Аўгуст Сас: розьніца паміж вэрсіямі
д робат зьмяніў: fi:Fredrik August II |
д артаграфія |
||
Радок 10: | Радок 10: | ||
Уладараньне саксонскай дынастыі, і ў прыватнасьці Аўгуста Саса, не мінула бясьсьледна і для простага люду, нарадзіўшы калярытныя прымаўкі. Напрыклад: "За караля Саса наеліся хлеба і мяса", "За караля Саса папушчай паса". |
Уладараньне саксонскай дынастыі, і ў прыватнасьці Аўгуста Саса, не мінула бясьсьледна і для простага люду, нарадзіўшы калярытныя прымаўкі. Напрыклад: "За караля Саса наеліся хлеба і мяса", "За караля Саса папушчай паса". |
||
== |
== Вонкавыя спасылкі == |
||
{{Commons|Category:August III the Saxon}} |
{{Commons|Category:August III the Saxon}} |
||
Вэрсія ад 11:55, 16 чэрвеня 2007
Аўгуст Сас, у Саксоніі Фрыдрых Аўгуст ІІ, у Польшчы Аўгуст ІІІ (17 кастрычніка 1696 – 5 кастрычніка 1763) — курфюрст саксонскі, кароль польскі і вялікі князь літоўскі (1733 – 1763). Нарадзіўся ў Дрэздэне, сын Аўгуста Моцнага.
Пасьля сьмерці 1 лютага 1733 году Аўгуста Моцнага было абвешчанае беcкаралеўе. На каралеўскую пасаду з дапамогай Францыі прэтэндаваў Станіслаў Ляшчынскі. Аўгуст хоць і не меў вялікай падтрымкі ў Рэчы Паспалітай, пачаў з дапамогай Расеі здабываць сабе карону. Дваццацітысячнае расейскае войска перайшло межы Рэчы Паспалітай і рушыла яму на дапамогу. У гэты час нібыта пачала свой рух невялікая француская дапамога Ляшчынскаму, ён сам пераапрануўшыя гандляром праехаў праз Нямеччыну і нечакана для ўсіх зьявіўся ў Кракаве падчас Элекцыйнага сойму, на якім прысутнічала дваццаць тысяч шляхты. 12 верасьня 1733 году прымас абвясьціў Станіслава каралём. Аднак вайсковай дапамогі ў яго не было і ён не мог супрацьстаяць расейскім войскам, якая праз некалькі дзён зьявілася ля Кракава. Станіслаў вымушаны быў уцячы да мора ў Гданьск, каб чакаць францускай дапамогі. 5 кастрычніка 1733 году ў Кракаве з дапамогай расейскіх войскаў новым каролём быў абраны Аўгуст і неўзабаве каранаваны. Расейскія войскі рушылі на Гданьск, каб зьнішчыць Станіслава. Станіслаў так і не дачакаўся францускай дапамогі, бо ў гэты час пачалася франка-аўстрыйская вайна. У лютым 1734 году пачалася аблога Гданьску расейцамі. Амаль паўгода цягнулася гераічная абарона гораду, але ніякай дапамогі не было. Калі ж не засталося ніякай надзеі, Ляшчынскі ўцёк пераапрануўшыся селянінам у Прусію, а адтуль у Францыю.
Пры Аўгусту ажывілася культурнае і эканамічнае жыцьцё, пачалася адукацыйная рэформа. Але ў час яго ўладараньня ў краіне пашырылася фэадальная анархія, пачаўся палітычны крызыс. Цэнтральная ўлада не дзейнічала, магнаты праводзілі сваю незалежную палітыку. 3-за дзяржаўнай і палітычнай дэзарганізацыі Рэч Паспалітая трапіла ў залежнасьць ад суседніх дзяржаў, асабліва Расеі.
Народная памяць
Уладараньне саксонскай дынастыі, і ў прыватнасьці Аўгуста Саса, не мінула бясьсьледна і для простага люду, нарадзіўшы калярытныя прымаўкі. Напрыклад: "За караля Саса наеліся хлеба і мяса", "За караля Саса папушчай паса".
Вонкавыя спасылкі
Аўгуст Сас — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў