Імрэ Тэкэлі: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д артаграфія
Радок 6: Радок 6:
|Партрэт = Thököly Imre portré.jpg
|Партрэт = Thököly Imre portré.jpg
|Памер =
|Памер =
|Апісаньне =
|Апісаньне =


|Пасада = [[Сьпіс валадароў Сяміградзьдзя|Князь]] [[Сяміградзьдзе|Сяміградзьдзя]]
|Пасада = [[Сьпіс валадароў Сяміградзьдзя|Князь]] [[Сяміградзьдзе|Сяміградзьдзя]]
Радок 28: Радок 28:
|Сукіраўнік2 =
|Сукіраўнік2 =
|Папярэднік2 =
|Папярэднік2 =
|Наступнік2 =
|Наступнік2 =


|Пасада3 =
|Пасада3 =
Радок 39: Радок 39:
|Сукіраўнік3 =
|Сукіраўнік3 =
|Папярэднік3 =
|Папярэднік3 =
|Наступнік3 =
|Наступнік3 =


|Пасада4 =
|Пасада4 =
Радок 50: Радок 50:
|Сукіраўнік4 =
|Сукіраўнік4 =
|Папярэднік4 =
|Папярэднік4 =
|Наступнік4 =
|Наступнік4 =


|Пасада5 =
|Пасада5 =
Радок 61: Радок 61:
|Сукіраўнік5 =
|Сукіраўнік5 =
|Папярэднік5 =
|Папярэднік5 =
|Наступнік5 =
|Наступнік5 =


|Пасада6 =
|Пасада6 =
Радок 72: Радок 72:
|Сукіраўнік6 =
|Сукіраўнік6 =
|Папярэднік6 =
|Папярэднік6 =
|Наступнік6 =
|Наступнік6 =


|Імя пры нараджэньні =
|Імя пры нараджэньні =
Радок 80: Радок 80:
|Месца сьмерці = [[Ізьміт]], [[Асманская імпэрыя]]
|Месца сьмерці = [[Ізьміт]], [[Асманская імпэрыя]]
|Дата пахаваньня =
|Дата пахаваньня =
|Месца пахаваньня = [[Ізьміт]] (1705)</br>[[Кежмарак]] (з 1906)
|Месца пахаваньня = [[Ізьміт]] (1705)<br />[[Кежмарак]] (з 1906)
|Нашчадкі = [[Эльжбэта Тэкэлі]]
|Нашчадкі = [[Эльжбэта Тэкэлі]]
|Каралеўскі дом = [[Тэкэлі]]
|Каралеўскі дом = [[Тэкэлі]]
Радок 114: Радок 114:


