Саковічы (род)
Выгляд
Саковічы лац. Sakovič | |
Герб «Памян»
| |
Краіна паходжаньня: | Вялікае Княства Літоўскае |
Першы з роду: | Станіслаў Сак |
Саковічы, Саковічы Насілоўскія — літоўскі шляхецкі род гербу «Памян»
Прозьвішча
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Асноўны артыкул: Сак
Сака, пазьней Зак (Sacco, Sack) — імя германскага паходжаньня[1][2]. Іменная аснова сак- (саг-, зак-) (імёны ліцьвінаў Сакель, Сакень, Жагель; германскія імёны Sackel, Sacken, Sagel) паходзіць ад гоцкага sakjo 'спрэчка'[2][3].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пачынальнік роду — літоўскі баярын Станіслаў Сак, які на Гарадзельскай уніі атрымаў герб «Памян». У 1433 годзе быў старостам дубініцкім. Меў шэсьць сыноў.
- Андрэй (Андрушка) (?—1465) — намесьнік полацкі (1444—1458) і смаленскі (1440), ваявода троцкі (1459—1465)
- Багдан (?—1491), намесьнік браслаўскі (1463—1474), маршалак гаспадарскі (1463—1477), намесьнік полацкі (1477—1484), маршалак земскі (з 1480) і ваявода троцкі (з 1484)[4]
- Альжбета, муж — Мікалай Радзівіл
- Юры
- Ян
- Альбэрт
- Ганна
- Міхал
- Ганна, муж — Вайдыла з Ушакова
- Багдан (?—1491), намесьнік браслаўскі (1463—1474), маршалак гаспадарскі (1463—1477), намесьнік полацкі (1477—1484), маршалак земскі (з 1480) і ваявода троцкі (з 1484)[4]
- Васіль (Васька) (? — каля 1473), жонка — Мілохна
- Сьцечка — памёр да сьмерці бацькі
- Кацярына — памерла да сьмерці бацькі
- Алехна — староста бельскі (1477—1481), кухмістар двара вялікага князя (1481—1485), староста Віленскага замка (1485)
- Ян (Івашка) — староста вількійскі (1451), маршалак гаспадарскі (1472)
- Альбэрт
- Станіслаў (Станька), жонка — Васіліса (Васька)
- Пётар — староста ковенскі (1447)
- Фёдар (Федзька) — упамінаецца толькі адзін раз паміж 1441/1443 гадоў, калі атрымаў людзей ад вялікага князя Казімера[5]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1287.
- ^ а б Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 25.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 193.
- ^ Вяроўкін-Шэлюта У. Саковічы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2010 Т. 3. С. 537.
- ^ Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 295.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак А — Я. — 690 с. — ISBN 978-985-11-0487-7
- Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. Аўтарскае выданне. — Менск, 2019. — 459 с. — (сьціслая вэрсія кнігі: Вытокі Вялікае Літвы. — Менск, 2021. — 89 с.)
- Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада / пераклад А. Мікус. — 2-е выд. — Смаленск: Інбелкульт, 2014. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4