Бабёр: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д унутраныя спасылкі, пунктуацыя
д r2.6.4) (робат дадаў: mhr:Евразий умдыр
Радок 38: Радок 38:
[[ka:თახვი]]
[[ka:თახვი]]
[[kk:Құндыз]]
[[kk:Құндыз]]
[[koi:Мой]]
[[kv:Мой]]
[[kv:Мой]]
[[mrj:Ындыр]]
[[lt:Upinis bebras]]
[[lt:Upinis bebras]]
[[hu:Eurázsiai hód]]
[[hu:Eurázsiai hód]]
[[nl:Bever (soort)]]
[[nl:Bever (soort)]]
[[no:Bever]]
[[no:Bever]]
[[mhr:Евразий умдыр]]
[[mrj:Ындыр]]
[[koi:Мой]]
[[pl:Bóbr europejski]]
[[pl:Bóbr europejski]]
[[pt:Castor-europeu]]
[[pt:Castor-europeu]]

Вэрсія ад 04:42, 20 траўня 2011

Бабёр рачны эўрапейскі
Паваленае дрэва каля ракі Іслач

Бабёр, бабёр рачны (па-лацінску: Castor fiber) — жывёліна атраду грызуноў, сямейства бабровых. Паўвадзяная жывёліна, жыве на рэках, старыцах, некаторых азёрах і каналах з багатай узьбярэжнай расьліннасьцю. Жыве сем’ямі ў норах або «хатачках» вышынёй да 3 мэтраў і дыямэтрам у падставы да 12 мэтраў. Будуе плаціны, часам даўжынёй да 100—200 мэтраў.

У мінулым зьяўляўся важкім аб’ектам паляваньня. Косткі бабра знойдзеныя пры раскопках гарадзішчаў 6—12 стагодзьдзяў. Вядомыя граматы 14-16 стагодзьдзяў, выдадзеныя манастырам і прыватным асобам на ўгодзьдзі з бабровымі гонамі (месцамі адлову баброў) каля Полацка, Маладзечна, Слуцка. У 16 стагодзьдзі статутамі ВКЛ былі вызначаныя меры па ахове баброў. У 18 стагодзьдзі бабёр яшчэ быў распаўсюджаны на Прыпяці, Піне, Бярэзіне, Ясельдзе, Сьвіслачы, да сярэдзіны 19 стагодзьдзя захаваўся толькі на Бярэзіне й паўднёвых прытоках Прыпяці, да пачатку 20 стагодзьдзя амаль цалкам зьнік (засталіся невялікія селішчы на Бярэзіне, Сожы й Нёмане). У 1925 у мэтах захаваньня і павелічэньня беларускай папуляцыі бабра быў створаны Бярэзінскі запаведнік. У 19311932 было ўлічана 54 бабровыя «хатачкі», у 1933 — 95, у 1947 — 147.

Найбольш распаўсюджаны падвід — Бабёр рачны эўрапейскі. Даўжыня цела 66-92 сантымэтры, хваста — 22-34 сантымэтры, вага цела да 30 кіляграмаў. Афарбоўка сьветлая (каштанава-бурая, сьветла-бурая) або цёмная (чорна-бурая, амаль чорная). Цёмныя бабры характэрныя для басэйнаў Сожа й Нёмана. Пальцы задніх канечнасьцяў злучаныя плавальнай перапонкай. Хвост плоскі, пакрыты цёмна-шэрымі рагавымі шчыткамі. Зубы ў бабра растуць (рэгенэруюць) усё жыцьцё, таму што ён сточвае іх аб цьвёрдыя пароды дрэваў. Палавая паўнавартасьць наступае на трэцім годзе жыцьця. Гон (шлюбны сэзон) — у студзені-лютым. Бабраняты (ад двух да пяці) зьяўляюцца ў красавіку-траўні. Сілкуецца травяністымі й дрэўнымі расьлінамі. На зіму робіць падводныя запасы корму.

Выключаны з Чырвонай кнігі Рэспублікі Беларусь[1].

У Бабруйску ў 2006 годзе быў пастаўлены помнік бабру.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Бабёрсховішча мультымэдыйных матэрыялаў