Перайсьці да зьместу

Сан-Вісэнці (Сан-Паўлу)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сан-Вісэнці
Герб Сан-Вісэнці Сьцяг Сан-Вісэнці
Дата заснаваньня: 1532
Краіна: Бразылія
Штат: Сан-Паўлу
Плошча:
  • 148 км²
Вышыня: 6 м н. у. м.
Насельніцтва:
Тэлефонны код: 13
Паштовы індэкс: 11300-000 até 11399-999
Геаграфічныя каардынаты: 23°57′59.1037″ пд. ш. 46°23′10.1044″ з. д. / 23.966417694° пд. ш. 46.386140111° з. д. / -23.966417694; -46.386140111Каардынаты: 23°57′59.1037″ пд. ш. 46°23′10.1044″ з. д. / 23.966417694° пд. ш. 46.386140111° з. д. / -23.966417694; -46.386140111
Сан-Вісэнці на мапе Бразыліі
Сан-Вісэнці
Сан-Вісэнці
Сан-Вісэнці
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.saovicente.sp.gov.br/

Сан-Вісэ́нці (па-партугальску: São Vicente) — горад у Бразыліі, які месьціцца ў штаце Сан-Паўлу. Паводле зьвестак на 2020 год насельніцтва гораду складала амаль 368 тысяч чалавек[2]. Горад ёсьць часткай мэтраполіі Байшада-Сантыста, якая месьціцца на ўзьбярэжжы Атлянтычнага акіяну.

Места стала першым сталым партугальскім паселішчам у Амэрыцы[3] і першай сталіцай капітанства Сан-Вісэнці, якое на сёньня амаль цалкам супадае зь межамі штату Сан-Паўлу. Закладзена было як вёска ў 1532 годзе Мартымам Афонсу дзі Соўзам, і першапачаткова кіраваўся шэрагам партугальскіх каляністаў, якія займаліся гандлем тубыльцаў-рабоў. Места сталася першым горадам у Амэрыцы, дзе калі-небудзь была дэмакратычна абраная меская рада, што адбылося 22 жніўня 1532 году[4].

3 лютага 1583 году ля гораду ў акіяне адбылася бітва пры Сан-Вісэнці, калі ангельскія вайсковыя караблі былі атакаваныя гішпанскай флятыліяй. Гішпанцы былі вымушаныя адступіць, страціўшы адзін галеон, які патануў[5]. Сан-Вісэнці разьмешчаны як на мацерыку, гэтак і на аднайменным востраве. Каб злучыць астраўную частку гораду з мацерыком і местам Прая-Грандзі ў 1914 годзе бразыльскі інжынэр Сатурыну дэ Брыту пабудаваў падвесны мост. Места засяроджана на турызьме, у тым ліку дзякуючы ўсталявану пэўных дзяржаўных умоваў.

  1. ^ https://www.ibge.gov.br/estatisticas/sociais/populacao/22827-censo-demografico-2022.html?edicao=37225
  2. ^ «Instituto Brasileiro de Geografia e Estatística».
  3. ^ Lawrence, Rachel (January 2010). Alyse Dar (ed.). «Brazil» (Seventh ed.). Apa Publications GmbH & Co. / Discovery Channel. — С. 183.
  4. ^ Encyclopædia Britannica. Chicago, Ill.: Encyclopædia Britannica, Inc.
  5. ^ Wilgus, Alva Curtis (1941). «The Development of Hispanic America». Farrar & Rinehart, Incorporated. — С. 181.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]