Роза Банёр
Роза Банёр | |
Імя пры нараджэньні | Rosalie (Rosa) Bonheur |
---|---|
Дата нараджэньня | 16 сакавіка 1822[1][2][3][…] |
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 25 траўня 1899[1][2][4][…] (77 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | могілкі Пэр-Ляшэз, Парыж |
Занятак | мастачка-анімалістка, скульптарка |
Месца працы | |
Жанры | анімалістыка[d][4] |
Плынь | анімалізм |
Працы | "Конны кірмаш" (1853) |
Пад уплывам | Saint-Simonianism[d] |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Роза Банёр (па-француску: Rosa Bonheur), пры нараджэньні Разалі Банёр (16 сакавіка 1822, Бардо, Францыя ― 25 траўня 1899, Тамры, Францыя) ― француская мастачка-анімалістка, скульптарка, красьлярка.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Разалі Банёр нарадзілася 16 сакавіка 1822 году ў Бардо[6].
Ейная маці Сафі Банёр, у дзявоцтве Маркіс (1797-1833), настаўніца фартэпіяна, памерла, калі Розе было 11 гадоў. Ейны бацька, Аскар-Рэймон Банёр, пэйзажыст і партрэтыст, заахвочваў мастацкія таленты дзяцей і быў першым і адзіным настаўнікам Розы[7].
Нягледзячы на сваё габрэйскае паходжаннье, сям'я Банёр прытрымлівалася сэнсыманізму — хрысьціянскага сацыялісцкага руху, які выхоўваў жанчынаў на роўных з мужчынамі[8].
Сям'я Банёр пераехала ў Парыж у 1828 годзе[9].
Розу адлічвалі зь некалькіх школаў за непаслухмянасьць. Пасьля няўдалага навучаньня на швачку ў 12 гадоў бацька вырашыў навучыць яе мастацтву. Ён заахвочваў цікавасьць дачкі да маляваньня жывёлаў, прыносячы жывых жывёлаў у сямейную майстэрню для навучаньня. Яна вывучала хатніх жывёлаў, у тым ліку коней, авечак, кароў, коз, трусоў і іншых жывёлаў на пашах пад Парыжам. У 14 гадоў Роза пачала капіяваць карціны ў Люўры[10].
Роза Банёр вывучала анатомію і астэалёгію жывёлаў на бойні ў Парыжы і ў Нацыянальным ветэрынарным інстытуце ў Парыжы. Там яна падрыхтавала падрабязныя эскізы, якія потым выкарыстоўвала для сваіх карцінаў і скульптураў[11].
У 19 гадоў Роза Банёр упершыню выстаўлялася ў Парыскім салёне ў 1841 годзе. Пазьней, у 1845 годзе, яна атрымала ў салёне медаль трэцяга клясу. А ў 1848 годзе атрымала першы медаль за карціну «Кантальскія валы і быкі» (Boeufs et taureaux, race du Cantal), што дазволіла ёй атрымаць дзяржаўную замову на 3000 франкаў[12].
Пасьля сьмерці бацькі ў сакавіку 1849 году Роза Банёр замяніла яго на пасадзе кіраўніка Вольнай імпэратарскай школы маляваньня для маладых дзяўчатаў. Яна захоўвала гэтую пасаду да 1860 году. «Выконвайце мае парады, і я зраблю з вас Леанарда да Вінчы ў спадніцах», — часта казала яна сваім студэнткам[13].
У 1859 годзе посьпех Банёр дазволіў ёй пераехаць у замак Бю, недалёка ад Фантэнблё, дзе яна пражыла ўсё сваё жыцьцё, і цяпер тут знаходзіцца прысьвечаны ёй музей. Па праекце архітэктара Жуля Санье у замку была пабудавана вялікая майстэрня і агароджа для жывёлаў. У агароджы ў розны час утрымліваліся быкі, коні, муфлоны, алені, дзікі, авечкі і іншыя жывёлы, якія служылі натурай для твораў мастачкі[14]
Франка-пруская вайна 1870 г. надзвычай уразіла Р. Банёр. Яна прапанавала мэру Тамры сабраць батальён і ўступіць зь ім у вайну, але чыноўнік адмовіўся. Затым Банёр перадала сваю сядзібу для параненых і бежанцаў[15].
У 1865 годзе імпэратрыца Яўгенія ўзнагародзіла яе афіцэрскім крыжам Ганаровага легіёна, а ў 1894 годзе Роза Банёр стала першай мастачкай-кавалеркай ордэну[16].
