Перайсьці да зьместу

Абмеркаваньне:Вістычы

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Форма «Выстычы» — традыцыйная мясцовая форма, якой карыстаюцца мясцовыя (непрыезджыя і нерусіфікаваныя) жыхары, якая даўно пазначаная нават на некаторых шыльдах (гэтак было і ў савецкія часы). (Фота ўяздной шыльды з такім надпісам гл. напрыклад тут: Гістарычная вёска пад Брэстам мае 4 афіцыйных назвы). Блытаніну ў напісаньне назвы ўносіць найперш расейская мова (і яе носьбіты), для якой неўласьцівая такая колькасьць літаратаў «ы» ў адным слове. Чаму гэтая мясцовая форма ня трапіла ў даведнік «Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік» / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010 — гэта пытаньне да аўтараў, а не для мясцовых жыхароў.--Ihar Baranouski (гутаркі) 19:17, 6 сьнежня 2015 (MSK)[адказаць]