Сабор усіх сьвятых (Вітэнбэрг)
Славутасьць | |
Сабор усіх сьвятых
| |
Краіна | Нямеччына |
Месцазнаходжаньне | Лютэрштат Вітэнбэрг[1] |
Каардынаты | 51°51′59″ пн. ш. 12°38′17″ у. д. / 51.86639° пн. ш. 12.63806° у. д.Каардынаты: 51°51′59″ пн. ш. 12°38′17″ у. д. / 51.86639° пн. ш. 12.63806° у. д. |
Канфэсія | Лютаранства |
Эпархія | Эвангельская царква Цэнтральнай Нямеччыны[d] |
Архітэктурны стыль | Готыка |
Аўтар праекту | Conrad Pflüger[d] |
Будаўнік | Конрад Пфлюгер |
Заснавальнік | Фрыдрых III Саксонскі |
Дата заснаваньня | 1490 |
Статус | Kulturdenkmal in Sachsen-Anhalt[d] і частка аб’екту Сусьветнае спадчыны[d] |
Сайт | Афіцыйны сайт |
Сабор усіх сьвятых | |
Сабор усіх сьвятых на Вікісховішчы |
Сабо́р усі́х сьвяты́х — лютаранскі храм у Лютэрштаце Вітэнбэрг, (Нямеччына). Паводле паданьня, да дзьвярэй менавіта гэтага сабору Мартын Лютэр прыбіў свае «95 тэзаў» 31 кастрычніка 1517[2][3], што стала пачаткам Пратэстанцкае Рэфармацыі[4][5].
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Праект пабудовы царквы быў распрацаваны Конрадам Пфлюгерам[6] на замову курфюрста Саксоніі Фрыдрыха III[7]. Царква пабудаваная ў 1490—1511 ў позьнегатычным стылі[4][8]. Зьяўляецца часткаю ансамблю рэзыдэнцыі курфюрста, вядомае як Вітэнбэрскі замак[7][8].
Пасьля стварэньня ў 1502 року Вітэнбэрскага ўнівэрсытэту сабор служыў унівэрсытэцкаю капліцаю і хутка стаў важным акадэмічным і рэлігійным цэнтрам. Студэнты атрымоўвалі тут свае доктарскія ступені, у саборы прамаўляў Філіп Мэлянхтон. Паўстала традыцыя пахаваньня ў храме акадэмікаў унівэрсытэту.
Тыльман Рэменшнайдэр, Якопа дэ Барбары і Альбрэхт Дурэр бралі ўдзел у пабудове замку, а пазьней і царквы.
31 кастрычніка 1517 Мартын Лютэр прыбіў свае «95 тэзаў» да дзьвярэй храму, што запачаткавала магутны эўрапейскі рух, вядомы як Рэфармацыя.
Падчас Сямігадовае вайны ў 1760 царква была бамбаваная, усчаўся пажар, які зьнішчыў яе. Неўзабаве сабор бы перабудаваны, аднак[8] многія каштоўныя рэліквіі (у тым ліку і дзьверы[6]) былі страчаныя.
У 1858 на загад Фрыдрыха Вільгельма IV на месцы, дзе да пажару стаялі драўляныя дзьверы, былі пастаўленыя бронзавыя[9] з выбітымі на іх 95 тэзамі на арыгінальнай лаціне[8]. Вага дзьвярэй складае 1000 кг[10]. 10 лістапада 1858, на 375-годзьдзе нараджэньня Лютэра, адбылося ўрачыстае адкрыцьцё новых дзьвярэй.
Карціна над дзьвярыма выяўляе Лютэра зь левага боку зь нямецкай Бібліяй і Філіпі Мэлянхтона з правага боку з Аўгсбурскім вызнаньнем, галоўным сымбалем веры ў лютаранскай царкве, заснаванай гэтымі двума асобамі[10].
У 1883—1892 сабор усіх сьвятых быў адрэстаўраваны[6][8][11].
31 кастрычніка 1892, на 375-годзьдзе лютаравага ўчынку, адрамантаваная царква была адчыненая.
У 1983, на 500-рочча Мартына Лютэра, у храме былі ўсталяваныя 12 новых вокнаў.
Цяпер у царкве разьмяшчаецца таксама мескі архіў, музэй і гостэл[8][9].
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Труна Мартына Лютэра.
-
Труна Філіпа Мэлянхтона.
-
«95 тэзаў» на бронзавых дзьвярох храма.
-
Дэталі інтэр’еру.
Крыніцы і заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в archINFORM (ням.) — 1994.
- ^ CastleChurch.org
- ^ Alard-von-Rohr.com
- ^ а б ReformationTours.com
- ^ Uni-Duisburg.de(недаступная спасылка)
- ^ а б в PlanetWare.com
- ^ а б LutheranWomanToday.org
- ^ а б в г д е Sacred-Destinations.com
- ^ а б Anhalt-Wittenberg.de
- ^ а б Unterkunft.Wittenberg.de
- ^ NewAdvent.org
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сабор усіх сьвятых (Вітэнбэрг) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў