Перайсьці да зьместу

Сапіранга

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сапіранга
Герб Сапірангі Сьцяг Сапірангі
Дата заснаваньня: 1955
Краіна: Бразылія
Штат: Рыю-Грандзі-ду-Сул
Плошча:
  • 137,519 км²
Вышыня: 36 м н. у. м.
Насельніцтва:
Тэлефонны код: 51
Паштовы індэкс: 93800-000
Геаграфічныя каардынаты: 29°38′16″ пд. ш. 51°0′25″ з. д. / 29.63778° пд. ш. 51.00694° з. д. / -29.63778; -51.00694Каардынаты: 29°38′16″ пд. ш. 51°0′25″ з. д. / 29.63778° пд. ш. 51.00694° з. д. / -29.63778; -51.00694
Сапіранга на мапе Бразыліі
Сапіранга
Сапіранга
Сапіранга
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.sapiranga.rs.gov.br/

Сапіра́нга (па-партугальску: Sapiranga) — горад у Бразыліі, які месьціцца ў штаце Рыю-Грандзі-ду-Сул. Паводле зьвестак на 2020 год насельніцтва гораду складала каля 80 тысяч чалавек[2]. Месьціцца за 59 км ад сталіцы штату гораду Порту-Алегры. Мае мянушку «Горад ружаў».

Да свайго вылучэньня з складу гораду Сан-Леаполду, горад быў пятым раёнам узгаданага места. Гісторыя паселішча фактычна пачалася з прыбыцьцём першых нямецкіх імігрантаў у 1824 годзе. Эўрапейскія каляністы займаліся сельскай гаспадаркай. 15 жніўня 1903 году было скончанае будаўніцтва чыгункі, якая цягнулася з Нову-Амбургу да Такуары. Працяглы час галоўнай мовай населенага пункту была нямецкая, але з 1970-х гадоў партугальская мова набыла ключовую ролю. Гэта было зьвязанае з актыўнаў міграцыяй сюды бразыльцаў зь іншых местаў.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]