Відын
| Відын | |||||
| |||||
| Краіна: | Баўгарыя | ||||
| Плошча: |
| ||||
| Вышыня: | 34 м н. у. м. | ||||
| Насельніцтва: |
| ||||
| Тэлефонны код: | 094 | ||||
| Паштовы індэкс: | 3700 | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 44°00′ пн. ш. 22°52′ з. д.HGЯO | ||||
Відын на мапе Баўгарыі Відын | |||||
| https://vidin.bg/ | |||||
Ві́дын (па-баўгарску: Видин) — горад на паўночным захадзе Баўгарыі, які зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам Відынскай вобласьці. Сельскагаспадарчы і гандлёвы цэнтар, горад мае славутыя вінныя традыцыі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Галоўная славутасьць Відына, крэпасьць Баба Віда, была пабудаваная ў пэрыяд з X па XIV стагодзьдзяў. У Сярэднявеччы Відын быў важным баўгарскім горадам, месцам эпіскапату і сталіцай вялікай правінцыі. У пэрыяд з 971 па 976 год горад быў цэнтрам уладаньняў цара Самуіла, а ягоныя браты кіравалі землямі на поўдзень ад гораду. У 1003 годзе Відын быў захоплены Базылем II пасьля васьмімесячнай аблогі з-за здрады мясцовага біскупа. Ягонае значэньне яшчэ раз узрасло за часам існаваньня Другога Баўгарскага царства, бо кіраўнікі гораду былі ўплывовымі асобамі ў дзяржаве і некалькі разоў абіраліся імпэратарамі. Зь сярэдзіны XIII стагодзьдзя ім кіравала сям’я Шышманаў.
У пачатку 1290-х гадох Сэрбія пашырылася да самога Відына. Пад пагрозай сэрбскай экспансіі, Шышманы ня здолелі адбіць напады сэрбсіх сілаў і прынялі сэрбскі сюзэрэнітэт[3]. На практыцы ж баўгары працягвалі ў значнай ступені быць незалежнымі. Пасьля сьмерці сэрбскага караля Стэфана Мілутына і пачатку грамадзянскай вайны, Відын здолеў вырвацца з сэрбскай сфэры ўплыву. У сярэдзіне XIV стагодзьдзя было ўтворанае асобнае Відынскае царства, якое, аднак, была хутка заваяванае вугорцамі. З пашырэньнем земляў Асманскай імпэрыі ў 1396 годзе Відын быў захоплены туркамі. Вызвалены ад туркаў горад быў толькі ў 1878 годзе, пасьля чаго Відын быў уключаны ў склад Баўгарскага княства.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ НСИ Националният регистър на населените места (баўг.)
- ^ http://www.nsi.bg/bg/node/2973/ — National Statistical Institute.
- ^ D. Hupchick (2004). [«The Balkans: From Constantinople to Communism»]. Palgrave Macmillan. — С. 88. — ISBN 978-1403964175.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
| ||||||||||||||||