== Хаўрус з Асманскай імпэрыяй ==
== Хаўрус з Асманскай імпэрыяй ==
У 1683 Тэкэлі разам з [[Асманская імпэрыя|туркамі]] браў удзел у [[Бітва пад Венай (1683)|бітве пад Венай]], якая скончылася іхняй паразай. Вялікі [[візір]] зьвінаваціў у пазае пад Венай Тэкэлі, які пасьпяшаўся ў [[Эдзірнэ]] дзеля свайго апраўданьня. Неўзабаве, зразумеўшы, што турэцкая афера скончаная, ён зьвярнуўся да польскага караля [[Ян III Сабескі|Яна III Сабескага]] з просьбаю прымірыць яго з імпэратарам, паабяцаўшы скласьці зброю, калі імпэратар пацьвердзіць рэлігійныя правы пратэстантаў у Вугоршчыне і аддасьць у валоданьне Тэкэлі Верхнюю Вугоршчыну (дакладней 13 паўночна-ўсходніх паветаў Каралеўскай Вугоршчыны) і тытул князя. Леапольд адрынуў гэтыя ўмовы і запатрабаваў [[Безумоўная капітуляцыя|безумоўнае капітуляцыі]]. Тады Тэкэлі ўзнавіў баявыя дзеяньні, аднак атрымаў у 1685 шэраг паразаў, быў схоплены туркамі ў Надзьвардзе і ў кайданах адасланы ў Эдзірнэ. Большая частка ягоная войска перайшла на бок імпэратара.
У 1683 Тэкэлі разам з [[Асманская імпэрыя|туркамі]] браў удзел у [[Бітва пад Венай (1683)|бітве пад Венай]], якая скончылася іхняй паразай. Вялікі [[візір]] зьвінаваціў у пазае пад Венай Тэкэлі, які пасьпяшаўся ў [[Эдзірнэ]] дзеля свайго апраўданьня. Неўзабаве, зразумеўшы, што турэцкая афэра скончаная, ён зьвярнуўся да польскага караля [[Ян III Сабескі|Яна III Сабескага]] з просьбаю прымірыць яго з імпэратарам, паабяцаўшы скласьці зброю, калі імпэратар пацьвердзіць рэлігійныя правы пратэстантаў у Вугоршчыне і аддасьць у валоданьне Тэкэлі Верхнюю Вугоршчыну (дакладней 13 паўночна-ўсходніх паветаў Каралеўскай Вугоршчыны) і тытул князя. Леапольд адрынуў гэтыя ўмовы і запатрабаваў [[Безумоўная капітуляцыя|безумоўнае капітуляцыі]]. Тады Тэкэлі ўзнавіў баявыя дзеяньні, аднак атрымаў у 1685 шэраг паразаў, быў схоплены туркамі ў Надзьвардзе і ў кайданах адасланы ў Эдзірнэ. Большая частка ягоная войска перайшла на бок імпэратара.


У 1686 Тэкэлі быў вызвалены і накіраваны зь невялікім войскам у Трансыльванію, аднак і гэтая, і наступная выправа ў 1688 року скончыліся праваламі. Туркі ізноў яго арыштавалі, аднак у 1690 ізноў накіравалі яго ў Трансыльванію з 16 000 ваяроў, і ў верасьні ён [[Бітва пад Зэрнэшці|разьбіў пад Зэрнэшці]] аб’яднанае войска генэрала [[Зыгбэрт Гайстэр|Зыгбэрта Гайстэра]] і князя [[Міхай Тэлекі|Міхая Тэлекі]]. Пасьля гэтай перамогі Тэкэлі быў абвешчаны князем Трансыльваніі, аднак ледзь стрымліваў імпэрскія атакі. У 1691 ён пакінуў Трансыльванію.
У 1686 Тэкэлі быў вызвалены і накіраваны зь невялікім войскам у Трансыльванію, аднак і гэтая, і наступная выправа ў 1688 року скончыліся праваламі. Туркі ізноў яго арыштавалі, аднак у 1690 ізноў накіравалі яго ў Трансыльванію з 16 000 ваяроў, і ў верасьні ён [[Бітва пад Зэрнэшці|разьбіў пад Зэрнэшці]] аб’яднанае войска генэрала [[Зыгбэрт Гайстэр|Зыгбэрта Гайстэра]] і князя [[Міхай Тэлекі|Міхая Тэлекі]]. Пасьля гэтай перамогі Тэкэлі быў абвешчаны князем Трансыльваніі, аднак ледзь стрымліваў імпэрскія атакі. У 1691 ён пакінуў Трансыльванію.