Гуляючы па лесе, Роза Банёр прастудзілася і захварэла на пнэўманію. Праз два дні, 25 траўня 1899 яна памерла ва ўзросьце 77 гадоў у Тамры. Пахаваная ў Парыжы на могілках Пэр-Ляшэз[17].
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першым вялікім посьпехам мастачкі стала карціна «Ворыва ў Нівэрне» (Labourage nivernais), напісаная ў 1849 годзе па замове францускага ўраду і выстаўленая ў тым жа годзе ў Парыскім салёне, якая атрымала Першы медаль. Самая вядомая праца Р. Банёр - манумэнтальная карціна «Конны кірмаш» (Le Marché aux chevaux), завершаная ў 1855 годзе, мела памер 244,5 × 506,7 см. Гэтая праца прынесла Банёр міжнародную вядомасьць і прызнаньне. У тым жа годзе ў паездцы ў Шкоцыю яна пазнаёмілася з каралевай Вікторыяй, якая была зачараваная творчасьцю мастачкі. Пазьней у 1887 годзе карціну выкупіць багаты амэрыканскі калекцыянер, які перадасьць яе ў музэй Мэтраполітэн ў Нью-Ёрку[18].
Яна першая ў гісторыі жывапісу мастачка, карцінамі якой спэкуляваў мастацкі рынак яшчэ пры жыцьці[19].
У пачатку 20-га стагодзьдзя Роза Банёр служыла ўзорам для мастачак, якія спасылаліся на яе, калі прэтэндавалі на права жанчынаў быць сябрамі журы Салёну францускіх мастакоў (Salon des artistes français)[20].
Роза Банёр зьяўляецца адной з найвыбітнейшых анімалістак 19-20 стст[21].
16 сакавіка 2022 году Францыя і сьвет адзначылі 200-годзьдзе зь дня нараджэньня мастачкі[22].
Асабістае жыцьцё
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1836 годзе, ва ўзросьце 14 гадоў, у яе адбылася вырашальная сустрэча: зь дзяўчынай, маладзейшай за яе на 2 гады, Наталі Міка. Толькі сьмерць Наталі праз 53 гады разлучыць іх[23].
У юнацтве Розу Банёр часта блыталі і ўспрымалі за хлопца. Пазьней яна прытрымлівалася хлапчукоўскага ладу жыцьця: насіла кароткія валасы, паліла цыгаркі і гаванскія цыгары[24].
Яна заўсёды адмаўлялася выходзіць замуж, каб застацца незалежнай, таму што ў той час шлюб рабіў замужніх жанчынаў падпарадкаванымі мужчынам, і яна лічыла, што гэта перашкодзіла б ёй прысьвяціць сябе мастацтву[25].
Жыцьцё эмансыпанткі, якое вяла Роза Банёр, ніколі не выклікала скандалу, хоць у той час грамадзтва вельмі рэглямэнтавала паводзіны жанчынаў. Як і ўсе жанчыны таго часу, пачынаючы з лістападаўскай пастановы 1800 году, Роза Банёр мусіла атрымліваць дазвол на нашэньне мужчынскай вопраткі, які аднаўляўся кожныя шэсьць месяцаў, у прэфэктуры Парыжу, каб мець магчымасць насіць штаны, у прыватнасьці, каб наведваць кірмашы буйной рагатай жывёлы, падарожнічаць або езьдзіць конна[26].
У сваім асабістым жыцьці яна была даволі адкрытай лезьбіянкай - яна пражыла з сваёй першай партнэркай, Наталі Міка, больш за 40 гадоў, да самай сьмерці Наталі. Потым была ў адносінах з амэрыканскай мастачкай Ганнай Элізабэт Клюмпке[27]. У той час, калі лесьбійства расцэньвалася большай часткай францускага грамадзтва як ненармальнасьць, шчырасьць і сьмеласьць Р. Банёр адносна свайго асабістага жыцьця былі наватарскімі[28].
Вырашыўшы ніколі не станавіцца прыдаткам мужчыны ў пляне жывапісу, яна вырашыла, што стане ўласным босам і замест гэтага зможа абапірацца на сябе і сваіх партнэрак. Ейныя партнэркі бралі на сябе клопат аб сямейным жыцьці, у той час як Роза брала ролю карміцелькі[29].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Rosa Bonheur (нід.)
- ^ а б Rosa Bonheur (анг.) — 2008.
- ^ Rosalie Bonheur (фр.) — ministère de la Culture.
- ^ а б в Kuiper K. Rosa Bonheur // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ^ Мэтраполітэн — 1870.
