Сапіранга
| Сапіранга | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Краіна | Бразылія | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Штат | Рыю-Грандзі-ду-Сул | ||||
| Дата заснаваньня | 1955 | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча |
| ||||
| Вышыня НУМ | 36 м і 63 м | ||||
| Каардынаты | 29°38′ пд. ш. 51°00′ з. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | |||||
| Этнахаронімы | sapiranguense і sapiranguense | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 51 | ||||
| Паштовы індэкс | 93800-000 | ||||
| Сайт | sapiranga.rs.gov.br | ||||
| Сапіранга на мапе Бразыліі Сапіранга | |||||
Сапіра́нга (па-партугальску: Sapiranga) — горад у Бразыліі, які месьціцца ў штаце Рыю-Грандзі-ду-Сул. Паводле зьвестак на 2020 год насельніцтва гораду складала каля 80 тысяч чалавек[2]. Месьціцца за 59 км ад сталіцы штату гораду Порту-Алегры. Мае мянушку «Горад ружаў».
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Да свайго вылучэньня з складу гораду Сан-Леаполду, горад быў пятым раёнам узгаданага места. Гісторыя паселішча фактычна пачалася з прыбыцьцём першых нямецкіх імігрантаў у 1824 годзе. Эўрапейскія каляністы займаліся сельскай гаспадаркай. 15 жніўня 1903 году было скончанае будаўніцтва чыгункі, якая цягнулася з Нову-Амбургу да Такуары. Працяглы час галоўнай мовай населенага пункту была нямецкая, але з 1970-х гадоў партугальская мова набыла ключовую ролю. Гэта было зьвязанае з актыўнаў міграцыяй сюды бразыльцаў зь іншых местаў.