Вэрсія ад 23:56, 7 красавіка 2014

Імрэ Тэкэлі
Imre Thököly (Tököly)
Князь Сяміградзьдзя
22 верасьня 1690 — 25 кастрычніка 1690
Папярэднік Міхай I Апафі
Наступнік Фэрэнц II Ракацы
Кароль Верхняй Вугоршчыны
1682 — 1685
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 25 верасьня 1657, Кежмарк, Каралеўства Вугоршчына, Габсбурская манархія
Памёр 13 верасьня 1705, Ізьміт, Асманская імпэрыя
Пахаваны Ізьміт (1705)
Кежмарак (з 1906)
Нашчадкі Эльжбэта Тэкэлі
Каралеўскі дом Тэкэлі
Жонка Ілона Зрыні
Бацька Іштван Тэкэлі
Маці Maria Gyulaffy
Подпіс
Княства Імрэ Тэкэлі (Княства Верхняй Вугоршчыны) ў 1683

Князь Імрэ Тэкэ́лі дэ Ке́жмарк (па-вугорску: Thököly/Tököly/Tökölli Imre, па-харвацку: Mirko Thököly, па-сэрбску: Tekeli або Tekelija, па-славацку: Imrich Tököli; 25 красавіка 1657, Кежмарк, Каралеўства Вугоршчына, Габсбурская манархія — 13 верасьня 1705, Ізьміт, Асманская імпэрыя) — вугорскі дзяржаўны дзяяч, кіраўнік антыгабсбурскага паўстаньня, князь сяміградзкі, кароткачасовы васальны кароль Верхняй Вугоршчыны.

Жыцьцяпіс

Імрэ Тэкэлі нарадзіўся ў Кежмарку (цяпер Кежмарак, Славаччына). Навучаўся ў лютэранскім коледжы ў Эпэр’ешы.

У сьнежні 1670, калі ягоны бацька Іштван Тэкэлі, удзельнік антыгабсбурскае Вэшэленскай змовы(hu), быў забіты імпэратарскімі войскамі пры абароне ўласнага Арваскага замку (цяпер Ораўскі замак), Імрэ зьбег у Трансыльванію, дзе атрымаў прытулак у сваяка Міхая Тэлекі(hu), вярхоўнага міністра Міхая Апафі, князя Трансыльваніі. Тут Тэкэлі наладзіў кантакты з уцекачамі з Вугоршчыны (цяперашняя Славаччына), якія ўскладалі на яго вялікія надзеі ў барацьбе з Габсбургамі. Незадаволенасьць дасягнула найвышэйшай кропкі, калі імпэратар Леапольд I прыпыніў дзеяньне канстытуцыі, прызначыў Ёгана Каспара Ампрынгена дыктатарам, пазбавіў 450 пратэстанцкіх сьвятароў сродкаў да існаваньня і яшчэ 67 асудзіў да пакараньня на галерах.

Паўстаньне

Асноўны артыкул: Паўстаньне Тэкэлі

Заручыўшыся падтрымкай францускага караля Люі XIV, куруцы паўсталі «pro libertate et justitia» і абралі Тэкэлі сваім лідэрам. Паўстаньне пачалося ў 1678 року. Неўзабаве Ўсходняя Вугоршчына і цэнтральныя шахтэрскія месты перайшлі пад іхні кантроль. У 1681, узмоцнены 10 000 трансыльванцаў і турэцкімі войскамі пад даводзтвам пашы Надзьварда (цяпер Арадзя ў Румыніі), Тэкэлі змусіў імпэратара пагадзіцца на замірэньне.

У чэрвені 1682 Імрэ Тэкэлі ажаніўся з харвацкай княгіняй Ілонай Зрыні, удавой князя Фэрэнца I Ракацы.

Недавер Тэкэлі да імпэратара падбіў яго зьвярнуцца па дапамогу да султана Мехмеда IV, які прызнаў яго каралём Верхняй Вугоршчыны) пры ўмове шторочнай выплаты 40 000 талераў. Цягам усяго году Тэкэлі заваёўваў адну крэпасьць за другой і пашырыў свае ўладаньні да ракі Ваг. На двух соймах, у Кашы (цяпер Кошыцы, Славаччына) і Таі, in 1683, магнаты выразылі заклапочанасьць ягоным збліжэньнем з асманамі, што магло пазбавіць краіну незалежнасьці, і таму адмовіліся прадаставіць яму фінансы і мабілізаваць насельніцтва ў войска, таму ён узяў неабходнае гвалтам.

