Вістычы: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д выпраўленьне спасылак
д выпраўленьне спасылак
Радок 49: Радок 49:
{{Commons|Category:Vistyčy}}
{{Commons|Category:Vistyčy}}
* [http://radzima.org/pub/miesta.php?lang=by&miesta_id1=brbrvist Здымкі на Radzima.org]
* [http://radzima.org/pub/miesta.php?lang=by&miesta_id1=brbrvist Здымкі на Radzima.org]
* [http://www.archive.org/stream/Cc1-4#page/n117/mode/2up Cistercienser-Chronic. Nro 12. 1 Februar 1890. 2 Jahrg]
* [http://www.archive.org/stream/Cc1-4#page/n117/mode/2up Die Cistercienser in Lithauen // Cistercienser Chronic Nro 12. 1 Februar 1890. 2 Jahrg. P. 17-18]
* [http://www.archive.org/stream/Cc1-4#page/n277/mode/2up Mittheilungen über das Kloster Wistycze // Cistercienser Chronik Nro 22. 1 December 1890. 2 Jahrg. P. 177-181.]


{{Чарнаўчыцкі сельсавет}}
{{Чарнаўчыцкі сельсавет}}

Вэрсія ад 00:15, 16 сакавіка 2012

Вістычы
Колішні касьцёл цыстэрцыянаў
Колішні касьцёл цыстэрцыянаў
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Берасьцейскі
Сельсавет: Чарнаўчыцкі
Тэлефонны код: +375 162
Аўтамабільны код: 1
Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons

Вістычы — вёска ў Берасьцейскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Вістычы ўваходзяць у склад Чарнаўчыцкага сельсавету.

У Вістычах месьцілася сядзіба роду Ягмінаў (створана ў XVIII ст.), якая ўключала сядзібны дом, капліцу-пахавальню і парк. Сядзіба была зьнішчана пасьля 1939.

У 1678 годзе[1] з фундацыі Тышкевічаў у Вістычах паўстаў кляштар і касьцёл цыстэрцыянаў. Кляштар быў зачынены расейскімі ўладамі ў 1832, а ў 1866 касьцёл быў перададзены праваслаўным. Царква была названа ў гонар Узвышэньня Сьвятога Крыжа і пераабсталявана ў адпаведнасьці з патрэбамі бізантыйскай традыцыі (створаны іканастас). Храм дзейнічае, зьяўляецца помнікам архітэктуры рэспубліканскага значэньня.

Кляштарныя пабудовы да нашых дзён не захаваліся. Засталася толькі частка старажытнага кляштарнага мура з нішамі.

Недалёка ад храму, на скрыжаваньні дарог, захавалася таксама калёна, на якой некалі знаходзілася статуя Маці Божай. Сёньня на ёй аднак няма статуі, але чыноўнікамі ад культуры зьмешчана мэмарыяльная табліца з выявай Маці Божай і даволі недарэчным надпісам з памылкай: “Калона Божай Маці. Узведзена ў XVIII стагоддзі. Сімвал гонару і Магутнасці заможных уласнікаў гэтых мясцін. Мае гістарычнаю, архітэктурную і мастацкую вартасць. Ахоўваецца дзяржавай”.

Паводле інфармацыі каталіцкага манаха бр. Яна Фібэка OFMCap, у кляштары цыстэрцыянаў існаваў таксама цудатворны абраз Маці Божай Вістыцкай, які сёньня знаходзіцца ў Польшчы.[2]

Крыніцы

  1. ^ Vistytis // CISTOPEDIA - Encyclopædia Cisterciensis
  2. ^ [1] Царква Узвышэння Святога Крыжа

Вонкавыя спасылкі

Вістычысховішча мультымэдыйных матэрыялаў