Шартр
Шартр | |||||
франц. Chartres | |||||
Катэдральны сабор уначы | |||||
| |||||
Краіна: | Францыя | ||||
Рэгіён: | Цэнтар-Валь дэ Люар | ||||
Дэпартамэнт: | Эр і Люар | ||||
Кіраўнік: | Jean-Pierre Gorges[d] | ||||
Плошча: | 16,85 км² | ||||
Вышыня: | 142 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2013) | |||||
колькасьць: | 38 840 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 2305,04 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Паштовы індэкс: | 28000 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 48°26′48″ пн. ш. 1°29′18″ у. д. / 48.44667° пн. ш. 1.48833° у. д.Каардынаты: 48°26′48″ пн. ш. 1°29′18″ у. д. / 48.44667° пн. ш. 1.48833° у. д. | ||||
Шартр | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.ville-chartres.fr/ |
Шартр (па-француску: Chartres) — горад у Францыі, адміністрацыйны цэнтар дэпартамэнту Эр і Люар у рэгіёне Цэнтар-Валь дэ Люар. Разьмешчаны за 96 кілямэтраў ад Парыжу на ўрадлівай раўніне Бос. Насельніцтва гораду на 2013 год складала 38 840 чалавек.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Назва гораду паходзіць ад імя ягоных першых жыхароў — карнутаў. Да рымскага заваяваньня ён быў адным з рэлігійных цэнтраў Галіі. У IX стагодзьдзі неаднаразова падвяргаўся нападам вікінгаў. У Сярэднявеччы тытул графа Шартраўскага насілі кіраўнікі Шампані. У 1286 годзе быў выкуплены ў каралеўскі дамэн. Тытул герцага Шартраўскага належыў розным сваякам францускіх каралёў пачынаючы з прынцэсы Рэнэ. У 1594 годзе ў Шартры каранаваўся першы кароль дынастыі Бурбонаў — Генрых IV.
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На пагорку, над старой часткай гораду, уздымаецца гатычны сабор Нотр-дам, пабудаваны з 1194 па 1220 гады, які валодае багатым скульптурным убраньнем. Сабор Шартраўскай Маці Божай прыцягвае паломнікаў і турыстаў з усёй краіны, а ягоныя вежы параць над горадам і над навакольнай далінай Бос.
Ураджэнцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Лямэр — плябан манастыра ў Муат-о-Пэршы
- Андрэ Фэліб’ен — гісторык караля Людовіка XIV
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Шартр — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў