Равэнна
Равэнна | |||||
італ. Ravenna | |||||
| |||||
Краіна: | Італія | ||||
Рэгіён: | Эмілія-Раманьня | ||||
Правінцыя: | Равэнна | ||||
Кіраўнік: | Мікеле Дэ Паскале[d] | ||||
Плошча: | 652 км² | ||||
Вышыня: | 4 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2014) | |||||
колькасьць: | 158 784 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 243,53 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | 0544 | ||||
Паштовы індэкс: | 48121–48125 | ||||
Нумарны знак: | RA | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 44°24′58″ пн. ш. 12°12′6″ у. д. / 44.41611° пн. ш. 12.20167° у. д.Каардынаты: 44°24′58″ пн. ш. 12°12′6″ у. д. / 44.41611° пн. ш. 12.20167° у. д. | ||||
Равэнна | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
comune.torino.it |
Равэ́нна (па-італьянску: Ravenna) — горад у цэнтральнай Італіі, адміністрацыйны цэнтар рэгіёну Эмілія-Раманьня і правінцыі Равэнна. Турыстычны цэнтар міжнароднага значэньня. Места разьмешчана на адлегласьці 10 км ад Адрыятычнага мора, зь якім яго злучае канал. Равэнна знаходзіцца ў нізіннай мясцовасьці, якая ўтварылася пры заглейваньні Адрыятыкі. Заступнікам гораду лічыцца сьвяты Апалінарыюс. Дзень гораду — 23 ліпеня.
Восем равэннскіх помнікаў эпохі позьняй антычнасьці занесены ЮНЭСКО ў сьпіс Сусьветнай спадчыны.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Заснавана, верагодна, племянем умбраў. 3 II стагодзьдзя да н. э. места знаходзілася пад уладай Рыму, зьяўляючыся важным портам. 3 402 году ў горадзе знаходзілася рэзыдэнцыя імпэратараў Заходняй Рымскай імпэрыі, а затым сталіца дзяржавы остготаў. 3 540 году Равэнна ўваходзіла ў склад Бізантйскай імпэрыі, ў 565—751 гады была сталіцай Равэнскага экзархату. У 751 годзе горад быў заваяваны лянгабардамі, якія зрабілі Равэнну сталіцай Лянгабардзкага каралеўства. У XII стагодзьдзі ў горадзе быў заснаваны ўнівэрсытэт. Міжусобная вайна арыстакратычных родаў скончылася ўсталяваньнем у Равэньне сыньёрыі роду Палентаў, якія кіравалі горадам да 1441 году. Абмяленьне каналу выклікала закрыцьцё порту і эканамічны заняпад гораду. У 1449—1509 гады горад быў падпарадкаваны Вэнэцыяй, а ў 1512 годзе зруйнаваны французамі. Пасьля іхнага выгнаньня Сьвятой лігай, Равэнна ўваходзіла ў Папскую дзяржаву за выключэньнем 1797—1814 гады. 3 1860 году знаходзіцца ў складзе аб’яднанай Італіі.
Помнікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Равэнна багатая на помнікі раньнехрысьціянскай і бізантыйскай архітэктуры і перш за ўсё манумэнтальна-дэкаратыўны жывапіс. У 1996 годзе ў склад Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО былі ўключаны наступныя аб’екты:
- маўзалей Гальлі Пляцыдыі (каля 440 году);
- баптыстэрый праваслаўных (сярэдзіна V стагодзьдзя);
- баптыстэрый арыянаў;
- базыліка Сант-Апалінарэ Нуова (пачатак VI стагодзьдзя);
- базыліка Сан-Вітале (526—547 гады);
- архіэпіскапская капэла (канец V — пачатак VI стагодзьдзяў);
- маўзалей Тэадорыха (каля 520 году, па-за гарадзкой сьцяной);
- базыліка Сант-Апалінарэ-ін-Клясэ (549 год, па-за гарадзкой сьцяной).
Інтэр’еры большасьці з азначаных будынкаў упрыгожваюць мазаікі ў бізантыйскім стыле. Захаваліся руіны гэтак званага палаца Тэадорыха пачатаку VI або VIII стагодзьдзяў).
З больш позьніх помнікаў найбольшую гісторыка-культурную вагу маюць:
- Катэдральны сабор Сьвятога Духу, пабудаваны ў XVIII стагодзьдзі на месцы Ўрсіянавай базылікі пачатку V стагодзьдзя.
- вэнэцыянская крэпасьць Бранкалеонэ (XVI стагодзьдзе);
- францысканская царква Сан-Франчэска, дзе адпявалі паэта Дантэ, які памёр у Равэньне; яго прах быў пахаваны каля базылікі ў маўзалеі эпохі клясыцызму.
Прамысловасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У горадзе разьвітыя нафтаперапрацоўка, хімічная прамысловасьць, машынабудаваньне, харчовая, абутковая, цэмэнтная, керамічная прамысловасьць. Вытворчасьць музычных інструмэнтаў.
Транспарт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Равэнна зьяўляецца чыгункавым вузлом, а таксама месца перакрыжаваньня аўтадарог. У горадзе маецца порт і зьвязаны зь ім суднаходны канал.
Гарады-сябры
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Чычэстэр, Вялікабрытанія
- Дуброўнік, Харватыя
- Шпаер, Нямеччына
- Шартр, Францыя
- Тэнсбэрг, Нарвэгія
- Сэксард, Вугоршчына
- Лагуна, Бразылія