- ^ «BORDEAUX 1 E 111 - Registre des actes de naissance de Bordeaux, section 1, 1822 - 1822 (acte n° 267; vue 41/190)», Archives Bordeaux Métropole, https://archives.bordeaux-metropole.fr/ark:/75241/vta90ce79e1bf7e550b/daoloc/0/41#id:509157197?gallery=true&brightness=100.00&contrast=100.00¢er=2307.500,-1699.500&zoom=5&rotation=0.000
- ^ Annick Colonna-Césari, «Mademoiselle Rosa», L'Express, 31 juillet 1997, https://www.lexpress.fr/informations/mademoiselle-rosa_623712.html
- ^ Chantal Antier, «Une éducation saint-simonienne au XIXe siècle. L’artiste peintre Rosa Bonheur (1822-1899)», dans Paul Pasteur, Marie-Françoise Lemmonier-Delpy, Martine Gest, et al., Genre & éducation : Former, se former, être formée au féminin, Presses universitaires de Rouen et du Havre, p. 419-433.
- ^ Annick Colonna-Césari, «Mademoiselle Rosa», L'Express, 31 juillet 1997, https://www.lexpress.fr/informations/mademoiselle-rosa_623712.html
- ^ Annick Colonna-Césari, «Mademoiselle Rosa», L'Express, 31 juillet 1997, https://www.lexpress.fr/informations/mademoiselle-rosa_623712.html
- ^ Danielle Digne, Rosa Bonheur ou l'insolence: histoire d'une vie 1822-1899, Denoël, 1980.
- ^ Danielle Digne, Rosa Bonheur ou l'insolence: histoire d'une vie 1822-1899, Denoël, 1980.
- ^ Anna Klumpke, Rosa Bonheur: The Artist's Autobiography, University of Michigan Press, 2001.
- ^ Anna Klumpke, Rosa Bonheur: The Artist's Autobiography, University of Michigan Press, 2001.
- ^ Francis Ribemont, Dominique Cante, Rosa Bonheur (1822-1899), Musée des Beaux-Arts de Bordeaux, 1997.
- ^ Catherine Granger, L'Empereur et les arts: la liste civile de Napoléon III, Droz, 2005, p. 131.
- ^ Paul Bauer, Deux siècles d'histoire au Père Lachaise, Mémoire et Documents, 2006, 867 p.
- ^ Rosa Bonheur (1822-1899), catalogue de l'Exposition à Bordeaux, Barbizon et New-York (1997-1998), p. 134.
- ^ Marie Borin, Rosa Bonheur, une artiste à l'aube du féminisme, Pygmalion, 2011, p. 381.
- ^ Marie Borin, Rosa Bonheur, une artiste à l'aube du féminisme, Pygmalion, 2011, p. 8.
- ^ «L’éclat retrouvé de Rosa Bonheur, la peintre qui humanisait les animaux», Le Monde.fr, 2 janvier 2022, https://www.lemonde.fr/culture/article/2022/01/02/l-eclat-retrouve-de-rosa-bonheur-la-peintre-qui-humanisait-les-animaux_6107918_3246.html
- ^ Agathe Hakoun, «Google célèbre le 200e anniversaire de la peintre Rosa Bonheur», sur Connaissance des Arts, 16 mars 2022, https://www.connaissancedesarts.com/artistes/google-celebre-le-200e-anniversaire-de-la-peintre-rosa-bonheur-11171663/
- ^ Annick Colonna-Césari, «Mademoiselle Rosa», L'Express, 31 juillet 1997, https://www.lexpress.fr/informations/mademoiselle-rosa_623712.html
- ^ «Rosa Bonheur | La grande chancellerie» sur www.legiondhonneur.fr, https://web.archive.org/web/20200927025200/https://www.legiondhonneur.fr/fr/decores/rosa-bonheur/133
- ^ «Rosa Bonheur | La grande chancellerie» sur www.legiondhonneur.fr, https://web.archive.org/web/20200927025200/https://www.legiondhonneur.fr/fr/decores/rosa-bonheur/133
- ^ Christine Bard et Sylvie Chaperon, Dictionnaire des féministes: France, xviiie – xxie siècle, Paris, Presses universitaires de France, 2017.
- ^ Anna Klumpke, Rosa Bonheur: sa vie son œuvre, 1908, Ernest Flammarion éditeur.
- ^ «Rosa Bonheur | La grande chancellerie» sur www.legiondhonneur.fr, https://web.archive.org/web/20200927025200/https://www.legiondhonneur.fr/fr/decores/rosa-bonheur/133
- ^ Marie Borin, Rosa Bonheur, une artiste à l'aube du féminisme, Pygmalion, 2011, p. 381.