Ржэў: розьніца паміж вэрсіямі
д r2.7.3) (робат выдаліў: diq:Rzhev |
д Bot: Migrating 37 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q191465 (translate me) |
||
Радок 21: | Радок 21: | ||
[[Катэгорыя:Гарады Расеі]] |
[[Катэгорыя:Гарады Расеі]] |
||
[[Катэгорыя:Населеныя пункты, згаданыя ў 11 стагодзьдзі]] |
[[Катэгорыя:Населеныя пункты, згаданыя ў 11 стагодзьдзі]] |
||
[[ar:رجف]] |
|||
[[az:Rjov]] |
|||
[[be:Горад Ржэў]] |
|||
[[bg:Ржев]] |
|||
[[ca:Rjev]] |
|||
[[cs:Ržev]] |
|||
[[de:Rschew]] |
|||
[[et:Ržev]] |
|||
[[en:Rzhev]] |
|||
[[es:Rzhev]] |
|||
[[eo:Rĵev]] |
|||
[[fa:رژف]] |
|||
[[fr:Rjev]] |
|||
[[ko:르제프]] |
|||
[[it:Ržev]] |
|||
[[he:רז'ב]] |
|||
[[la:Rescovia]] |
|||
[[nl:Rzjev]] |
|||
[[ja:ルジェフ]] |
|||
[[no:Rzjev]] |
|||
[[nn:Rzjev]] |
|||
[[pnb:رژیف]] |
|||
[[pl:Rżew]] |
|||
[[pt:Rjev]] |
|||
[[ro:Rjev]] |
|||
[[ru:Ржев]] |
|||
[[sk:Ržev]] |
|||
[[sr:Ржев]] |
|||
[[fi:Ržev]] |
|||
[[sv:Rzjev]] |
|||
[[tl:Rzhev]] |
|||
[[tr:Rjev]] |
|||
[[uk:Ржев]] |
|||
[[vep:Ržev]] |
|||
[[vi:Rzhev]] |
|||
[[war:Rzhev]] |
|||
[[zh:勒熱夫]] |
Вэрсія ад 17:27, 8 сакавіка 2013
Ржэў (гістарычная назва Ржэва Валадзімерава) — горад у Цьвярской вобласьці Расейскай Фэдэрацыі.
Вядомы з 11 стагодзьдзя. З пачатку 12 стагодзьдзя — у складзе Смаленскага княства, з 1209 году — у складзе яго Таропецкага ўдзелу (на чале з князем Мсьціславам Удатным?), з 1225 году — цэнтар Ржэўскага княства, спрэчнага паміж Смаленскам, Ноўгарадам, пазьней таксама Цьвер'ю і ВКЛ.
Зь сярэдзіны 1220-х гадоў — сталы аб'ект шматлікіх літоўскіх набегаў. У канцы 13 стагодзьдзя значная частка тэрыторыі Ржэўскага княства трапляе пад уладу ВКЛ, тут узьнікаюць «гради литовстии: Селук, Осечен, Горышин, Рясна, Сижка, Туд», якія забясьпечылі ВКЛ выхад да Верхняй Волгі. Шукаючы абароны ад ВКЛ, Ржэўскае княства прызнала ўладу Масквы, што зрабіла Ржэў галоўным маскоўскім фарпостам у барацьбе з ВКЛ і Цьвярскім вялікім княствам. У 1335 годзе Іван Каліта разам з ржэвічамі спаліў драўляныя літоўскія гарадкі на Верхняй Волзе, якія хутка былі адноўленыя. Асабліва ўзмацнілася змаганьне ВКЛ за Ржэў пры Альгердзе, каля 1355 году з дапамогаю князя Івана Сіскага горад быў захоплены, але ў 1358 годзе «волотьская рать да можайская взяли Ржеву, а Литву выслали вон». У 1359 годзе Андрэй Полацкі ізноў захапіў Ржэў, а ў 1360 годзе горад наведаў сам Альгерд, умацаваўшы яго. Стратэгічнае значэньне Ржэва тлумачылася тым, што ён аддзяляў ВКЛ ад Цьвяры, і належнасьць яго да Масквы спыняла камунікацыі паміж гэтымі дзяржавамі. У 1368 годзе серпухаўска-бароўскі князь Уладзімер Андрээвіч ізноў вярнуў Ржэў пад уладу Масквы, што было адной з прычынаў вайны ВКЛ з Маскоўскай дзяржавай 1368—1372 гадоў. У выніку гэтай вайны Ржэў ізноў адышоў да ВКЛ. У 1376 годзе яго безвынікова спрабаваў адбіць Уладзімер Андрэевіч (зяць Альгерда). Аднак у канцы 14 стагодзьдзя горад ізноў вернуты Маскве, пад уладай якой знаходзіўся больш за паўстагодзьдзя. У 1408 годзе, калі Сьвідрыгайла уцёк у Маскоўскую дзяржаву, ён часова атрымаў Ржэў у кіраваньне. У 1447 годзе Ржэў быў захоплены вялікім князем цьвярскім Барысам Аляксандравічам. Аднак вялікі князь Казімер сам разьлічваў завалодаць горадам — у лютым 1448 году мажайскі князь Ф. Варатынскі, адзін з прэтэндэнтаў на маскоўскае вялікае княжаньне, абяцаў у выпадку посьпеху перадаць яго Казімеру. У тым жа годзе горад быў захоплены адным з атрадаў ВКЛ, што выклікала пагаршэньне стасункаў зь Цьвер'ю. Каб не губляць надзейнага хаўрусьніка, перад заключэньнем дамовы 1449 году з Васілём II Цёмным Казімер вярнуў горад Барысу Аляксандравічу. Паводле дагавору, Казімер абяцаў «не вступатися в отчину вел.кн.московского во Ржеву с волостьми». У выніку ліквідацыі незалежнасьці Цьвяры ў 1485 годзе Ржэў канчаткова трапіў пад уладу Масквы, што спрабаваў аспрэчваць вялікі князь Аляксандар у 1494 годзе. З канца 15 стагодзьдзя на працягу амаль двух стагодзьдзяў Ржэў — апорная база Маскоўскай дзяржавы ў войнах з ВКЛ. Мяжа, якая праходзіла прыкладна за 50 км ад горада, была канчаткова адсунутая далёка на паўднёвы захад у выніку Андрусаўскага замірэньня 1667 году і «Вечнага міру» 1686 году.
У выніку доўгага панаваньня ВКЛ над часткай тэрыторыі Верхняга Паволжа ў непасрэднай блізкасьці да Ржэва сфармавалася этнічная група тудаўляне, якая захоўвала агульныя зь беларусамі моўныя і этнаграфічныя рысы да пачатку 20 стагодзьдзя.
Літаратура
- Алесь Белы // . — Мн.: .
- Белы А. «Краіна вытокаў» // Спадчына № 3-1993.
Вонкавыя спасылкі
Ржэў — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў