Перайсьці да зьместу

Байшада-Сантыста

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Байшада-Сантыста (пазначана чырвоным) на мапе штату Сан-Паўлу.

Байша́да-Санты́ста (па-партугальску: Baixada Santista) — сталічная аглямэрацыя, якая месьціцца на ўзьбярэжжы штату Сан-Паўлу ў Бразыліі. Агульнае насельніцтва складае каля 1,7 мільёнаў чалавек. Самым густанаселеным горадам ёсьць места Сантус[1]. Як адміністрацыйная адзінка была створаная ў 1996 годзе і на сёньня складаецца з 9 муніцыпалітэтаў[2]. Аглямэрацыя ёсьць галоўным турыстычным рэгіёнам штату, асабліва дзякуючы шматлікім пляжам. Тутака таксама месьціцца порт Сантуса, які ёсьць самы ажыўленым кантэйнэрным портам у Лацінскай Амэрыцы. Места Кубатан ёсьць галоўным прамысловым цэнтрам аглямэрацыі.

  1. ^ «Baixada Santista metropolitan area profile». Global Cities Initiative. Brookings.
  2. ^ «Assembleia Legislativa do Estado de São Paulo, Lei Complementar Nº 815». Assembleia Legislativa do Estado de São Paulo.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]