Перайсьці да зьместу

Слушкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Слушкі
лац. Słuški
Герб Слушкаў
Герб Астоя
Краіна паходжаньня: Вялікае Княства Літоўскае
Прызнаныя ў: Вялікае Княства Літоўскае

Слушкі (часам Служкі) — шляхецкі род гербу Астоя ў Вялікім Княстве Літоўскім.

Пачынальнік роду — Ян (Іван), які жыў у XV стагодзьдзи. У часе ўзяцьця князем Сьвідрыгайлам Кіева (каля 1401—1404 гадощ) ягоныя бацькі, імаверна, загінулі, а самога Яна вывезьлі ў Каралеўства Польскае, дзе ахрысьцілі паводле каталіцкага абраду. Ягоным апекуном быў польскі ўраднік Я. Шчакацінскі. Магчыма, праз выкананьне службы атрымаў мянушку Служка, якая стала прозьвішчам. Каля 1429 году ён атрымаў пасаду бургграфа Ольштына, а ў 1436 годзе — польскую набілітацыю ад Уладзіслава III з гербам Волга (пазьней прадстаўнікі роду карысталіся гербам Астоя). Памёр па 1472 годзе, меў 2 дачок і, імаверна, сына Амяльяна, які вярнуў спадчынныя маёнткі на Літве, у тым ліку Новы Двор каля Менску. Амяльян меў сыноў Рыгора і Івана. Рыгор (? — па 1517) быў дваранінам гаспадарскім, намесьнікам цырынскім. Імаверна, гэта ён упаминаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага (1528 год) як Слушка Амельяновіч, які выстаўляў 14 коньнікаў з двара гаспадарскага Менскага. Ад яго пайшоў далейшы род Слушкаў, ад Івана Амельяновіча — род Цяпінскіх[1].

Найбольш вядомыя з роду

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ Вяроўкін-Шэлюта Ў. Слушкі // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 597.