Санскрыт: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.7.1) (робат выдаліў: rmy:संस्कृतीकानी छीब
д r2.6.4) (робат дадаў: or:ସଂସ୍କୃତ ଭାଷା
Радок 120: Радок 120:
[[nn:Sanskrit]]
[[nn:Sanskrit]]
[[oc:Sanscrit]]
[[oc:Sanscrit]]
[[or:ସଂସ୍କୃତ ଭାଷା]]
[[pnb:سنسکرت]]
[[pnb:سنسکرت]]
[[ps:سانسګریت ژبه]]
[[ps:سانسګریت ژبه]]

Вэрсія ад 09:07, 20 лютага 2012

Санскрыт
संस्कृतम्
Ужываецца ў Індыі, Нэпале, Банґлядэшы
Колькасьць карыстальнікаў каля 50 000
Клясыфікацыя Індаэўрапейская
Афіцыйны статус
Афіцыйная мова ў Індыі
Рэгулюецца няма афіцыйнага рэгулятара
Статус: 4 Адукацыйны[d][1]
Пісьмо дэванагары[d][2], канадзкае пісьмо[d], Vatteluttu[d], шарада[d], Siddhaṃ[d], Nandinagari[d] і Nāgarī[d]
Коды мовы
ISO 639-1 sa
ISO 639-2(Б) san
ISO 639-2(Т) san
ISO 639-3 san
SIL san

Санскрыт (дэванагары: संस्कृतम्) — адна з найстарэйшых вядомых моваў, клясычная мова Індыі, літургічная мова індуізму, будызму і джайнізму, адна з 22 афіцыйных моваў Індыі. Санскрыт, мова Ведаў і клясычнай індыйскай культуры, грае істотную ролю перадусім у індуізьме. Гэта клясычная мова брахманаў, упершыню сыстэматызаваная Паніні ў 4 ст. да Н. Хр.

Узьнік, як мяркуецца, каля 1200 г. да Н. Хр., выкарыстоўваная ў гэты час ведыйская мова, аднак, адрозьніваецца ад клясычнага санскрыта.

Дзеля ўзбагачэньня мовы гінды выкарыстоўваліся вельмі многія санскрыцкія словы. Ужо колькі стагодзьдзяў як санскрыт запісваецца перадусім пісьмовасьцю дэванагары, але часам і мясцовымі пісьмовасьцямі.

Сёньня санскрыт збольшага «мёртвая» мова, падобна лаціне, але ён застаецца па-ранейшаму сьвятой мовай індуістаў, бо ўсе сьвятыя пісаньні іх ад Ведаў з Упанішадамі да Бгават-Гіты напісаныя на санскрыце дый часьцяком так і выкарыстоўваюцца. Санскрыт таксама выкарыстоўваецца ў рэлігійных рытуалах, як то набажэнствах, вясельлях і памінаньні мёртвых.

Урывак з Новага Запавету (Ян 3:16) (1863) у санскрыцкім перакладзе

Вонкавыя спасылкі

Санскрытсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Шаблён:Link FA Шаблён:Link GA

  1. ^ Ethnologue (анг.) — 25, 19 — Dallas, Texas: SIL International, 1951. — ISSN 1946-9675
  2. ^ Before Babel (анг.) — 1992.