Хаўрус з Асманскай імпэрыяй

У 1683 Тэкэлі разам з туркамі браў удзел у бітве пад Венай, якая скончылася іхняй паразай. Вялікі візір зьвінаваціў у пазае пад Венай Тэкэлі, які пасьпяшаўся ў Эдзірнэ дзеля свайго апраўданьня. Неўзабаве, зразумеўшы, што турэцкая афэра скончаная, ён зьвярнуўся да польскага караля Яна III Сабескага з просьбаю прымірыць яго з імпэратарам, паабяцаўшы скласьці зброю, калі імпэратар пацьвердзіць рэлігійныя правы пратэстантаў у Вугоршчыне і аддасьць у валоданьне Тэкэлі Верхнюю Вугоршчыну (дакладней 13 паўночна-ўсходніх паветаў Каралеўскай Вугоршчыны) і тытул князя. Леапольд адрынуў гэтыя ўмовы і запатрабаваў безумоўнае капітуляцыі. Тады Тэкэлі ўзнавіў баявыя дзеяньні, аднак атрымаў у 1685 шэраг паразаў, быў схоплены туркамі ў Надзьвардзе і ў кайданах адасланы ў Эдзірнэ. Большая частка ягоная войска перайшла на бок імпэратара.

У 1686 Тэкэлі быў вызвалены і накіраваны зь невялікім войскам у Трансыльванію, аднак і гэтая, і наступная выправа ў 1688 року скончыліся праваламі. Туркі ізноў яго арыштавалі, аднак у 1690 ізноў накіравалі яго ў Трансыльванію з 16 000 ваяроў, і ў верасьні ён разьбіў пад Зэрнэшці аб’яднанае войска генэрала Зыгбэрта Гайстэра і князя Міхая Тэлекі. Пасьля гэтай перамогі Тэкэлі быў абвешчаны князем Трансыльваніі, аднак ледзь стрымліваў імпэрскія атакі. У 1691 ён пакінуў Трансыльванію.

Ачольваў турэцкую кавалерыю ў бітве пад Сланкамэнам, удзельнічаў у бітвах супраць Аўстрыі да канца вайны, вызначыўшыся ў бітве пад Зэнтай (1697).

Ягонае імя было пэрсанальна выключанае са сьпісу амніставаных паводле ўмоваў Карлавіцкага міру (26 студзеня 1699). Не дабіўшыся аднаўленьня правоў і ў наступным, 1700 року, ён пасяліўся з жонкай у Галаце (цяпер у Стамбуле). Ад султана Мустафы II атрымаў вялікія маёнткі і тытул князя Відзіну.

Памёр у 1705 у Нікамедыі. Пахаваны ў Кежмарку ў маўзалеі так званай «новай царквы».

Памяць

Статуя Імрэ Тэкэлі на плошчы Герояў у Будапэшце ўключаная ў Сьпіс сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО.

Крыніцы

  1. ^ а б в г Imre Thokoly // Encyclopædia Britannica (анг.)
  2. ^ а б в г Imre (Emmerich) Tököly // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
  3. ^ а б в г Brozović D., Ladan T. Imre Thököly // Hrvatska enciklopedija (харв.)LZMK, 1999. — 9272 с. — ISBN 978-953-6036-31-8
  4. ^ а б в г Deutsche Nationalbibliothek Record #118757156 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.

Літаратура

Гэты артыкул (разьдзел) утрымлівае тэкст, узяты (перакладзены) з артыкула «Thököly, Imre» (аўтар — Robert Nisbet Bain) з адзінаццатага выданьня энцыкляпэдыі «Брытаніка», якое перайшло ў грамадзкі набытак.

Вонкавыя спасылкі

Імрэ Тэкэлісховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Шаблён:Link FA