Перайсьці да зьместу

Сан-Леаполду

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сан-Леаполду
парт.
Населены пункт
Сьцяг Герб
Краіна Бразылія
Штат Рыю-Грандзі-ду-Сул
Дата заснаваньня 1824
Геаграфія
Плошча
  • 102,313 км²
Вышыня НУМ 26 ± 1 м
Каардынаты 29°45′36″ пд. ш. 51°08′49″ з. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць
Этнахаронімы leopoldense і leopoldense
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 51
Паштовы індэкс 93.000-000 a 93.179-999
Сайт saoleopoldo.rs.gov.br
Сан-Леаполду на мапе Бразыліі
Сан-Леаполду
Сан-Леаполду
Сан-Леаполду

Сан-Леапо́лду (па-партугальску: São Leopoldo) — горад у Бразыліі, які месьціцца ў штаце Рыю-Грандзі-ду-Сул. Паводле зьвестак на 2020 год насельніцтва гораду складала каля 239 тысяч чалавек[2].

Паселішча было створанае 25 ліпеня 1824 году нямецкімі каляністамі. Сан-Леаполду лічыцца калыскай нямецкай культуры ў Бразыліі, бо гэта, як можна лічыць, першы афіцыйны горад запраектаваны бразыльскім губэрнатарам менавіта дзеля засяленьня нямецкіх мігрантаў. Горад быў названы ў гонар жонкі імпэратара Пэдру I Леапальдыны, якая паходзіла з аўстрыйскіх Габсбургаў. За часам вайны Фарапус горад быў фактычна падзелены на два бакі. Гэтак група раялістаў, якіх ачольваў Даніель Гілебранд, змагалася супраць групы рэвалюцыянэраў на чале з Гэрманам фон Залішам.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]