Пётар Брыгадзін
Пётар Брыгадзін | |
Дата нараджэньня | 24 жніўня 1949 або 1949[1] |
---|---|
Месца нараджэньня | в. Моладава, Янаўскі раён Берасьцейскай вобласьці БССР |
Дата сьмерці | 12 сьнежня 2021 |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт |
Занятак | навуковец |
Навуковая сфэра | гісторыя Беларусі |
Месца працы | Дзяржаўны інстытут кіраваньня і сацыяльных тэхналёгіяў БДУ |
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук[d] |
Узнагароды | Мэдаль За працоўную доблесьць |
Пё́тар Іва́навіч Брыга́дзін (24 жніўня 1949, в. Моладава Янаўскага раёну Берасьцейскай вобласьці, БССР) — беларускі гісторык, міністар адукацыі Рэспублікі Беларусь (2001—2003), рэктар Акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь (2000—2001).
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1971 скончыў гістарычны факультэт БДУ, навучаўся ў асьпірантуры БДУ (1975—1978). У 1978 абараніў кандыдацкую дысэртацыю «Камсамол Беларусі — актыўны памочнік партыі ў культурным будаўніцтве (1966—1970)». У 1995 абараніў доктарскую дысэртацыю «Эсэры ў Беларусі (канец XIX ст. — люты 1917)». Прафэсар (1996).
Выкладчык катэдры гісторыі КПСС гуманітарных факультэтаў, сакратар камітэту камсамолу, намесьнік сакратара парткаму БДУ, загадчык аддзелу ЦК ЛКСМБ, інструктар аддзелу навукі і навучальных установаў ЦК КПБ. Прарэктар па вучэбнай працы (1988—1994), загадчык катэдры гісторыі Беларусі новага і найноўшага часу (1994—1996), першы прарэктар БДУ (1996—2000), адначасна рэктар Рэспубліканскага інстытуту вышэйшай школы. Рэктар Акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь (2000—2001), міністар адукацыі Рэспублікі Беларусь (2001—2003). З 2003 — дырэктар Дзяржаўнага інстытуту кіраваньня і сацыяльных тэхналёгіяў БДУ.
Быў чальцом Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Парлямэнцкага сходу Саюзу Беларусі і Расеі, Прэзыдыюму НАН Беларусі, Найвышэйшай атэстацыйнай камісіі Беларусі. Ачольвае Савет па абароне доктарскіх дысэртацыяў.
Навуковыя зацікаўленасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Палітычная гісторыя Беларусі новага і найноўшага часу. Аўтар больш за 70 працаў.
Падрыхтаваў двух дактароў і сем кандыдатаў навук.
Асноўныя публікацыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Эсеры в Беларуси (конец XIX в. — февраль 1917 г.). — Мн., 1994;
- Усевалад Ігнатоўскі: палітычны дзеяч, вучоны. — Мн., 1998 (у сааўт.);
- На пераломе эпох: станаўленне беларускай дзяржаўнасці (1917—1920 гг.). — Мн., 1999 (у сааўт.);
- Паміж Усходам і Захадам: станаўленне дзяржаўнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці Беларусі (1917—1939 гг.). — Мн., 2003 (у сааўт.);
- Военная школа в Беларуси (XIII в. — перв. четв. XIX в.). — Мн., 2004;
- Мятежный корпус: из истории Александровского Брестского кадетского корпуса (1842—1863). — Мн., 2007;
- Гісторыя Беларусі. Курс лекцый: У 2 т. — Мн., 2000, 2002 (у сааўт.);
- Беларусазнаўства: Вучэб. дапам. — Мн., 2000 (у сааўт.);
- История Беларуси в контексте европейской истории: Курс лекций. — Мн., 2007.
Узнагароды і прэміі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Мэдаль «За працоўную доблесьць» (1980)
- Ганаровая грамата Савету Міністраў (1998)
- Ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2001)
- Заслужаны працаўнік адукацыі Рэспублікі Беларусь (1999)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Deutsche Nationalbibliothek Record #1159216010 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
Папярэднік Анатоль Шрубенка |
Рэктар Акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь 21 ліпеня 2000 — 14 лістапада 2001 |
Наступнік Пётар Кухарчык |
- Нарадзіліся 24 жніўня
- Нарадзіліся ў 1949 годзе
- Памерлі 12 сьнежня
- Памерлі ў 2021 годзе
- Памерлі ў Менску
- Пахаваныя на Заходніх могілках Менску
- Дактары гістарычных навук
- Міністры адукацыі Рэспублікі Беларусь
- Нарадзіліся ў Янаўскім раёне
- Узнагароджаныя мэдалём «За працоўную доблесьць»
- Рэктары Акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь
- Беларускія гісторыкі
- Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту
- Заслужаныя працаўнікі адукацыі Рэспублікі Беларусь