэрсія ад 21:49, 12 верасьня 2014

Вістычы
Колішні касьцёл цыстэрцыянаў
Колішні касьцёл цыстэрцыянаў
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Берасьцейскі
Сельсавет: Чарнаўчыцкі
Тэлефонны код: +375 162
Аўтамабільны код: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°12′16″ пн. ш. 23°40′55″ у. д. / 52.20444° пн. ш. 23.68194° у. д. / 52.20444; 23.68194Каардынаты: 52°12′16″ пн. ш. 23°40′55″ у. д. / 52.20444° пн. ш. 23.68194° у. д. / 52.20444; 23.68194
Вістычы на мапе Беларусі
Вістычы
Вістычы
Вістычы
Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons

Вістычы, Выстычы — вёска ў Берасьцейскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Вістычы ўваходзяць у склад Чарнаўчыцкага сельсавету.

Упершыню згадваецца ў 1471 годзе. У Вістычах месьцілася сядзіба роду Ягмінаў (створана ў XVIII ст.), якая ўключала сядзібны дом, капліцу-пахавальню і парк. Сядзіба была зьнішчана пасьля 1939.

У 1678 годзе[1] з фундацыі Тышкевічаў у Вістычах паўстаў кляштар і касьцёл цыстэрцыянаў. Кляштар быў зачынены расейскімі ўладамі ў 1832, а ў 1866 касьцёл быў перададзены праваслаўным. Царква была названа ў гонар Узвышэньня Сьвятога Крыжа і пераабсталявана ў адпаведнасьці з патрэбамі бізантыйскай традыцыі (створаны іканастас). Храм дзейнічае, зьяўляецца помнікам архітэктуры рэспубліканскага значэньня.

Кляштарныя пабудовы да нашых дзён не захаваліся. Засталася толькі частка старажытнага кляштарнага мура з нішамі.

Недалёка ад храму, на скрыжаваньні дарог, захавалася таксама калёна, на якой некалі знаходзілася статуя Маці Божай. Сёньня на ёй аднак няма статуі, але чыноўнікамі ад культуры зьмешчана мэмарыяльная табліца з выявай Маці Божай і даволі недарэчным надпісам з памылкай: “Калона Божай Маці. Узведзена ў XVIII стагоддзі. Сімвал гонару і Магутнасці заможных уласнікаў гэтых мясцін. Мае гістарычнаю, архітэктурную і мастацкую вартасць. Ахоўваецца дзяржавай”.

Паводле інфармацыі манаха-капуцына бр. Яна Фібэка, у кляштары цыстэрцыянаў існаваў таксама цудатворны абраз Маці Божай Вістыцкай, які сёньня знаходзіцца ў Польшчы.[2]

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Вістычысховішча мультымэдыйных матэрыялаў